Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 379
Перейти на страницу:

– Ужо не спіш, сын?

– Ды колькі можна спаць? – пытаннем на пытанне адказаў Вінцук. – Бульбы я нарыхтаваў, у чыгунах вада. У печы запалена.

– Во добра, малайчына, – адобрыла і пахваліла маці, – а мы забавіліся трохі на дойцы, таму і прыпазнілася... Есці яшчэ не хочаш?

– Пакуль не. Я трохі дроў пакалю, што парэзалі з Рафаілам. А то ўкамянеюць, і іх потым і калуном не разаб’еш...

Мальвіна адабральна хітанула галавой:

– А я тым часам і сняданак зраблю...

Памылася, прычасалася перад люстэркам. Завязала касынку, каб не заміналі косы, пайшла ў гародчык.

У душы жыла радасць за сына. Памочнік. Увесь у бацьку – і тварам, і працавітасцю.Некалі пад вёскай стаяла вайсковая часць. Вайскоўцы нарыхтоўвалі торф для сябе. Завіталі салдаты ў клуб, танцаваць пачалі з дзяўчатамі. Прыглянулася радавому Антону Ўюнову дзяўчына Мальвіна – цэлы вечар не выпускаў яе са сваіх рук...

Дэмабілізаваўся – і прыехаў у вёску. Пабраліся з Мальвінай, вяселле згулялі. А праз год нарадзіўся Сымон, яшчэ праз чатыры – Вінцук. Антон даў імя і другому сыну. «Дзед у мяне быў Вінцук – дужа добры чалавек, – хваліўся сваім родзічам Антон, – вось і хачу, каб і сын так называўся...»

Мальвіна не пярэчыла, згадзілася, хаця для яе такое імя было непрывычным – не чула нават такое імя.

Аднаго году Антона прызвалі на нейкія вайсковыя зборы – у Крым павезлі, у горы. І на пяты дзень збораў машына, у якой ехаў Антон са сваімі таварышамі, праламаўшы загарадку-засцярогу, паляцела ў роў... Ніхто не застаўся ў жывых...

Як прыйшоў прызыўны ўзрост Сымона, забралі яго ў войска. Трапіў у Афганістан. Кожную ноч Мальвіне сніліся страшныя і трывожныя сны – усхоплівалася з ложка і бегла некуды ратаваць яго ад бяды. Вось тады і адбылася сварка з Макушыхай, мо і не сварка, але ж... Дужа непрыемная размова была. З-за дробязі. У краме апошняя буханка хлеба дасталася Мальвіне. А за яе спіной стаяла Макушыха, якую і не заўважыла напачатку.

– Ну, во, і мой хлеб забрала, – не гледзячы на Мальвіну, праказала жанчына – уся ў чорным адзенні, і хустка чорная, і вочы чарней за сажу. – Хіба ж за спрытнейшымі ўхопіш?

– Вазьміце сабе гэтую буханку, цётка Анэля, – знайшлася Ўюнова, хаця і разгубілася напачатку, але стала непрыемна, што і сапраўды можа пакрыўдзіла старую жанчыну.

Макушыха толькі бліснула вачмі, як гадзюка прашыпела, мурашкі па ўсім целе пабеглі ў Мальвіны:

– Падавіся ты ім, раз перахапіла!..

Усе, хто стаяў каля прылаўка, нахмурыліся, толькі адна стогадовая бабулька Параска, што жыла ўсё жыццё адна, уступілася:

– Макушыха, і як табе не сорамна, га? Бога над табою няма – пры чым тут Мальвіна, калі табе не дасталося? Няўжо з голаду паміраеш?

Вядзьмярка азірнулася, здзіўлена зірканула на Параску:

– І ты туды ж? Бога нада мною няма? Ну і што, калі няма? Мо ты мне яго дасі? Калі ўжо гаварыць усю праўду, то слухай, Мальвіна, – зноў павярнулася да даяркі. – А Сымонка твой хутка ў вёску прыедзе... Толькі ў срэбным касцюме, што і не разгледзіш яго, як след...

Сказала – і пайшла. Пакінула ў недаўменні і ўдаву, і ўсіх, хто чуў тыя словы.

«У срэбным адзенні? – гублялася ў здагадках жанчына, слёзы вось-вось выступяць. – Ён жа ў зялёнай гімнасцёрцы, на картачцы так зазняты. Што вярзе старая карга, чаго нуду наводзіць?.. Сніўся ж надоечы Сымонка, вясёлы такі, пры гальштуку, у белай кашулі, у чорным касцюме, што купіў сабе на заробленыя грошы...»

Не адчувала бяды, не ўздрыгнула матчына сэрца ад прадчування.

Толькі тады, калі ваенкаматаўцы прывезлі срэбную цынкавую труну з Сымонам, зразумела злавесны сэнс прадказання Макушыхі...

Людзі ў цывільным загадалі не плакаць.

Яны ж загадалі яшчэ не крычаць і не лемантаваць – не паложана, растлумачылі. Загадалі, каб не ставіла ніякага помніка, і тым больш нічога не пісала на ім – калі і дзе загінуў...

Свае былі і землякопы, свае памінкі. Нікога да труны не дапусцілі – толькі Мальвіну і Вінцука, і то на якое імгненне.

Калі ж Мальвіна пачала біцца ў істэрыцы і вырваліся першыя словы праклёну Брэжневу і тым, хто паслаў сына на смерць, – ваенны доктар – падслепаваты ў акулярах маёр – мусова зрабіў укол у вену... Яна адразу ж і асунулася на жвір...

З тыдзень ляжала ў ложку, не падымалася. Як нежывая была, як не адчувала і не чула нічога – ні болю, ні таго, што гаварылі людзі, што прыйшлі да яе...

У яе адняло мову.

Калі ж праз колькі дзён прывезлі з ваенкамата нейкія паперы і грошы, і папрасілі распісацца, яна, не гледзячы ваенкаму ў вочы, шпурнула дзесяткі яму ў твар, сказала, як загадала:

– Вон з мае хаты!.. Сволачы! Прэч! Я праклінаю вас і тую армію, якая пасылае на смерць дзяцей!

1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)