Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 245
Перейти на страницу:

Ён незадаволена ткнуў вілкай у кавалак амаль асмаленай рыбы, якая ляжала на талерцы. Гары мімаволі зірнуў на шыю Рона і ўбачыў, як і чакаў, залаты ланцуг, на якім вісеў Хоркуркс. Ён падужыў жаданне адгыркнуцца сябру, падумаўшы, што дрэнны настрой таго відавочна пагаршаецца медальёнам.

— Твая маці не можа рабіць ежу з паветра, — запярэчыла Герміёна. — Ніхто на такое не здольны. Ежа з’яўляецца адным з пяці Прынцыповых Выключэнняў Закона Гампа аб Асноўных элементах Трансфігура…

— О, ты не магла б казаць па-ангельску? А? — перабіў яе Рон, выкавырваючы астаткі рыбы з зубоў.

— Немагчыма стварыць ежу з паветра! Ты можаш выклікаць яе з дапамогай заклёна Акцыё, калі ведаеш яе месцазнаходжанне, можаш трансфармаваць з чагосьці іншага або павялічыць яе колькасць з таго, што ўжо маецца…

— Ну, не турбуй сябе павелічэннем колькасці гэтай рыбы, яна агідная, — сказаў Рон.

— Гары злавіў рыбу, і я прыгатавала з яе ўсё, што было ў маіх сілах! Паміж тым, я заўважыла, што мне заўсёды дастаецца ўсё гатаванне. Мяркую, гэта таму, што я дзяўчынка, ці не так?! — Не, гэта таму, што лепш з усіх нас разбіраешся ў магіі, — запярэчыў Рон. Герміёна ўскочыла, астаткі яе смажанай рыбы выслізнулі з талеркі і зваліліся на падлогу. — У такім разе, заўтра гатуеш ты, Рон! Знойдзеш прадукты і паспрабуй ператварыць іх у што-небудзь ядомае, а я потым буду сядзець і з незадаволенай фізіяноміяй, глядзець на тваё тварэнне, енчыць і жаліцца, каб ты нарэшце, зразумеў…

— Замоўкні! — падарваўся Гары. — Замоўкні! Зараз жа!

Герміёна абурылася:

— Як ты можаш прымаць яго бок, ён жа нават…

— Герміёна, памаўчы! Я зараз пачуў кагосьці!

Ён напружана ўслухваўся, падняўшы рукі, заклікаючы тым самым маўчаць. Затым, скрозь шум працякалай побач з намётам ракі, да яго данесліся гукі галасоў. Ён паглядзеў на Брыдаскоп, той не круціўся.

— Ты абараніла нас заклёнам Муфліята, спадзяюся? — ціха спытаў Гары Герміёну.

— Я наклала ўсе магчымыя заклёны, — прашаптала яна ў адказ, — Муфліята, заклёны адштурхоўвання маглаў і чарамі маскіроўкі. Хто б яны ні былі, яны не змогуць пачуць або ўбачыць нас.

Шорганне і шоргат лісцяў, гук камянёў, якія каціліся і трэск зламаных галінак паказвалі на тое, што па крутому, паросламу лесам схілу, акаляюшчаму вузкі бераг ракі, дзе размяшчаўся іх намёт, спускаецца некалькі чалавек. Сябры выхапілі свае палачкі, гатовыя да ўсяго. Магічная абарона, якая атачала іх лагер была суцэль дастатковай для таго, каб маглы або звычайныя чараўнікі і чараўніцы не змаглі заўважыць іх у гэтай амаль апраметнай цемры. Калі ж гэта былі Пажыральнікі Смерці, то ўпершыню за ўвесь час вандравання Гары, Рону і Герміёне падавалася магчымасць пазнаць, наколькі гэтая абарона эфектыўная супраць Цёмнай Магіі.

Галасы станавіліся ўсё гучней, але нічога больш зразумелага, акрамя таго, што група мужчын спусціліся да ракі, больш нельга было распазнаць. Гары выказаў здагадку, што некаторыя з іх знаходзіліся меней, чым у дванаццаці кроках ад намёта, аднак шум ракі не дазваляў рабіць якія-небудзь канчатковыя высновы. Герміёна схапіла сваю абабітую пацеркамі сумку і прынялася ў ёй рыцца ў пошуках чагосьці. Праз секунду яна выняла адтуль тры Падаўжальніка Вушэй і аддала па адным Гары і Рону. Тыя паспешна уставілі адзін канец вяроўкі цялеснага колеру сабе ў вуха, а іншы — высунулі з намёта.

Праз некалькі секунд Гары пачуў стомлены мужчынскі голас.

— Тут павінны вадзіцца ласосі, або, або, можа, лічыш, што яшчэ, што яшчэ не сезон для лоўлі? Акцыё, Ласось!

У аддаленні прычуліся воплескі вады, затым плясканне рыбы аб далонь чалавека. Хтосьці прамармытаў словы падзякі. Гары глыбей засунуў канец Падаўжальніка вушэй сабе ў вуха. Скрозь цурчанне ракі ён мог адрозніць яшчэ некалькі галасоў, але яны гучалі не па-ангельску і нават не на любой іншай чалавечай мове, якую ён калі-небудзь чуў. Гэта была грубіянскай і немеладычнай, і здавалася наборам энергічных гартанных гукаў. На ёй размаўлялі, пэўна, два чалавекі. Голас у аднаго з іх быў ніжэйшым і больш ціхім, чым у іншага. Неўзабаве з іншага боку брызента заскакаў агонь, паміж намётам і вогнішчам замігацелі цені. Цудоўны пах пячонага ласося панадліва заказытаў ноздры. Затым відэльцы і нажы загрукалі па талерках. адзін з мужчын загаварыў:

— Вазьміце вось, Грыпхук, Гарнук.

— Гобліны! — вымавіла аднымі вуснамі Герміёна Гары, той у адказ кіўнуў.

— Дзякуй, — у адзін голас адказалі гобліны па-ангельску.

— Такім чынам, вы трое ў бягах. І як доўга гэта працягваецца? — спытаў нейкі новы мяккі і прыемны голас. Гары паказалася, што ён яго ўжо чуў, уяўленне намалявала яму поўнага мужчыну з ветлівым тварам.

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)