Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 179
Перейти на страницу:

У савецкай нацыянальнай палітыцы пачаўся новы курс, выразна скіраваны супроць беларускага нацыянальнага адраджэньня і супроць беларускае нацыянальнае культуры. Пачала ўсё больш акцэнтавацца старая сталінава формула, што культура павінна быць нацыянальнай толькі ў форме, а ў зьмесьце «пралетарскай», г. зн. камуністычнай. На практыцы, аднак, для беларускае культуры не пакідалася нават і вонкавае беларускае формы, а накідвалася як мага расейшчына. Гэта сьведчыла, што бальшавікі або спалохаліся беларускага нацыянальнага руху, або спэцыяльна раней дазволілі на культурную беларускую нацыянальную працу, каб вылавіць усю беларускую інтэлігенцыю, а пасьля ўзяцця за камунізаваньне і русыфікацыю яе, ці ўрэшце за зьнішчэньне ўсяго беларускага актыву.

Беларускія нацыянальныя дзеячы, беларускія культурнікі, паэты і пісьменьнікі не маглі пагадзіцца з гэтым курсам, за што на іх зараз-жа пачаліся атакі ў камуністычнай прэсе, на розных сходах і мітынгах, ва ўстановах, урадах і школах. Усім ім камуністыя закідалі беларускі шавінізм і контррэвалюцыю. Напады зрабіліся нагэтулькі прыкрыя, што маладыя беларускія пісьменьнікі студэнты — Александровіч, Дудар і Зарэцкі — у канцы 1928 году змушаныя былі выступіць з Менскага Унівэрсытэту.

У 1929 годзе бальшавікі павялі ўжо фармальны паход супроць беларускага нацыянальнага руху і супроць беларускае культуры. На аснове пастановы бюро Цэнтральнага Камітэту Камуністычнае Партыі 31.VIII. 1929 году з становішча камісара асьветы БССР звольнілі А. Баліцкага за тое, што спрыяў разьвіцьцю беларускае асьветы. 14.IX. 1929 г. звольнілі камісара земляробства Зьмітро Прышчэпава, які праводзіў хутарызацыю і надзяляў сялян зямлёю. 17 верасьня гэнага самага году адсунулі ад уплываў Зьмітро Жылуновіча (Цішка Гартны) — камуніста, першага старшыню беларускага савецкага ўраду, аднаго з галаўнейшых тварцоў Беларускае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі. Крыху раней з становішча старшыні ўраду БССР звольнілі Язэпа Адамовіча, камуніста, які ўсё-ж вельмі часта супроцьставіўся Маскве і ейнай русыфікатарскай палітыцы ў дачыненьні да беларусаў. 16 кастрычніка 1929 г. з становішча сакратара Беларускае Акадэміі Навук звольнілі ведамага беларускага дзеяча і пісьменьніка Вацлава Ластоўскага, а таксама Сьцяпана Некрашэвіча, заснавальніка Інстытуту Беларускае Культуры, з становішча віцэ-прэзыдэнта Беларускай Акадэміі Навук. Сьледам за гэтым ва ўсіх бадай урадах і ўстановах БССР бальшавікі сыстэматычна звальнялі ўсіх беларусаў, а на іхнае месца прызначалі небеларусаў.

Адначасна пачалася акцыя калектывізацыі вёскі. Адзіночныя сялянскія гаспадаркі бальшавікі прымусова ліквідавалі, а сялян заганялі ў калектыўныя гаспадаркі, калгасы. Сяляне, такім парадкам, пазбаўляліся сваіх гаспадарак, жывёлы і агулам усяе маемасьці. Фактычна варочалася старая паншчына і прыгон з тэй толькі розьніцай, што над селянінам стаяў, заганяў да работы і выдзяляў яму хлеб ужо ня пан-прыватнік, а чыноўнік ад імя савецкае дзяржавы. Сярод сялянства гэтая рэформа выклікала вялікі адпор, бо ніхто не хацеў быць нявольнікам. Тады бальшавікі ўсіх тых сялян, што супрацівіліся калектывізацыі, а таксама больш заможных, масава вывозілі ў Сібір, Казахстан і інш. аддаленыя краіны. На ўсход ішлі вялізарныя эшалёны, поўныя беларускіх сялян, што з плачам разьвітваліся з родным краем і з сваймі гаспадаркамі. У краі настала страшэннае разбурэньне. Сяляне, каб не аддаць маемасьці калгасам, нішчылі свае гаспадаркі, палілі збожжа, рэзалі жывёлу, а часта бывала, што і зброяй баранілі сваю маемасьць. Усюды шырыліся процібальшавіцкія настроі і пагражала паўстаньне, тым больш што ў выніку калектывізацыі пашыраўся голад. Згледзіўшы процібальшавіцкія настроі, бальшавікі яшчэ больш узмоцнілі свой тэрор і праводзілі масавыя арышты.

Першым чынам увесну і асабліва ўлетку 1930 году былі праведзеныя арышты сярод беларускае інтэлігенцыі. Сярод арыштаваных знайшліся ў першую чаргу былы старшыня Беларускае Народнае Рэспублікі А. Цьвікевіч, які вярнуўся з эміграцыі ў Менск, В. Ластоўскі, А. Смоліч, Краскоўскі, Язэп Лёсік, С. Некрашэвіч, Алесь Адамовіч, прафэсар Б. Эпімах-Шыпіла, Максім і Гаўрыла Гарэцкія, рэктар Менскага Унівэрсытэту прафэсар Пічэта, былы камісар земляробства Прышчэпаў, пісьменьнікі: Ул. Дубоўка, Яз. Пушча, А. Бабарэка, Ул. Жылка і другія, а таксама багата іншых выдатных беларускіх навукоўцаў, дзеячоў і пісьменьнікаў, агулам каля 200—300 асобаў. Арыштаваны быў і ведамы беларускі паэта Янка Купала. Прафэсар Ігнатоўскі, які быў за прэзыдэнта Беларускае Акадэміі Навук і якога таксама зьбіраліся арыштаваць, каб паставіць на чале штучна творанай ГПУ беларускай контррэвалюцыйнай арганізацыі, на пачатку 1931 году скончыў самагубствам. Самагубствам хацеў скончыць і Янка Купала. Ён спрабаваў зрабіць сабе харакіры *, але яго пасьля адратавалі і змусілі поўнасьцю паддацца пад загады камуністых. Усе арыштаваныя абвінавачваліся ў тым, што стварылі нелегальную арганізацыю пад назовам: «Саюз Адраджэньня Беларусі», а пасьля «Саюз Вызваленьня Беларусі», якая была скіравана супроць бальшавікоў, імкнулася вызваліць Беларусь і завесьці ў ёй нацыянальна -дэмакратычны лад. Бальшавікі абвінавачвалі арыштаваных і ў тым, што яны мелі кантакт з украінскай нацыянальнай арганізацыяй «Саюзам Вызваленьня Украіны», што змагалася з бальшавізмам і рыхтавала паўстаньне на Украіне (публічны працэс над гэтай штучна створанай ГПУ арганізацыяй адбыўся крыху раней). Хоць ніякіх дакумэнтаў і довадаў

1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)