БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
- Автор: Найдзюк Язэп, Касяк Іван
- Год: 1993
- Язык: белорусский
- Год: Навука і тэхніка
- ISBN: 5343014585
- Жанр: История
Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:
Для ўстанаўленьня беларускага правапісу і графікі ў 1926 г. была скліканая акадэмічная канфэрэнцыя, у якой бралі ўдзел выдатныя беларускія вучоныя, а таксама розныя замежныя моваведы. Вельмі вялікая беларуская навуковая праца праводзілася краяведнымі згуртаваньнямі і часапісам «Наш Край». Працу ў галіне краяведы кіравалі: Смоліч, Касьпяровіч, Шашалевіч, Жураўскі, Казак і інш. Краяведныя гурткі пашыралі сярод моладзі любасьць да роднага краю, зьбіралі беларускія этнаграфічныя матар'ялы, вывучалі, пазнавалі прыгажосьць і багацьце Беларусі. Разбудоўвалася прамысловасьць, гарады, паляпшалася гаспадарка. БССР набывала выгляд беларускае дзяржавы. Беларуская мова карысталася ўсюды пашанай і была прызнаная за ўрадавую мову. Стварыліся пэрспэктывы красаваньня і дабрабыту.
Усё гэта спрычынілася да таго, што шмат якія беларускія дзеячы, якія раней змагаліся з бальшавікамі і былі змушаныя эміграваць за межы, захопленыя магчымасьцямі працы на роднай ніве, вярталіся ў Менск. Вярнуліся нават такія выдатныя беларускія нацыянальныя дзеячы, як Вацлаў Ластоўскі, Аляксандар Цьвікевіч, Пракулевіч, Заяц, якія адыйгравалі першыя ролі ў беларускіх нацыянальных урадах. Магчымасьці беларускае нацыянальнае працы ў БССР спрычыняліся да таго, што сярод беларускіх эмігрантаў паўставалі разломы на груньце дачыненьня да БССР і наагул да бальшавікоў. Такі разлом|паўстаў і сярод беларусаў у Заходняй Беларусь Вялікая Ічастка беларускага грамадзянства, беларускага народу, зусім пазытыўна і прыхільна пачала ставіцца да бальшавікоў і наагул да камуністычнага руху.
З прыездам у Менск у 1927 годзе Ластоўскага, Цьвікевіча і іншых беларускіх нацыянальных дзеячоў беларуская культурная праца ў БССР яшчэ больш узмоцнілася, асабліва ў выдавецкай галіне. Выходзіла з друку шмат розных беларускіх кніжак, брашураў, навуковых працаў, часапісаў і газэтаў. Інстытут Беларускае Культуры дасягнуў найвышэйшае ступені свайго разьвіцьця, так што ў 1928 годзе ён быў ператвораны ў Беларускую Акадэмію Навук. Хоць у сябры Акадэміі бальшавікі падсыпалі ўжо багата чужога і варожага беларусам элемэнту, але Акадэмія Навук усё-ж праводзіла далей беларускую нацыянальную культурную і навуковую працу. Бачачы гэта, бальшавікі, што дасюль вялі сярод беларусаў сваю камуністычную работу і спынялі беларускую нацыянальную працу ціхім і, можна сказаць, лагодным спосабам, загаварылі мацней. Акадэмія Навук атрымала загад распрацоўваць навуковыя тэмы ў духу марксызму, ленінізму і сталінізму. У галіне мовы, гісторыі, літаратуры павінна была весьціся праца ў кірунку збліжэньня беларускага народу з расейскім. У гісторыі трэ было браць увагу насамперш не на нацыянальныя, культурныя і гаспадарскія справы, а на клясавае змагачьне, ідэю сусьветнае рэвалюцыі і дыктатуры пралетарыяту.