Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 114
Перейти на страницу:

Грукочучы, свецячы фарамі, гудзя і раскідваючы ў бакі павукоў, па схіле спускаўся аўтамабіль містэра Візлі. Колькі павукоў, дрыгаючы ў паветры доўгімі нагамі, ляжала на спінах. Віскнуўшы тармазамі, форд супыніўся ля Гары з Ронам і адчыніў дзверы.

— Забяры Фанга!— сядаючы наперад, крыкнуў Гары. Рон схапіў скуголячага сабаку і кінуў на заднюю сядушку. Дзверы зачыніліся. Рон не паспеў нават націснуць на газ, але машына ня мела ў гэтым патрэбы. Рухавік форда зароў. Давячы безліч апынуўшыхся на іх шляху павукоў, яны, падняўшыся па схіле, паймчаліся прэч з лагчыны. Неўзабаве, яны ляскаючы паехалі па Лесе, галлё сцябала па вокнах, аднак форд, спрытна ляцеў праз шырокія прасекі, шляхам, які відавочна добра вывучыў.

Гары зірнуў на Рона. Яго рот, як і ранней быў раскрыты у нямым крыку, але вочы ён ужо не вылупляў.

— Ты як?— спытаўся Гары

Але Рон, ня быў у стане вымавіць ані слова, толькі глядзеў перад сабою.

Яны пакацілі праз пралесак, на задняй сядушцы гучна выў Фанг. Гары ўбачыў, як праціскаючыся міма вялізнага дуба, форд абламаў бакавое люстэрка. Хвілінаў праз дзесяць грукату і камяністых горак, лес парадзеў і хлопчык зноўку змог бачыць кавалачкі неба над галавой.

Машына затармазіла так рэзка, што сяброў ледзь не кінула ў лабавое шкло. Яны стаялі на ўскрайку Забароненага леса. Моцна жадаючы выйці, Фанг кінуўся на вакно і ледзь Гары паспеў адчыніць дзверы, як той куляй, падцяўшы хваста, кінуўся да хагрыдавай халупы. Гары выйшаў вонкі, а праз хвіліну другую да яго далучыўся Рон. Ён здавалася зноўку мог вольна рухаць рукамі  нагамі, але дагэтуль быў ня ў стане круціць галавой і мыргаць.

Гары завітаў у хаціну, каб забраць мантыю-невідзімку. У сваім кошыку пад коўдрай дрыжаў Фанг. Калі хлопчык вярнуўся надворак, ён убачыў, як Рона ванітуе ў гарбузы.

— Ідзіце за павукамі, — выціраючы рот рукавом, прамовіў Рон. — Я ніколі Хагрыду не дарую гэтага. Мы ледзь засталіся жывымі.

— Пэўна ён вырашыў, што Арагог ня будзе рабіць шкоды ягоным сябрам. — адказаў Гары.

— У гэтым яго галоўная праблема!— заявіў Рон, стукнуўшы рукой па сцяне халупы. — Ён заўсёды лічыў, што пачвары ані не такія дрэнныя, як пра іх думаюць іншыя! І дзе ён цяпер? Сядзіць ў Азкабане!— Рона пачало нястрымна калаціць. — Які быў сэнс дасылаць нас туды? Што мы там такога высветлілі?

— Што Хагрыд не адчыняў патаемнай залы, — накінуўшы на іх мантыю і штурхануўшы Рона, каб прымусіць таго рухацца, прамовіў Гары. — Ён ані не вінаваты.

Рон гучна пырхнуў. Відавочна з яго пункту гледжання, гадаванне Арагога ў каморы, не было чымсьці нявінным.

Калі замак быў ужо блізка, Гары патузаў мантыю, каб пераканацца, што іхныя ногі надзейна схаваныя пад ёй. Праз шчыліну ў рыпучых дзвярах яны праціснуліся ўсярэдзіну. Хлопцы асцярожна прамінулі вестыбюль і падняліся па мармуровых сходах, намагаючыся ня дыхаць, калі на іх шляху трапляліся пільнуючыя калідоры вартаўнікі. Нарэшце, яны апынуліся ў бяспечнай грыфіндорскай гасцёўне, вогнішча ў коміне ператварылася на цмяную грудку попелу. Скінуўшы мантыю, сябры па вінтавой лесвіцы падняліся да сваёй спальні.

Нават не распранаючыся, Рон паваліўся на ложык. А вось Гары ані не мог заснуць. Седзячы на ўскрайку свайго ложка пад балдахінам, ён разважаў аб усім што пачуў ад Арагога.

Істота, што хавалася ў замку была нечым накшталт Вальдэморта, і нават іншыя пачвары не жадалі вымаўляць яе імя. Аднак яны з Ронам ані не наблізіліся да разгадкі, што гэта была за істота і як яна скамяняе сваіх ахвяраў. І нават Хагрыд нічога ня ведаў пра тое, што хавалася ў патаемнай зале.

Гары лёг, падняў ногі на ложак і адкінуўся на падушку, назіраючы за святлом месяца, што праточвалася ў вакно вежы.

Ён ня ведаў што рабіць далей. Яны чарговы раз трапілі ў тупік. Рэдл выдаў не таго чалавека, а сапраўдны спадкаемца Слізэрына пазбег пакарання. І невядома было, ці ён адчыніў патаемную залу цяпер. У Гары было безліч пытанняў ня маючых адказу. Гары лёг, усё яшчэ працягваючы разважаць над словамі Арагога.

Яго пакрысе хіліла ў сон і тут яму ў галаву прыйшла думка, якая здавалася была іх апошняй надзеяй. Гары выпрастаўся.

— Рон, — скрозь цемру, прасыкаў ён. — Рон!

Той прачнуўся, заскуголіў бы Фанг, з ашалелымі вачамі развярнуўся і ўбачыў Гары.

— Рон... памятаеш пра памерлую дзяўчынку. Арагог сказаў, што яе знайшлі ў прыбіральне, — ігнаруючы хроп Нэвіла, спытаўся Гары. — А што калі яна больш не пакідала прыбіральні? Што калі яна і цяпер там?

Рон пацёр вочы, жмурачыся ад месячнага святла. І тут зразумеў аб чым кажа яму Гары.

1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)