Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 87 88 89 90 91 92 93 94 95 ... 379
Перейти на страницу:

Маці ведае, што ён будзе спаць дапазна: у суботу ніякае работы не намячалі. Таму і са сняданкам паспяшаць не будзе: падоіць кароў, пачысціць стойла, выкіне лішкі гною, і адразу ж вернецца дадому. Потым і запаліць у печы, паставіць чыгуны з бульбай... І сняданак нарыхтуе. У суботу сын заўсёды прасіў дранікі. Вось і нагатуе іх, балазе ўжо і падмацаць можна маладую бульбу.

Дарогай разважала: «З кім гэта ён мог так забавіцца? Пад якім плотам прастаяў, шула падпіраючы? А мо і не прастаяў, а праляжаў з каторай – хто іх, маладых, цяпер разбярэ. Але каб не прынесла каторая ў прыполе ды не сказала, каб гадавалі... Ой, хай Бог крые, на такое не здольны Вінцук, не, не здольны...»

На паваротцы да фермы яе дагнала Алёна Барыліна, маладжавая, дзябёлая кабета, маці трох дзяцей, павіталася, весела пацікавілася:

– Як, Мальвінка, жыццё?

– Калі гэта жыццё... Ат, гарую, як і ты – ад цямна да цямна. Што сын з войска піша?

– А што піша – добра ў яго. Служыць. А нам тут – ні прасве-ету, ні прыве-еету, – зацягнула наіграна сяброўка.

Яна заўсёды была вясёлай, і, здавалася, што яе заўсёды абыходзіў кепскі настрой. Калі што і здаралася ў яе жыцці, то яна старалася не паказваць і выгляду, у сабе боль насіла, не выстаўляла напаказ.

Муж у Алёны механізатар – вёрткі і ўвішны Пятрок, і ёй, Мальвіне, калі дроў падкіне, ведаючы, што жанчына заўсёды пачастуе і чаркай, і шкваркай, галоднымі людзей, што нагружалі і скідвалі дровы, не адпусціць. Ад другіх, калі прыходзіў «пад мухай», то Алёна крыўдавала і нават сварылася, а з-за Мальвіны ніколі не папракала, – сяброўкі ўсё-ткі, з дзяцінства хаўрусавалі...

Загадчыца фермы – Гандзя Асіпчук – ужо на месцы, выглядала даярак у сваім пакойчыку прыбудовачцы. Ужо і Змітрок даўно на месцы, таптаўся, накульгваючы на нагу, таксама чакаў іх, даўно справіўшыся са сваёй працай.

– Старшыня сварыўся, што ўчора не дацягнулі трыццаць літраў, – сустрэла іх ці то папрокам, ці то крыўдай. – Мо сёння, дзяўчаткі, выраўняемся, га?

Гандзя – чарнявая, хударлявая, блішчаць спераду залатыя фіксы. Твар абветраны, у зморшчынках. У вачах сур’ёзная заклапочанасць – якое-ніякое, а калгаснае начальства.

– Вытрымае твой старшыня, – адказала за абедзьвюх Алёна, гэпнуўшыся на лаўку – яна аж зарыпела. Калыхнуліся грудзі, загайдаліся. – Мы можам і ўсе сто, нават і больш, але, як казала цётка Міхаліна, будзе ж тады адна вада...

– От, з табой не пагаворыш, Алёна – на ўсё ты маеш свой адказ.

– А што, я мужык, каб са мною байкі баяць? Маё дзела чыста выдойваць, а колькі там ужо таго малака будзе – адзін Бог ведае. Сёння ж няма ні сацсараўнавання, ні павышаных абавязацельстваў... Памятаеш, як было раней? Сама ж даяркай была. Што, мала тады сама вады падлівала, што і запасных мо і кароў не было, га?

– Алёна, – паглядзела на яе ўмольна і з папрокам загадчыца фермы.

– Што – Алёна? Хутка ўжо і сорак пяць грымне, як я Алёна. Дык што ж тады з папрокамі ў душу лезеш?

– Ды не папракаю я...

– А раз не папракаеш, то чаго чэпішся?

Мальвіна ў размову не лезла. Не хацела падтрымліваць ні Алёну, ні Гандзю. Ды ўсё жыццё так было – надоі, надоі, надоі... І з пугаю-паганялкаю з раніцы да вечара... Ды былі б яны, тыя надоі, каб хапала заўсёды сіласу і сена, буракоў ды бульбы, ды каб цёпла было зімою ў хлявах, ды каб ім, даяркам, якая палёгка калі была... А так усё жыццё па калена ў гаўне. А калі дажджы, то па двары фермы не пройдзеш і ў гумовых ботах. А тыя боты ўсіх даярак рамантузам надзялілі – начамі ногі так круціць-выкручвае, што і паратунку няма. Ды ніхто на на тое ніколі і ўвагу не звяртаў – ні старшыня, ні заатэхнік, ні загадчык фермы. Ды і яны што маглі парабіць – нідзе і ніколі ў савецкіх калгасах і саўгасах не думалі пра тое. А навошта? Вытрымаюць і вытрываюць вясковыя жанчыны – яны ж цягавітыя, як валы, трывушчыя, хоць ваду на іх вазі, у плуг запрагай – рабы яны і ёсць рабы...

Падышлі ўжо і Ганна Процкая – гарбаценькая, невысокага росту, з ёю і сястра Лёдзя Равуцкая – з каштанавымі доўгімі косамі, перавязаныя сіняй стужкай. Павіталіся, удакладнілі, што на дзень трэба зрабіць, – і ўсе разам падаліся ўжо да сваіх хлявоў.

Палёгка хоць, што механічную дойку наладзілі. Прыставіш прысоскі – і пайшоў смактаць-пампаваць аўтамат. А раней... І ўспамінаць пра тое не хочацца.

Час праляцеў хутка, непрыкметна.Жанчыны справілі свае клопаты, перакінуліся на развітанне дзяжурнымі словамі – і заспяшаліся дадому порацца па гаспадарцы: і дома хапала тае працы, усяе рабіць – не перарабіць.

Вінцук падняўся ўжо – таксама не любіў доўга залежвацца ў ложку: пераняў, мусіць, працавітасць у маці.

1 ... 87 88 89 90 91 92 93 94 95 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)