Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 379
Перейти на страницу:

– Я ўжо тое, Славік, чуў, не паўтарайся. Вось што значыць, калі галава пашкоджана... Але паслухай мяне, «дзядок», – і Віктар Барылін нахіліўся ніжэй – амаль да самага вуха, прашаптаў: – Жук прасіў перадаць табе вось што: калі да мяне ці да маіх сяброў дакранецца твая альбо тваіх дружбаноў рука, то ён, Жук, прасіў напомніць, што вельмі будзе кепска тваёй маці – Людміле Дамінікаўне, і сястрычцы тваёй, Святланцы, якая завінавацілася дванаццаць тысячаў баксаў Квачу – у яе ж катэджык невялічкі будуецца на беразе Сажа, ці не так? Добры такі, трохпавярховы, катэджык. Ну, а пра астатняе пакуль што прамаўчу – не час раскрываць карты, а казыры ўсе чырвоныя, ды адны тузы і каралі... Як небудзь іншым разам, іншым часам...

Віктар сеў зноў роўна, агледзеўся па баках, як бы асцерагаўся, каб не пачула яго словы чужое вуха, ужо грамчэй загаварыў, заўсміхаўся:

– А і ўмовы тут у цябе, далажу шчыра – атвраціцельныя. І прасціны не першай свежасці. Столькі тут жаўтаротых, а ты ў брудзе ляжыш... Ці мо і тут па струнцы маладых ставіш, га, Славік? Як, салагі, не прыстае да вас кароль дзядоўскай мафіі? – звярнуўся ён да салдатаў, што ўжо ўважліва назіралі за імі. – Не прыстае, значыць, тут ён баіцца... А то ён аб бардзюр ударыўся, яму ж лячыцца трэба, умовы трэба – цішыня і спакой, і каб яму прыслужвалі... А інакш...

– Хто такі Жук? – бліснуў вачыма «дзед», прыўзняўшыся над падушкай, уперыўшыся позіркам у наведвальніка.

– А, гэта такі жучок з кучы гаўна, у якім і ты можаш апынуцца, калі не прыслухаешся да яго папярэджвання...

– Падла, на понт мяне бярэш? – звузіліся вочы пад чорнымі брыўмі, свідравалі, стараліся пранізаць наскрозь.

– Бяру, бяру, – усміхаўся задаволены радавы Барылін, узіраючыся ў тыя ж вочы крыўдзіцеля, збіраўся ўжо і пакінуць Хвойнага – пачаў акуратна складваць пакецік на каленях, ужо і не глядзеў на Славіка, і і табе след брацца, толькі за розум... Ну, а цяпер – усё. Салавей не ўдод, а бусел не верабей, праўда? А ад жаўтароцікаў вялікае прывітанне галоўнаму «дзеду». «Ішоў, паслізнуўся, ударыўся аб бардзюр...» Хм... А малайчына, розум у галаве яшчэ застаўся, хаця добра дасталося мазгам... «Ішоў, паслізнуўся, ударыўся аб бардзюр...» Гы-гы-гы... Анекдот. Руб – не грошы, а мужык не пан!..

Зачыніў за сабою дзверы, прайшоў па калідоры між хлопцаў, у шпітальных байкавых халатах, выйшаў на вуліцу.

На душы няхай было няхай і не радасна, але была ўнутраная задаволенасць – выбраны правільны ход, правільная мелодыя, вельмі правільная. І як добра, што Лёнік Гайкевіч, капцёршчык, зямляк – з самога Мазыра, запрасіў яго ў капцёрку, каб раздзяліць пляшку «чарніла», і дазволіў пакапацца ў чамадане Вячаслава Хвойнага. Там і адшукаў Віктар пісьмы ад маці і ад сястры Светы... А астатняе – справа фантазіі на мяжы, так бы мовіць, фола...

«Ну, цяпер мо адчэпіцца, няхай хоць на нейкі час, – разважаў ён, кіруючыся сваёй вуліцы, якая цягнулася аж да самай яго вайсковай часці, – не можа быць, каб не адчапіўся... У вачах сполах? Напужаўся... Значыць, наступіў на хворае месца. Хай цяпер думае пра Жука і Квача, а пакуль дадумаецца, дакумекае, што да чаго, то і прыйдзе пара яму скідваць пагоны...»

Па дарозе размяшчаўся невялічкі рынак.

Некалькі радоў крытых палатак. Людзей было няшмат – асноўныя пакупнікі былі раніцай, а цяпер, пасля абеду, так сабе, выпадковыя ды запозненыя.

На гэтым рынку і купіў Барылін для «дзеда» Хвойнага яблыкаў – ранніх, салодкіх. Мог і кіслых узяць, і ўвогуле са сметніцы нагрэбсці гнілых, – такое і мільганула жаданне, калі ўбачыў, як жанчына-гандлярка адкідвала іх у скрынку, каб потым выкінуць на сметнік, – хай бы ведаў, як да яго адносяцца тыя, каго ён хацеў прыгнуць да зямлі і зламаць, адабраць душу, прынізіць, – але тут жа і перадумаў. Не, нельга ўпадабляцца яму самому і апускацца да яго ўзроўню, трэба прыйсці да Хвойнага як годны чалавек да пераможанага Галіяфа, але ласкавымі словамі трэба сказаць яму пра галоўнае, так, між іншым, без боязі, без страху, і паказацца яму ўпэўненым у сабе, у сваіх сілах... Каб даказаць яму адну простую ісціну – грэх брацца яму за старое... Каб адумаўся, каб адчуў грэх перад Вышнім...

Зноў завітаў Віктар на той рынак. Ужо каб купіць сабе і хлопцам па яблыку – маці прыслала трохі грошай, каб ён купіў сабе чаго смачнага пакаштаваць. А што яму трэба? Цыгарэты, ну і на «чарніла» зрэдку, каб з сябрамі пасядзець, наладзіць з імі моцныя стасункі... А яблыкі так, каб зубы патачыць...

1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)