Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 ... 379
Перейти на страницу:

– Не было жадання танцаваць. У пакоі сядзела – ад кніжкі цікавай адарвацца не магла, а так на прыродзе гуляла...

Людка адчувала дужыя рукі, ад Хрыстафора патыхалі нейкія невядомыя, але прыемныя, мужчынскія духі. Не несла гарэлкай, і дыханне, як кажуць дыктары тэлевізіі, было чыстае і свежае.

– Чым сёння пасля танцаў займацца будзеце? Мо да мяне зойдзем – я адзін жыву ў люксе, каньячком пачастую марачным.

– Марачным? – узняла дугой чорныя броўкі жанчына, шырака раскрыла вочы. – Люблю марачны. Вельмі-вельмі. Я згодна.

– І лады, – задаволена адобрыў Хрыстафор, і з узнёслым настроем кружляў яе па зале.

Але калі зайгралі наступны танец, то Людка Хрыстафору ўжо не дасталася – абагнаў яго больш спрытнейшы мужчына, што стаяў збоку, не пытаючы дазволу, вырваў яе з натоўпу, пацягнуў на сярэдзіну залы, прытуліў да сваіх грудзей. А яна і не адсоўвалася ад яго, наадварот, яшчэ мацней прыціскалася – як дражнілася, як намякала, што ёй прыемны яго грубы дотык...

– Мяне Сцяпанам завуць, а цябе як?

– Людка я, Людміла!

Трэцім запрасіў вясёлы мужчына, назваўшыся Барысам, за ім Віктар...

Пасля іх неяк зноў уціснуўся Хрыстафор. Нават вымову зрабіў Людцы, што так абышлася з ім, заслужаным чалавекам, крыўдліва падцяў губу, папракнуў:

– Я ж, Людміла Дамінікаўна, ад чыстага сэрца – спадабаліся вы мне вельмі, а вы вунь як – з усімі пайшлі танцаваць... Я люблю пастаянства. Дык можа давайце збяжым з гэтых танцаў – прама цяпер, га?

– Хрыстафор, дарагі мой, - уключыла Людка свае чары, перайшла бесцырымонна на «ты», адчувала сябе ўжо як растоплены пад сонцам кахання воск, ёй з усіх пачаў падабацца Віктар, але як бы і не праляцець – такі поспех! – Давай яшчэ трошкі патанцуем – і тады збяжым да цябе, бо я так даўно не танцавала – хачу ногі размяць... Давай, Хрыстафорык, яшчэ трошкі пабудзем, добра?

– Ну, ладна, – неахвотна злітаваўся ён, – тры танцы будзе досыць з цябе?

– Дастаткова! – прымружыла вочы, кіўнула Людка галавой, узяла яго за руку, каб супакоіць, не выпусціць з рук сініцы, зноў падумала: «Божа, як такое можа быць – тры вечары ўсе былі сляпыя, ніхто і не падыходзіў, а тут аж вочы разбягаюцца – адзін прыгажэй за другога... Але як выбраць аднаго з іх? Але чаму менавіта – аднаго? З гэтым добра будзе сёння, а з Віцем заўтра... А чаму б і не? Чым я не заслужыла такой павагі і ўвагі з боку мужчын?»

Але зацягнуў да сябе ў ложак Людку не Хрыстафор, а той жа Віктар, якога і выбрала яна сама сярод усіх. Танцаваў ён з ёю трэці, як і абяцала, апошні танец, а потым нечакана схапіў за руку, як загадаў, як меў поўнае на тое права:

– Пайшлі адсюль! На сёння танцы скончыліся. Зоймемся чым-небудзь цікавейшым!..

А Людцы і да спадобы яго словы, яго загад, яго ўладарнасць, і тое, што само сабой усё і вырашылася, – ёй і галаву цяпер ламаць не трэба пра тое, да каго прыхінуцца.

Падняліся на трэці паверх.

Віктар, злёгку хістаючыся, дыхаючы на яе пахам гарэлкі, расчыніў перад ёю дзверы свайго пакоя:

– Запрашаю, Людка, Людміла Дамінікаўна! Вечар танцаў будзем працягваць тут!

... Прыйшла да Аксаны пад раніцу.

Дзяўчына яшчэ спала, але дзверы пакінула незамкнёнымі.

Яшчэ гадзіну можна было паляжаць да таго часу, як усім уставаць. Тое Людка і зрабіла. Легла – і правалілася ў сон. Першы такі сон за ўсе ночы, як была ў санаторыі.

– Падымайся, Людка-сябровачка, бо і абед праспіш, як і сняданак праспала!

Над ёю схілілася Аксана, усміхалася, кранула лёгка за белае гладкае плячо, села побач.

– Натамілася за ноч?

– Мг... Ненасытны нейкі папаўся, выбачай за шчырасць, бо з дзяўчатамі пра такое не гавораць... І вокам не звяла ўсю ноч. А ты тут адна была?

– Адна.

– І на танцах цябе не бачыла чамусьці.

– То я табе танцы ўступіла. І кавалераў усіх. Ну, як, было ўсё так, як я паабяцала табе?

– Так, усё так. Як і дзякаваць табе, не ведаю. Аддзячыць як?

– А навошта мне дзякаваць? Не думай кепска пра мяне – і таго дастаткова. Мы ж з табой – аднаго поля ягадкі.

Людка не зразумела дзяўчыну, яе выраз пра поле і ягадкі. Не прыдала проста значэння, бо з вялікай радасцю адчула, што ёй больш нічога не пагражае, і не будзе ў яе больш турбот.

– Я і так думаю з удзячнасцю. А ты каго-небудзь сабе выбрала? – затоена спытала Людка, разумеючы па-свойму, што Аксана ведае толк у гэтай справе, бо распараджацца чалавечымі душамі і думкамі не кожнаму дадзена...

Чараўніца павярнулася зноў да акна, уздыхнула.

Яна ніколі і ні з кім так шчыра не гаварыла – не мела ў тым патрэбы, ды ці і адкрыеш сваю душу перад сваімі аднавяскоўцамі? Перад кім? Не зразумеюць, ды можа і правільна, бо яшчэ больш пасля прызнання пачнуць ненавідзець і за вочы абгаворваць. Адзіны субяседнік у яе – Уладар цемры, ды і ён, калі на тое, не паспачувае, а толькі папракне, што раскісае яна, што няма ў яе неабходнай злосці і жорсткасці...

1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)