Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
Шалгуноў кашлянуў у кулак, паглядзеў на зняволенага са здзеклівай усмешкай:
– Всё может быть, всё может быть… Продолжайте. Но я смею вас заверить, что я не отношусь к тем жандармам, которые когда-нибудь ошибаются. Ваша фамилия.
Каліноўскі ўздыхнуў, але спакойным голасам паўтарыў ранейшыя словы:
– Вітажэнец я. Ігнацій.
– Вы опять за своё, – перакрывіўся тварам палкоўнік як ад зубнога болю, – не надоело?
Вязень моўчкі пакруціў адмоўна галавой.
– На сегодня, господа, всё, – падняўся з крэсла Шалгуноў. – К сегоднешнему допросу арестованный не готов. Его нужно подготовить. Времени для допроса нам отпущено мало. Всё, господа!
……………………………………………………………
– Вы всё ещё продолжаете настаивать на том, что вы Витоженец? – полковник Шелгунов приступил к новому допросу.
Так, я – Вітажэнец. Займаюся распрацоўкай матэрыялаў «Гістарычных характараў славянскіх народнасцей».
Старшыня камісіі са здзеклівай усмешкай паглядзеў на вязня:
– Хорошо, пусть будет так… Продолжим. Введите сюда чиновника Жебровского.
Зайшоў сталага веку чалавек. Спыніўся каля парога, недаўменна паглядаў на членаў камісіі, на таго, хто сядзеў на табурэтцы.
– Жебровский, вы знаете этого человека?
– Да, знаю, ваше сиятельство.
– Назовите его фамилию.
– Витоженец. Он нанимал квартиру под этим именем.
– Другую фамилию вы его не знаете?
– Нет, мне она неизвестна.
– Вы свободны.
Старшыня камісіі паглядзеў у спіс сведкаў, выкліканых для апазнання вязня, назваў наступнае прозвішча:
– Игнатия Шоцыка позовите.
Зайшоў згорблены чалавек гадоў шэсцьдзесят. Лысы, з сівой барадой.
– Назовитесь, свидетель.
– Ігнат я Шоцык. Дворнік Гімназічнага будынка.
– Вы знаете этого человека? – паказаў Шалгуноў на вязня.
– Так, ведаю. Ветлівы чалавек. Заўсёды са мной вітаўся. Вітажэнец ён. Як і я – Ігнат. Пераязджаў у Гімназічны будынак. Я яму яшчэ стол памагаў заносіць у кватэру.
– Свободны. Девицу Каролину Яцыно позовите.
«Божа, Божа, – падумаў роспачна асуджаны, – і цябе ў гэты вір укінулі… Даруй мне, дзіця, даруй.
– Вы знаете этого человека? – спытаў у Караліны старшыня следчай камісіі, калі дзяўчына пераступіла парог. – Как его фамилия?
– Ведаю, але не вельмі… Разы два-тры бачыла. Калі прывозіла з вёскі малако, ён мяне сустрэў у пад’ездзе, папрасіў, каб наліла кварту. У мяне тады балела левая ножка, але сёння яна паправілася…
– Мы не о вашем здоровье спрашиваем. Фамилию, фамилию назовите.
Пра левую ножку Каліноўскі зразумеў. Значыць, левая ножка стала пустая, дакументы жандарам не дастануцца…
Ледзь прыкметна кіўнуў галавой.
– Гнат ён, а прозвішча не называў.
– Каролина, а фамилия Цитус вам известна?
– Ніколі пра яго не чула.
Вельмі хацелася Кастусю паглядзець ёй у вочы, падзякаваць, падзякаваць за стойкасць і за тое, што яна выратавала сакрэтныя дакументы, што можа засмуціць дзяўчыну.
– Можете идти, Каролина Яцыно! Но вы изложили не чистую правду. Вы тоже играли не последнюю роль в бунте. Вас, как и многих, ожидает Сибирь. Идите!
Ужо як збіралася павярнуцца да дзвярэй, мельгам кінуў позірк на яе – дзяўчына трымала на грудзях правую руку, паклаўшы адзін на адзін вялікі і ўказальны пальцы.
«Нікога не выдала, значыць. Не памыліўся я ў табе, Каралінка, за што і шчыра дзякую! Хай беражэ цябе Бог!..»
Задумаўшыся, не пачуў, як паклікалі наступнага сведку для вочнай стаўкі – Браніславу Сідаровіч. Яны разам наймалі кватэры ў Грагатовічаў яшчэ пад канец 1862 года. Спакойная і разважлівая, гожага твару, яна заўсёды падабалася Каліноўскаму. І гаварыць з ёю было цікава, і спрачацца.
– Известен ли вам человек, который сидит напротив нас на табуретке?
Браніслава прыгледзелася да вязня, і ён зірнуў на яе тым жа спакойным паглядам, што і заўсёды. Ніхто са следчых не заўважыў нават і намёк на тое, што яны маглі ведаць адно аднаго, некалі сустракацца.
– Вы мне даруйце, але гэтага чалавека я ніколі не бачыла. Не ведаю яго ні імя, ні прозвішча.