Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
– А вы лучше присмотритесь, лучше, – Шалгуноў нерваваўся, пакусваў таўсматую губу. – За сокрытие фактов и обман вас ожидает строгое наказание.
– Ніколі і ў вочы не бачыла. Не ведаю я яго.
І з годнасцю паглядзела на Шалгунова.
Ён махнуў незадаволена рукой, каб выйшла з пакоя.
……………………………………………………………
– Позовите сюда Марию Греготович.
У пакой зайшла невысокага росту жанчына ў доўгім, да падлогі, паліце. На яе твары пакора і шкадаванне адначасова. Глядзела толькі сабе пад ногі.
– Доложите следственной комиссии, свидетель Греготович, знаете ли вы этого человека. Мать ваша на очной ставке утверждала, что преступника, который перед вами, она не знает. Что вы скажете по этому поводу?
Жанчына перавяла позірк спачатку на палкоўніка, а потым на вязня.
– Так, гэта Вікенцій Канстанцін Каліноўскі. Я не раз сустракалася з ім. Ён нейкі час пражываў у нас на кватэры... Гэта можа пацвердзіць і Стэфанія Фальская, з якой Каліноўскі пазнаёміўся ў нас на канцы 1862 года. Ён прасіў Стэфанію, каб яна адвезла нейкае пісьмо ў Коўна...
– Об этом мы знаем. В Ковне, когда я допрашивал ее, она подтвердила в следственной комиссии, что знала Калиновского под фамилией Макаревича и что он часто посещал семью Греготовичей. Достаточно. Можете идти.
Калі жанчына выйшла, палкоўнік зноў звярнуўся да вязня:
– Вы и еще будете настаивать на том, что вы Витоженец? Долго вы будете отпираться, дворянин Калиновский?!
Голас амаль не сарваўся.
Каліноўскі нахмурыўся, уздыхнуў. Доўга маўчаў, заплюшчыўшы вочы.
Усталявалася цішыня. Члены следчай камісіі маўчалі, чакаючы, што на гэты раз адкажа кіраўнік паўстання.
Дыктатар расплюшчыў вочы, паглядзеў пільна на старшыню следчай камісіі, пацвердзіў:
– Так, я – Вінцэнт Канстанцін Сямёнавіч Каліноўскі, родам з Ліцьвініі, сын свайго народа...
– Как заключенному под стражу я обязан известить вас о составе особой следственной комиссии. Председатель комиссии, ваш покорный слуга, полковник Шелгунов. В состав комиссии входят – штабс-капитан Семенов, поручники Гогель, Юган, обер-аудитор Щерба, аудитор колежский ассесор Фёдоров...
Каліноўскі ледзь заўважна кіўнуў галавой.
– Дворянин Калиновский! Признаете ли вы себя виновным в совершении тяжкого преступления против царской короны, против великой России?
– Я ні ў чым не вінаваты, як і не вінаваты касінеры, якія выступілі на абарону сваіх правоў і свабод, як не вінаваты...
– Довольно! – позірк наліўся гневам. – Довольно! Ваши руки обагрены кровью. Это вы подняли бунт, это с вашего согласия, вследствие ваших приказов погибли невинные люди – как с нашей стороны, так и со стороны бунтовщиков.
– Не бунт, а паўстанне! Паўстанне. Супраць расейскага гнёту і прыніжэння.
– Молчать! – выгукнуў палкоўнік, прыўстаючы за сталом, – кого обличаешь?
– Прашу не тыкаць, на кірмашы мы побач не стаялі.
– Кто еще входил в высшее руководство вашего мятежа? Имена! – запатрабаващ Шалгуноў.
Каліноўскі маўчаў.
– Отвечайте! Желаете упорствовать? – не сустрэўся з ім позіркам, махнуў стомлена рукой. – Отведите его в камеру… Продолжим завтра.
Старшыня следчай камісіі быў нарэшце ўпэўнены, што перад ім сапраўды дыктатар Каліноўскі. Яшчэ калі вярталі Хайноўскага ў Гародню, Віленская Асобая следчая камісія паведамляла Скварцову сапраўдныя і дакладныя прыкметы: “каля трыццаці год, росту сярэдняга, мажны, цёмна-русы, твар вялікі, рысы грубаватыя”. Камісія яшчэ тады выказвала цвёрдую ўпэўненасць у тым, што, мусіць, гэта той самы Каліноўскі, які ў кастрычніку 1862 года раскідваў “Мужыцкую праўду” ў Слонімскім павеце, упарты, зацяты, непахісны.
Каліноўскі ішоў па калідоры павольна, гледзячы некуды перад сабою. Яго вялі ў камеру № 3 турмы, якую для ўдзельнікаў паўстання абсталявалі ўлады ў Дамініканскім будынку.
Сярод ночы Кастусь пачаў грукацець кулакамі ў дзверы. Падышоў ахоўнік. Сонным голасам папытаўся:
– Чего изволите, подследственный?
– Патрабую тэрмінова выклікаць мяне ў следчую камісію!
– Но сейчас ночь. Работа начнётся завтра. Для чего вам комиссия?
– Хачу зрабіць афіцыйную заяву. Усе мае паказанні, што я даваў трыццатага студзеня, несапраўдныя. Я з-за кепскай памяці ўсё пераблытаў – не жыў я ў мінулым годзе летам у тых дамах, пра якія сказаў. У іншых месцах жыў, а ў якіх, сказаць не магу.
– Вот об этом завтра и заявите. А сейчас не мешайте мне нести службу.
Каліноўскі адышоў ад дзвярэй, сеў на ложак. Абхапіў далоньмі галаву.