Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 114
Перейти на страницу:

— Арагог!— клікаў павук. — Арагог!

У цэнтр валогага павуціння, павольна выпаўзла пачвара памерам з невялічкага слана. Валасы на яго чорным целе былі пакрыты сівізной, а вочы панад клюшнямі былі малочна белымі. Павук быў сляпым.

— Што там у вас?— хутка пстрыкаючы клюшнямі, спытаўся гігант.

— Людзі, — пстрыкнуў той, што прынёс Гары.

— Хагрыд?— паводзячы сюды-туды сваімі сляпымі вачыма, спытаўся Арагог.

— Незнаёмцы, — адказаў той, што прывалок Рона.

— Тады забіце іх, — з раздражненнем загадаў Арагог, — а я пайду спаць далей...

— Мы сябры Хагрыда, — закрычаў Гары. Здавалася сэрца з грудзей перасунулася яму ў горла.

Пстрык, пстрык, пстрык, адчулася па ўсёй лагчыне.

Арагог супыніўся.

— Хагрыд ніколі раней не дасылаў людзей у нашую лагчыну, — прамовіў ён павольна.

— Хагрыд трапіў у бяду, — хутка дыхаючы заявіў Гары. — Вось чаму мы прыйшлі да вас.

— У бяду?— спытаўся стары павук і хлопчык пачуў ў клацанні яго клюшняў некаторую заклапочанасць. — Але чаму ён прыслаў сюды вас?

Спачатку хлопчык вырашыў падняцца на ногі, але потым перадумаў, бо вырашыў, што наўрацці зможа трымацца на іх. Як толькі мог спакойна, ён крыкнуў з зямлі.

— У школе вырашылі, што Хагрыд нацкаваў... эээ... нешта на вучняў. І яго кінулі ў Азкабан.

Арагог люта пстрыкнуў клюшнямі і быццам рэха тое ж самае зрабілі павукі па ўсёй лагчыне. Знешне гэта было падобна да апладысментаў, аднак раней Гары ані ніколі не муціла пры гэтым ад жаху.

— Гэта ж было шмат год таму, — у раздражненні прамовіў Арагог. — Гады, дзесяцігоддзі таму. Я добра памятаю тое здарэнне. З-за яго Хагрыда тады выключылі са школы. Нехта тады палічыў, што Я — пачвара, якая жыла ў месцы, якое яны называлі патаемнай залай. Палічылі, што Хагрыд адчыніў залу і выпусціў мяне адтуль.

— Дык гэта... дык гэта не вы былі ў патаемнай зале?— спытаўся Гары, адчуваючы як на яго ілбе выступіў халодны пот.

— Я?— люта пстрыкаючы, прамовіў Арагог. — Я нарадзіўся не ў замку. Я паходжу з адной вельмі далёкай краіны. Хагрыду, мяне падараваў адзін вандроўнік, калі я быў яшчэ яйкам. Хагрыд тады быў яшчэ зусім хлопчыкам, але ён клапаціўся пра мяне. Ён пасяліў мяне ў каморы, карміў недаедкамі. Хагрыд быў і застаецца маім добрым сябрам і добрым чалавекам. Калі мяне знайшлі і абвінавацілі ў смерці той дзяўчынкі, Хагрыд абараняў мяне. З таго часу я жыву ў лесе, а Хагрыд працягвае мяне наведваць. Ён знайшоў мне Мосаг, маю жонку, бачыце якая ў нас вялікая сям’я. І ўсё дзякуючы Хагрыду...

Гары сабраў апошнія аскепкі мужнасці.

— Дык вы ніколі... ніколі ані на каго не нападалі?

— Ніколі, — прахрыпеў стары. — Гэта ў маёй прыродзе, але з павагі да Хагрыда, я ніколі не нападаў на людзей. Цела той дзяўчынкі знайшлі ў прыбіральне. У замку я ніколі не адыходзіў далёка ад сваёй каморы. Мы павукі любім цемру і цішыню...

— Але ж... вы напэўна ведаеце ТАГО, хто забіў дзяўчынку?— спытаўся Гары. — Справа ў тым, што ён вярнуўся і зноў нападае на людзей...

Яго словы патанулі ў выбухе пстрыкання і раззлаваным шоргаце безлічы доўгіх ног. З ўсіх бакоў іх атачылі агромістыя чорныя постаці.

— Ён жыве ў замку, — адказаў Арагог. — Гэта вельмі старажытная істоты і мы павукі баімся яе больш за ўсё ў гэтым свеце. Я добра памятаю, як маліў Хагрыда пусціць мяне, штораз, калі чуў як тая пачвара перасоўваецца па школе.

— Але што ён такое?— нецярпліва спытаў хлопчык.

Пстрыкане зрабілася мацней, шоргат ног злавесней, а павучыныя постаці бліжэй.

— Мы не кажам пра яго!— злосна прамовіў Арагог. — І не вымаўляем ягонага імя! Як Хагрыд не прасіў мяне ад гэтым, нават яму я не сказаў анічога, настолькі моцна баяўся.

Гары не хацеў настойваць, тым больш цяпер, калі з усіх бакоў яго атачылі павукі. Сам жа Арагог, здавалася стаміўся размаўляць. Павольна ён пашкандыбаў назад у сваё павуцінне, а яго супляменнікі тым часам збіраліся вакол Гары і Рона.

— Мы тады пойдзем, — у адчаі крыкнуў Гары Арагогу, ён ужо чуў шоргат лісця за спіной.

— Пойдзеце?— павольна спытаўся Арагог. — Я так не думаю...

— Але ж... але...

— Мае сыны і дочкі ніколі не нападаюць на Хагрыда, бо я ім так загадаў. Аднак, я не магу адмовіць ім у свежым мясе, што само да прыйшло нас. Бывай, сябра Хагрыда.

Гары развярнуўся. У фуце над ім ўзвышалася суцэльная сцяна павукоў. Яны пстрыкалі клюшнямі, вылупіўшы на хлопцаў незлічоныя вочы на выродлівых галовах...

Разумеючы, як мала з гэтага карысці, Гары пацягнуўся за палачкай. Ён ужо спрабаваў падняцца на ногі, каб памерці ў змаганні, але тут пачуўся доўгі, моцны гуд і лагчына залілася яскравым святлом.

1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)