Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
– І ты так проста расказваеш мне пра гэта? – Вінцук уперыўся ў яе позіркам, як праверыць хацеў, ці вытрымае, ці адвядзе вочы, тым самым выдаўшы сваю хлусню. – Раскрываеш сваю тайну?
Яны набліжаліся адно да аднаго, зрэнкі ў зрэнкі, аж затаілі дыханне, стараліся перасіліць позіркам адно аднаго... Гэта было як бы і жартоўнае змаганне-барацьба, недзе нават і дзіцячае – так усе рабілі ў маленстве, але праз хвіліну гэта ўжо мала нагадвала жарт...
Аксана скіравала свой позірк у пераносіцу – адразу ж і скавала яго волю і мову, – і ён здранцвеў, акамянеў і ўжо не мог рухацца. Яна магла, недзе ўжо ў глыбіні душы і хацела яго пакінуць у такім стане, каб адпомсціць за здзекі над ёю, і тады ўжо ніхто на свеце не здолее раскартухаць яго і ўліць жыццё, – але пашкадавала яго... Заплюшчыла вочы, выдаўжыла руку, паклала далонь на галаву.
– Ачніся, Уюн! – крыкнула, загадала яна ўладарна, катурхнула за плячо. – Што з табой, Вінцук?
Толькі пасля яе слоў ачомаўся, лыпнуў вачыма, недаўменна глядзеў на дзяўчыну, не разумеў толькі, чаго яна стаіць супраць яго, выціснуў з цяжкасцю з сябе словы:
– Ты? Калі прыйшла?
– Даўно прыйшла, Вінцук, даўно. Толькі не жартуй болей так са мной, добра? Не люблю я гэтага, калі са мной так жартуюць...
Убачыла, як на даляглядзе паказалася Мальвіна, таму заспяшалася, хутка развіталася і пайшла амаль подбегам ад двара Ўюновых.
– Бывай, Уюн! – ужо з вуліцы памахала яму рукой, але на твары не было ні ўсмешкі, ні зычлівасці.
– Бы... бы... вай...
Ён быў разгублены і абыякавы, усё яшчэ не мог апамятацца, зразумець, што ж адбылося толькі што, як быццам калоў суткі без пярэдыху дровы. Глядзеў як срозь туман уздоўж вуліцы, цьмяна бачыў, як аддалялася ад яго паштарка, як кіравалася да старых ліпаў, дзе жылі старыя Макар і Ліжбета – панесла ім пенсію.
У бок Мальвіны Аксана і не азірнулася, як і не ведала, што тая набліжаецца да хаты і пільна глядзела ёй у след...
Калі зайшла ў двор, убачыла, як сын сядзеў на лаўцы, прыхінуўшыся да плота, зажмурыў вочы, цяжка дыхаў.
– Што з табою, сын? - перапалохалася Мальвіна.
– Мусіць сонца напякло на галаву, – супакоіў яе Вінцук, – ды і сякерай намахаўся...
Жанчына нічога не сказала, толькі пахітала галавой, і колькі разоў міжволі зірканула ў той бок, куды падалася паштарка.
… Людка прыйшла ў залу танцаў не першай, але і не апошняй.
Насцярожана азірнулася, павадзіла быццам бы безуважным позіркам па людзях, – вызначыла, што мужчынаў больш, чым жанчын.
«Гэта добра, – адзначыла пра сябе, – гэта абяцае ёй быць у гушчыні падзей... Ну, Аксана, праверым твае чары...»
Выбрала ўсё ж зацішнае месца, каб асабліва і не выпінацца, як перад гэтым – тройчы, цяпер жа захацелася быць непрыкметнай і незаўважанай. Але калі прароцтва суседкі не здарыцца, яна непрыкметна выйдзе, і больш ужо туды ніколі не зазірне.
Калі ж пачуліся першыя гукі вальса-знаёмства, з купкі мужчынаў, што стаялі каля дзвярэй, аддзяліўся адзін – у светлым касцюме, – бадзёра, размашыста накіраваўся праз усю залу...
«Ніштаваты мужчынка, – паспела адразу ацаніць яго вартасці Людміла Дамінікаўна, – і не стары яшчэ, так сказаць, у самым саку...»
Яна і не паверыла – ішоў, абміноўваючы жанчын, напрасткі да яе.
«Няўжо да мяне? Не можа таго быць...»
– Дазвольце? – кавалер галантна схіліў перад ёю галаву – падаў руку, як збіраўся перавесці яе па кладцы на другі бераг раўчука.
Людка паважліва заўсміхалася, тым самым даючы згоду, адначасова радуючыся, што ў яе цяплела на сэрцы, адзначыла яшчэ, што Аксана, мусіць, сапраўды чараўніца, бо яна, выходзіць, запраграмавала гэты вечар...
Паперадзе мужчыны выйшла на сярэдзіну залы.І тут жа яе спадарожнік адразу падхапіў яе сваімі дужымі рукамі, як абвіў яе, абвалок мройным туманам, – павёў па зале лёгка і артыстычна, адначасова горда ўзняўшы да люстраў галаву...
Яны першымі і адкрылі той вечар.
За імі выйшлі астатнія пары, і Людка падумала зноў пра такую метамарфозу: «Адкуль яна ведала, што так усё і будзе?»
Калі накружыліся ўдосталь, калі перайшлі на ціхі рытм, незнаёмец цесна прытуліў сваё сцягно да яе, – у яе адразу пераняло дыханне, і твар заружовіўся, злёгку закружылася галава...
– І як жа вас, шаноўная, зваць-велічаць?
– Люд... Людміла Дамінікаўна. А вас?
– А мяне Хрыстафор. Хрыстафор Апанасавіч! Даўно прыехалі?
– Ды чатыры дні ўжо.
– І адкуль прыехалі, калі не сакрэт?
– З Гомля. А вы?
– А я з Менску. Таксама чацвёрты дзень адпачываю, але чамусьці да гэтага вас не заўважаў...