Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 332
Перейти на страницу:
2.

– Так как себя ведут заключенные, доктор Фавелин? Не ропщут?

– Нет, ваше превосходительство, они угрюмы и молчаливы, – пачуўся адказ.

Доктар Фавелін сядзеў на крэсле, перад вялізным сталом губернатара, уважліва сачыў за рухамі і словамі Мураўёва.

– А как главный преступник – главный начальник жонда Литовского, распорядитель мятежа в Литве? То бишь Калиновский.

Пытанне прагучэла як быццам бы і абыякава, але Фавелін ведаў, гэта не так.

– Еще не был у него, Михаил Николаевич, сегодня намерен посетить.

– Посетите, голубчик, посетите, а потом мне доложите, как он духовно чувствует себя. Не жалеет ли о том, что совершил, или остается при своих взглядах и мыслях…

– Хорошо, ваше сиятельство, выясню.

Доктар Фавелін ведаў, як размаўляць з генерал-губернатарам, галоўным начальнікам Паўднёва-Заходняга краю. Пасля таго, як быў арыштаваны Каліноўскі, вельмі ж цікавіўся яго асобай віленскі генерал-губернатар.

Абвіслыя шчокі, густыя бровы навіслі над вачмі. Гладка прычасаны, напамажаны і напудраны. Ён у свае шэсьдзесят шэсць стараўся выглядаць маладжава. Віцэ-губернатар у Віцебску, а потым у Магілёве і во тут, у Вільні. Змог правесці ў жыццё некалькі рэакцыйных праектаў. Доктар Фавелін ведаў і пра тое, што толькі з яго ласкі перастаў існаваць Віленскі ўніверсітэт. Адмяніў на Беларусі і Літве дзейнасць Літоўскага Статута. І да скасавання Берасцейскай царкоўнай уніі спрычыніўся, пасля чаго і адбылося далучэнне вуніяцкай царквы да праваслаўнай.

Цару спадабалася дзейнасць віцэ-губернатара. Ён увёў яго ў Дзяржаўную Раду, зрабіў міністрам дзяржаўнай маёмасці

Але ж некалі ўдзельнічаў у вайне 1812 года, уваходзіў у склад дзекабрыстаў. А пасля разарваў з імі ўсялякія сувязі...

Фавелін яшчэ задоўга да таго, як быў расфармаваны яго Атаманскі казачы полк, у якім ён быў за галоўнага лекара, ведаў пра Мураўёва. Ведаў, што яго, Міхаіла Мураўёва, празвалі Мураўёвым-вешальнікам. А пайшло тое яшчэ з Гародні, пасля таго, як быў пакараны смерцю адзін з першых ліцьвінскіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў Міхаіл Валовіч. Мураўёў і загадаў яго павесіць. І было тое роўна дзесяць год назад. Ён, Мураўёў, выступаў перад гарадзенскім дваранствам. А адзін дваранін, дачакаўшыся, калі ў зале на нейкі момант усталявалася цішыня, спытаў у свайго суседа, але спытаў так, каб яго словы даляцелі да вушэй выступоўцы: “Скажыце, шаноўны спадар, а ці не сваяк наш новы губернатар майму былому знаёмаму Сяргею Мураўёву-Апосталу, які быў павешаны ў 1826 годзе?”

Мураўёў рэзка крутануў галавой, павярнуўшыся ў той бок, адкуль прагучэла пытанне, тупнуў нагой, як не закрычаў: «Для вас лично отвечаю – я не из тех Муравьёвых, которых вешают, а я из тех, которые сами вешают!»

У дэмакратычных кругах, да якіх належаў доктар Фавелін, не раз успаміналі гэты факт, успамінаючы і іншыя яго паводзіны.

Мураўёў прызначыў яго, Фавеліна, асабістага лекара, і доктарам усіх турмаў, куды заключылі зняволеных пасля задушэння паўстання. Фавелін хоць і належаў да мураўёўскага кола, але ў яго душы назаўсёды пасяліўся дух расейскага інтэлігента, высокаадукаванага і гуманнага чалавека. За што не раз Мураўёў і ўшчуваў: “Вы уж пожестче, батенька, пожестче с ними! Вы же российский человек, и не жалейте литвинов, иначе они вас, при первой же возможности, на первом столбе повесят!..”

Цяпер Мураўёў, пільна глядзеў на яго, – недаверлівы, насаты, ніжняя шчэлепа высунута наперад. У Пецярбурзе далі яму мянушку “курносый ярыга”. Прыляпілася да яго і другія мянушкі - “двуликий Янус” і “переодетый мясник”.

Перад тым, як прыехаць у Вільню, за год да гэтага, у жыцці «вешальніка» пачалася чорная паласа. Выкрылі яго ў казнакрадстве і іншых чорных справах. Іясафат Агрызка, ліцьвін, падняў на свет факты крадзяжу дзяржаўных крошай. Яму «настрочили» цудоўнейшы раскрыпт, - такі, як і ўсім тым, хто звальняецца, у якім выказвалі падзяку за службу, ім аказаную, і яшчэ пры гэтым выказвалі шкадаванне аб расстройстве яго здароўя, хаця моцны ён быў, як мядзьведзь.

Пад ахову ранейшае ласкі яго вярнула, як ні дзіўна, паўстанне на Беларусі і Літве. Аляксандр Другі як ніхто іншы ведаў, хто можа задушыць тое паўстанне. І прызначыў яго адразу ж віленскім генерал-губернатарам. І ў сярэдзіне траўня Мураўёў прыбыў у Вільню, а праз чатыры дні адбыліся першыя пакаранні. У Вільні быў павешаны святар - ксёндз Ішора, а ў Менску расстраляны афіцэр Цюндзявіцкі...

Крывавы махавік губернатара набіраў і набіраў хуткасць...

– Да, вот что еще, – адарваўся Мураўёў ад сваіх думак, – будете беседовать с ним, намекните, что я не такой уж кровожадный, попросит помилования, мы пойдем навстречу… Может, он захочет со мной встретиться, скажите сразу же мне… Еще. Это уже по вашей части. Когда он учился в университете, не раз обращался к врачам по причине своего нервного расстройства. Вернее, не он, а его друзья… Если он пойдет нам навстречу, мы его освободим и сохраним жизнь по причине его тяжелого душевного заболевания. И ни один инсургент не узнает, по какой настоящей причине мы его помиловали. Он останется героем и несломленным революционером в сердцах потомков…

1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)