Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Раптам Фанг выдаў гучны і гулкі брэх, ад якога ў хлопцаў затрасліся душы.
— Што?— гучна спытаўся Рон, азіраючыся ў апраметнай цемры. Ён балюча стукнуў Гары сваім локцем.
— Там нехта рухаецца, — прашапатаў Гары. — Прыслухайся... Нешта даволі вялікае.
Хлопцы прыслухаліся. Праваруч іх, нешта вялізнае храбусцела галлём, быццам прадзіраючыся праз зарасці дрэў.
— Вой не... — загаласіў Рон. — Вой, не не не не...
— Сціхні ты, — у адчаі прамовіў Гары, — яно пачуе цябе.
— МЯНЕ?— ненатуральна высокім голасам адказаў Рон. — Яно ўжо пачула Фанга!
Цемра, здвалася, націскала ім на вочы, калі яны перапужана стаялі, чакаючы што будзе далей. Яны пачулі дзіўны грукатлівы шум, а потым зноў настала цішыня.
— Як думаеш, што яно збіраецца рабіць?— спытаўся Гары.
— Верагодна рыхтуецца да атакі, — выказаў Рон здагадку.
Дрыжучы ад жаху, яны чакалі ня смеючы паварушыцца.
— Думаеш, яно сыйшло?— прашапатаў Гары.
— Ня маю паняцця...
Раптам, праваруч іх, прарэзаўшы цемру, спалыхнула яскравае святло. Каб абараніць свае вочы, хлопцы паднялі перад тварамі рукі. Фанг заскуголіў і паспрабаваў збегчы, але трапіў у церновы куст ад чаго гучна завыў.
— Гары!— з палёгкаю ў голасе, ускрыкнуў Рон. — Глядзі, гэта ж наша машына!
— ЧАГО?
— Ды паглядзі ж ты!
Навобмацак, спатыкаючыся аб карані дрэваў, Гары рушыў услед за Ронам у напрамку святла. Праз хвіліну яны выйшлі на шырокую паляну.
У самым цэнтры, акружанай вялізнымі дрэвамі з густым галлём паляны, свецячы фарамі, стаяў пусты аўтамабіль містэра Візлі. Калі Рон, адкрыўшы рота, зрабіў крок наперад, форд паехаў яму насустрач, нібы вялізны бірузовы сабака, што выраўшыў павітаць свайго гаспадара.
— Ён увесь гэты час быў тут!— ашаломлена прамовіў Рон, рушачы да машыны. — Паглядзі. Ён зусім тут здзічэў...
Крылы форда, былі падрапаны і перапэцканы брудам. Магчыма, ён ужо прызвычаўся перасоўвацца лесам. Адзін толькі Фанг ня быў у захапленні ад гэта гледзішча. Гары адчуваў, як той дрыжыць, прыціснуўшыся да яго нагі. Супакоіўшыся, Гары сунуў палачку ў кішэню.
— А мы вырашылі, што ён хоча на нас напасці!— усміхнуўся Рон, паклаўшы руку на дах форда, другой, хлопчык пяшчотна паляпаў машыну па баку. — А я ўвесь час думаў, дзе ён зараз!
Прыжмурыўшыся, Гары азірнуўся шукаючы павукоў. Але тыя, здавалася ўцяклі ад яскравага святла фар.
— Мы згубілі павучыны след, — сказаў ён Рону. — Хадзем, мы павінны зноў яго адшукаць.
Рон не адказаў. Ён нерухома стаяў, утаропіўшы вочы на штосьці ў дзесяці футах над зямлёй, адразу за гарынай спіной, а яго твар збляднеў ад жаху.
Гары, нават, не паспеў азірнуцца. Ён пачуў пстрычок, потым нешта валасатае схапіла яго пасярэдзіне і падняло панад зямлёй, дагары нагамі. Збянтэжаны, ён пачаў вырывацца, калі пачуў чарговы пстрычок і ўбачыў, як пакідаюць зямлю ронавы ногі. Недзе паблізу заскуголіў Фанг... і праз імгненне другое таксама завіс у паветры.
Завіснуўшы дагары нагамі, Гары бачыў, што істота якая яго трымала, перасоўваецца на шасці нагах трымаючы яго дзвумя пярэднімі ля бліскучых чорных клюшняў. Істота што рухалася следам без сумневу трымала Рона. Пачвары неслі іх у самае сэрца Забароненага леса. Гары чуў, як Фанг скуголячы змагаецца з трэцяй істотай. Аднак, сам Гары, нават моцна пажадаўшы закрычаць не змог бы гэтага зрабіць. Здавалася яго голас застаўся там, на паляне, разам з машынай.
Хлопчык ня ведаў як доўга яго неслі, але заўважыў, што цемра вакол іх развеялася настолькі, каб убачыць, што ўкрытая лістотай зямля пад імі кішэла павукамі. Схіліўшы набок галаву, Гары зразумеў, што яны апынуліся ў ачышчанай ад дрэў лагчыне. На небе яскрава свяцілі зоркі ад чаго хлопчык колькі часу клыпаў вачыма. Як толькі ён зноўку мог вольна бачыць, перад гарынымі вачыма паўстала найжахлівейшае ў яго жыцці гледзішча.
Павукі. Ня тыя маленечкія, што хаваліся ад яго ў лістоце. Не, гэтыя былі вялічынёй з добрага ламавіка — васьмівокія, васьміногія, чорныя, валасатыя і агромістыя. Волат, што цягнуў у сваіх нагах Гары, па крутым схіле рушыў да волкага павуціння ў самым цэнтры лагчыны. Астатнія павукі імгненна акружылі свайго сябрука ў захапленні пазіраючы на ягоную здабычу.
Павук выпусціў Гары і той, устаўшы на карачкі, апынуўся на зямлі. Побач з ім паваліліся Рон з Фангам. Сабака больш не скуголіў, ён моўчкі сядзеў ўцягнуўшы галаву ў плечы; а Рон пэўна выглядаў гэтак жа, як і сам Гары ў гэты момант. Яго рот быў адчынены ў нямым крыку, а вочы павылазілі на лоб.
Раптам, Гары зразумеў, што павук, які прыцягнуў яго сюды, нешта кажа. Што даклада зразумець было цяжка, бо пры кожным слове пачвара громка пстрыкала клюшнямі.