Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 179
Перейти на страницу:

На гэтым хваля арыштау беларускіх дзеячоў ня спынілася. У 1933 г. бальшавікі арыштавалі ўсіх былых беларускіх паслоў у польскі сойм з Беларускае Сялянска -Работніцкае Грамады і «Змаганьня», якія супрацавалі з камуністымі і ўцяклі з Заходняе Беларусі ў БССР або былі вымененыя як вязьні. Агулам тады было арыштавана 96 асобаў на чале з пасламі; Рак-Міхайлоўскім, Мятлом, Гаўрылікам, Дварчанінам, Валынцом, Валошынам, Кахановічам, Бараном і знш. выдатнымі беларускімі дзеячамі з Заходняй Беларусі. Усе яны, як ужо гаварылася, супрацавалі з камуністымі або належалі да Камуністычнае Партыі Заходняй Беларусі і пасьля, калі ім пагражаў арышт, уцяклі ў БССР. Былі сярод арыштаваных і такія, што добраахвотна выехалі ў БССР, думаючы, што там можна лепш будзе працаваць на беларускай ніве, чымся ў Заходняй Беларусь Усіх арыштаваных абвінавачвалі ў тым, што стварылі паўстанцка-дывэрсыйную шпіёнскую арганізацыю пад назовам «Беларускі Нацыянальны Цэнтр» з мэтаю актыўнага змаганьня супроць камуністычнага руху, арганізацыі паўстаньняў, шпіянажу і дывэрсыйна -тэрарыстычнае работы на тэрыторыі Савецкага Саюзу. Арганізацыя гэтая быццам супрацавала з польскім штабам і ўкраінскай арганізацыяй і ўвосені 1933 г. або ўвесну 1934 году мела выклікаць у БССР паўстаньне. У выніку свае дзейнасьці Беларускі Нацыянальны Цэнтр у мамэнт ягонае ліквідацыі — месяцы жнівень-лістапад 1933 г. быццам-бы агарнуў сваей сеткай шмат гаспадарскіх і культурных арганізацыяў і ўстановаў ды шмат аддзелаў Чырвонае Арміі ў розных раёнах БССР. Прасякала яна нават быццам у партыйныя арганізацыі. Характэрна, што ў часе сьледзтва абвінавачаныя прызнаваліся да стаўленых ім закідаў, хоць закіды гэтыя зусім непраўдападобныя. Усіх абвінавачаных пакаралі або сьмерцяй, або на даўгія гады лягеру ці высылкі.

Адзін з дасьледнікаў працэсу Беларускага Цэнтру ведамы беларускі дзеяч Ф. Акінчыц, які супрацаваў з грамадаўскімі пасламі, цьвердзіць, што «абвінавачаньне ў дачыненьні да грамадаўцаў і змаганцаў зьяўляецца правакацыяй і ашуканствам. Камуністыя,— кажа ён,— сфабрыкавалі яго дзеля таго, каб адвярнуць сымпатыі народных масаў ад грамадаўцаў і змаганцаў, якія прыехалі ў Саветы як бальшавіцкія гэроі, і каб ня даць ім магчымасьці праводзіць беларускую працу, ды агулам рабілі гэта, каб ліквідаваць увесь беларускі актыў». Гэта пацьвярджае, што Беларускі Нацыянальны Цэнтр як процісавецкая і процікамуністычная арганізацыя не існаваў, а ўсе прызнаньні абвінавачаных былі вымушаныя.

Праўда, гэта не гаворыць аб тым, што наагул ня было беларускіх процікамуністычных арганізацыяў. Арганізацыі такія былі і нават далёка раней, калі яшчэ можна было праводзіць беларускую культурную працу і калі вялікая колькасьць беларускай інтэлігенцыі верыла ў магчымасьць і карыснасьць супрацоўніцтва з бальшавікамі.

Першай такой арганізацыяй зьявілася згуртаваньне беларускай моладзі каля арганізацыі «Беларуская Хатка». Паўстала яно пад назовам «Саюз Беларускае Моладзі» ў 1920 г., калі ўжо беларускія нацыянальныя арганізацыі і прэсу бальшавікі зьліквідавалі і будавалі Савецкую Беларускую Сацыялістычную Рэспубліку. Саюзу Беларускай Моладзі, ня маючы сваёй прэсы, дзякуючы прыхільнасьці Зьмітра Жылуновіча, тады рэдактара газэты «Савецкая Беларусь», удалося надрукаваць у гэтай газэце адозву з заклікам да моладзі гуртавацца ў свае гурткі, праводзіць паміж сваіх сяброў палітычную і асьветную працу, зьбіраць народныя беларускія творы, пашыраць нацыянальную сьведамасьць сярод народу, ладзячы адпаведныя вечары, паказы, лекцыі, дэклямацыі, а калі дзе можна, дык і праз прэсу. Адозва знайшла шырокі водгук як сярод вучнёўскае, гэтак і сярод вясковае беларускае моладзі. У шмат якіх месцах паўставалі гурткі, праводзілася культурная і нацыянальная беларуская праца, рабіліся нават захады, каб сабраць зьезд беларускае моладзі. На чале арганізацыі ў Менску стаялі Яўхім Кіпель, Уладзімір Сянько, В. Бузаноўская і іншыя. Да арганізацыі належала шмат моладзі. Прыгожа разьвіваліся гурткі Саюзу Беларускае Моладзі ў Слуцку, Віцебску, Смаленску і ў Петраградзе пры вайсковай мэдычнай акадэміі.

1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)