Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
– Я понимаю, Михаил Николаевич, я постараюсь склонить его к этому.
– Мне было бы интересно встретиться с ним, хотя он и враг российской империи. Видимо, не глуп, раз учился в Петербургском универистете. Неужели не знал, что его мятеж обречен на поражение?
Фавелін маўчаў, толькі кіўнуў у знак разумення галавой.
– Если мы сломаем его бунтарскую волю, то отыщем ключ к тайнам революционной организации. Мы должны упредить на будущее, чтобы не было повадно и другим бунтарям восставать против российской империи. Мой штатный чиновник по особым поручениям Никотин изложил мне в отчете следующее: «Признаваясь, что он был главным представителем народного жонда в целом крае, Калиновский отказался дать пояснения следственной комиссии о подпольной организации… Никакие затем обещания не смогли поколебать настойчивости этого крамольника, которому сегодня всего двадцать шесть лет…» Не удалось чиновнику, так, может быть, удастся вам, как лекарю, войти к нему в доверие…
– Я постараюсь, Михаил Николаевич.
– Постарайтесь, голубчик, постарайтесь. На благо великой России постарайтесь.
Фавелін выйшаў з кабінета губернатара.
Доўга не праходзіла тое прыкрае здранцвенне, якое кожны раз ахоплівала яго пасля гаворкі з Мураўёвым.
Адно хіба ўсцешвала, што яму ўдасца сустрэцца з Кастусём Каліноўскім. Але перад гэтым трэба абавязкова пабачыцца з Макрыцкай, параіцца з ёю, як сябе паводзіць...
... Ну, вось і зноў я з табой, мая галубка-чарнабрыўка!
Зноў вадзілі мяне на допыт, дабіваліся прызнанняў. Следчы патрабаваў, каб я выдаў прозвішчы кіраўніцтва нашага паўстання. На гэты раз не білі, не здзекваліся нада мной. Мусіць, зразумелі, што безвынікова гэта.
Колькі цяпер часу, не ведаю. За акном ноч, але не відаць ні зорак, ні месячыка, Напэўна, пахмурна на дварэ. Ці дойдуць-даляцяць мае словы, Марыська, да цябе, калі схавалася ад нас Вялікая Мядзьведзіца? Веру, што пачуеш...
Калі б у мяне спыталі пра апошняе жаданне перад пакараннем смерцю, я выбраў бы самае запаветнае, самае неадольнае... Хоць на імгненне, хоць на момант апынуцца побач з табой. Сесці ўпобачкі і зазірнуць табе ў вочы, і болей нічога не папрашу ў Госпада, нічога больш.
Маё апошняе жаданне – ты. І ўсё ж, калі нават і не выканаюць маё апошняе жаданне, я выканаю яго сам. З дапамогай Госпада я ўзнясуся да цябе ў адно толькі імгненне. Ты адчуеш тое, абяцаю табе. За хвіліну да таго, як накінуць мне вяроўку на шыю, я абдыму цябе, мая Марыся. І ты пачуеш і зразумееш, што праз хвіліну мая душа ўзнясецца на неба...
Не сумуй, Марыська, няхай абміне цябе журба. Я вінаваты перад табою. Вінаваты хаця б з тае прычыны, што не спраўдзіў твае спадзяванні на шчасце нашага сумеснага жыцця. Нашыя дарогі разышліся. Але ненадоўга. Праз нейкі час, калі мы апынемся ў храме Божым, яны зноў злучацца. Бо не можа такога быць, каб сэрцы закаханых ніколі не злучыліся. Мы ж і нарадзілі тую незвычайную энергію прыцягнення, якая будзе заўсёды з намі - і цяпер, і пасля смерці. Я веру цвёрда ў тое, як і ты.
Нічога ў нашым жыцці не праходзіць марна, нічога не праходзіць без карысці. За ўсё трэба плаціць, сплочваць даўгі свае, накопленыя за гады. А потым наступае час вяртання даўгоў... За грахі каяцца, за дзеянні - адказваць, даўгі - вяртаць... Закон існавання нашага жыцця. І за каханне трэба плаціць, ахвяраваць сабой... І, мусіць, плата за каханне самая дарагая, самая ахвярная... Бо мы з табой – Воляй абраныя, абраныя для Кахання.
Марыська мая каханая, жыццё маё, пакуты мае і радасць! Маё выратаванне і выбаўленне, мая паэзія і проза, песня і мелодыя! На мройных крылах нашай узнёсласці і спантанасці мы ўзлятаем з табой да воблакаў, вышэй воблакаў, да нашых зораў, да нашых мараў і спадзяванняў. І адтуль, з вышыні, мы сузіраем з табой нашу вольную Ліцьвінію і думаем: «То ж наша Радзіма! То ж наша зямля, якую нам даў Бог! І Бог пасяліўся на нашай зямлі, і таму хоча, каб кожны ліцьвін быў шчаслівы, вольны і заможны. Кожны народ мае сваё агульнае сэрца і душу, як і кожны ліцьвін у паасобку. І шчасце наступіць у нашай Ліцьвініі толькі тады, калі сэрца і душа краіны сальюцца, здучацца з душой і сэрцам кожнага жыхара... Мы імкнуліся да гэтага, мы стараліся і ўсё рабілі для таго, каб тое злучэнне наступіла як мага хутчэй. Для гэтага ахвяравалі самым дарагім...»