Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 86 87 88 89 90 91 92 93 94 ... 114
Перейти на страницу:

Снэйп працягваў усміхаючыся разгульваць па кабінэце і на шчасце не заўважыў, як Шымас зрабіў выгляд, бы яго званітавала ў кацёл.

— Я здзіўляюся, што глеекроўкі яшчэ не сабралі сваіх валізаў, — працягваў Малфой. — Закладаюся на пяць галеёнаў, што наступнага з іх заб’юць. І шкада, што не Грэйнджэр...

На шчасце, калі Рон, пачуўшы малфоевы словы, ускочыў з крэсла, адчуўся звон з урока і праз мітусню збораў ані ніхто не заўважыў яго спробы дабрацца да слізэрынца.

— Пусціце, — вырываючыся з рук Гары і Дына, галасіў Рон. — Пусціце мяне. Не хвалюйцеся, мне не патрэбна палачка. Я голымі рукамі яго заб’ю...

— Варушыцеся, — зароў Снэйп панад галовамі вучняў. — Мне яшчэ трэба адвесці вас на зёлазнаўства.

Вужачкай, яны рушылі ўслед за настаўнікам. Ззаду ішлі Гары і Дын. Яны ўсё яшчэ трымалі за рукі Рона, што па ранейшаму спрабаваў вырвацца і пусцілі яго, толькі калі праз грады, крочылі ўбок аранжэрэяў.

Тыя хто займаўся зёлазнаўствам, выглядалі вельмі прыгнечанымі. Цяпер сярод іх не было ўжо двух чалавек — Джасціна і Герміёны.

Сёння, пад кіраўніцтвам прафесаркі Спроўт, яны абразалі абісінскія шрывельфігі. Гары панёс ахапак сухога галля на кампостную кучу, дзе сам-насам сутыкнуўся з Эрні Макміланам. Хафлпафавец глыбока ўздыхнуў і вельмі афіцыйна прамовіў:

— Гары, я хачу сказаць, мне вельмі шкада за тое, што я цябе падазраваў. Я ведаю, ты ніколі не напаў бы на Грэйнджэр, таму, я прашу ў цябе прабачэнне за свае папярэднія словы. Цяпер мы ў адным чоўне і...

Ён працягнуў Гары сваю пухлую руку.

Да канца занятка Эрні і яго сяброўка Ханна, дапамагалі ў абрэзцы Гары і Рону.

— Гэты Драко Малфой, — ламаючы сухія галінкі, прамовіў Эрні, — ён яшчэ той фрукт. Здаецца, яму да спадобы, усё што тут дзеецца. Ведаеце, мне здаецца, што спадкаемцам Слізэрына можа быць менавіта ЁН.

— Як глыбакадумна з твайго боку, — адказаў Рон, які прабачаў не так лёгка, як Гары.

— Гары, а ТЫ думаеш гэта Малфой?— спытаўся Эрні.

— Не, — адказаў той, настолькі рашуча, што Эрні з Ханнай здзіўлена вытарапіліся на яго.

У наступнае імгненне, Гары заўважыў нешта, што прымусіла яго стукнуць нажніцамі для абрэзкі ронаву руку.

— АЙ! Ты чаго..?

Гары паказаў яму на земляную падлогу. Праз яе адно за адным беглі колькі павукоў.

— А!— сказаў Рон, няўдала прыдураючыся, што рад. — Але мы ня можам ісці за імі цяпер...

Эрні і Ханна, здзіўлена слухалі іхную размову.

Гары прасачыў, куды яны беглі.

— Яны накіроўваюцца ў Забаронены лес... — прамовіў ён.

Выраз на ронавым твары зрабіўся яшчэ больш няшчасным.

Скончыўшы свой урок, прафесарка Спроўт праводзіла грыфіндорцаў на абарону ад цёмных мастацтваў. Гары і Рон крыху адсталі ад астатніх, каб паразмаўляць сам-насам.

— Трэба зноў скарыстацца мантыяй-невідзімкай, — прапанаваў Гары, — і возьмем з сабой Фанга. Ён прызвычаўся хадзіць па Лесе разам з Хагрыдам, таму, можа дапамагчы нам.

— Ну, добра, — адказаў яму Рон, знервавана круцячы ў руках палачку. — Толькі... хіба там не... хіба з Лесе не павінны быць ваўкалакі?— дадаў ён, калі разам з Гары яны сядалі на свае звычайныя месцы на задняй парце.

Гары, палічыў за лепшае не рэагаваць на сябравы словы.

— У Лесе жывуць не толькі яны, — заявіў ён. — Там файна жывецца кентаўрам і аднарогам.

Рон ня быў у Забароненым лесе аніколі, а Гары быў там толькі адзін раз і яму не надта хацелася туды вяртацца.

Калі ў кабінэт уварваўся Локхарт, усе навучэнцы здзіўлена вытарапіліся на яго. Іншыя настаўнікі выглядалі неверагодна пахмурнымі, але ж Локхарт струмяніўся весялосцю.

— Ну, — ззяючы усклікнуў ён, — Чаму вы такія панурыя?

Навучэнцы абмяняліся злымі поглядамі, аднак ніхто ані слова не сказаў.

— Хіба вы яшчэ не зразумелі?— павольна, быццам размаўляў з дурнямі, спытаўся Локхарт. — Небяспекі больш няма! Вінаваты быў затрыманы.

— Хто вам гэта сказаў?— громка спытаўся ў адказ Дын Томас.

— Мой юны сябра, — заявіў Локхарт, так, бы сцвярджаў што адзін да адзін будзе два, — калі б міністр Фадж ня быў на сто адсоткаў упэўнены ў віне Хагрыда, яго б не арыштавалі.

— Ага, быў ён, — яшчэ гучней за Дына, заўважыў Рон.

— Суцяшаю сябе надзеяю, містэр Візлі, — самазадаволена прамовіў прафесар, — што ведаю аб арышце Хагрыда КРЫХУ больш за цябе.

Рон збіраўся было сказаць, што Локхарт памыляецца, але супыніўся на поўслове, калі Гары пад сталом балюча стукнуў сябра па назе.

— Хіба ты забыўся, нас там не было?— прамармытаў ён.

Брыдкая весялось Локхарта і яго сцверджанні, бы ён даўно ведаў, што Хагрыд той яшчэ мярзотнік, злавалі Гары настолькі моцна, што ён быў гатовы шпульнуць у дурную галаву прафесара “Гульнямі з гулямі”. Але, нарэшце ён задаволіўся тым, што нашкрабаў Рону цыдулку: “Сёння ўвечары.”

1 ... 86 87 88 89 90 91 92 93 94 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)