Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 179
Перейти на страницу:

Камуністыя тварылі свой саюз моладзі — камсамол і яны варожа аднесьліся да Саюзу Беларускае Моладзі. Дзеля таго магчымасьці працы Саюзу Моладзі абмяжоўваліся. Урэшце бальшавікі зьліквідавалі яго. У сувязі з гэтым сябры Саюзу Беларускае Моладзі перанясьлі сваю працу ў васяродзьдзе беларускага студэнцтва, адкуль ягоныя ідэі праз студэнтаў пашыраліся на вёску.

Пры Менскім Унівэрсытэце хутка паўстала нацыянальная беларуская асацыяцыя. Яна адыйгравала вялікую ролю, бо ва унівэрсытэце студэнтамі ў бальшыні былі небеларускі і ніхто з іх ня браў увагі на патрэбу пашырэньня беларускае нацыянальнае думкі, а таксама на тое, каб унівэрсытэт меў беларускае аблічча.

У Беларускім Пэдагагічным Тэхнікуме паўстаў нацыянальны гурток пад выглядам краяведнага гуртка. Ён, між іншага, выдаваў саматужным спосабам часапіс «Парывы» і імкнуўся правесьці ў Гарадзкую Раду ў Менску дэпутата беларуса-нацыяналістага.

Праца беларускіх нацыянальных арганізацыяў моладзі моцна не падабалася камуністым і яны яе ўсьцяж ліквідавалі. Усе гэныя арганізацыі зачынілі, а багата іхных сяброў на пачатку 1924 г. было паарыштоўваных. Тады беларускае студэнцтва, разам з настаўніцтвам, арганізавала - мэтадычныя асацыяцыі выкладчыкаў беларускае мовы і літаратуры, але і гэтыя асацыяцыі бальшавікі зьліквідавалі.

Арышты і перасьлед ня спынілі гарачых патрыятычных нацыянальных парываў беларускае моладзі да працы над адраджэньнем беларускага народу. Ня стрымалі іх і перасьцярогі з боку старэйшых беларускіх дзеячоў. Паўставалі новыя беларускія арганізацыі, якія мелі яшчэ больш выразны нацыянальны беларускі характар і выразна процікамуністычны кірунак.

Такая арганізацыя, між іншага, паўстала ў 1924 годзе ў Слуцку сярод слухачоў агульнаадукацыйных курсаў. Спачатку стварыўся там літаратурны вучнёўскі гурток пад кіраўніцтвам настаўніка курсаў Юр'я Лістапада, былога сябры Слуцкае Рады, што выклікала ў 1920 г. у Случчыне паўстаньне супроць бальшавікоў. Пасьля няўдачы паўстаньня Ю. Лістапад эміграваў на Захад, але ў 1922 г. вярнуўся на бацькаўшчыну, дзе атрымаў пасаду выкладчыка беларускае мовы. Мясцовыя бальшавікі, ясна, ня ведалі аб мінулай ягонай дзейнасьці. Вучнёўскі гурток пад апекай Лістапада вывучаў беларускую літаратуру, мову і краяведу. За старшыню яго быў курсісты Макарэня. Сярод сяброў паўстала думка стварыць нелегальную процібальшавіцкую арганізацыю з мэтай арганізаваць беларускія баёвыя аддзелы, праводзіць нацыянальную беларускую працу, процікамуніс-тычную пропаганду, ды ўрэшце арганізаваць супраць бальшавікоў паўстаньне і будаваць незалежнае беларускае гаспадарства. Галоўным клічам арганізацыі быў кліч: «Няхай жыве самастойна-незалежная Беларусь!»За галоўнага ворага беларускага народу арганізацыя уважала камуністых і жыдоў, за тое, што яны перасьледвалі беларускі нацыянальны pyx, арыштоўвалі людзей і расстрэльвалі, ды што ўсюды на Беларусі пяршынство мелі жыды, а не беларусы. Працу сваю арганізацыя мелася праводзіць ня толькі ў БССР, але і ў Заходняй Беларусі, пад Польшчай. Каб дасягнуць мэты, арганізацыя выдавала на памнажальніку нелегальна свой беларускі часапіс пад назовам «Нашае Слова» (выйшла два нумары) і адозвы, якія пашыраліся насамперш сярод жыхароў Слуцку. Адна з адозваў, напісаная вершам Малым Язэпам, мела наступны зьмест:

«Паўстань!

Ня сьпі, мой любы селянін!

Паўстань супроць чужой улады!

Паўстаньне — сродак наш адзін,

Ты нашай Бацькаўшчыны сын,

Сваіх ня згубіш пуцявін,

Дык ня шукай чужых спагады!

За зброю! Бі! Хай згінуць гады!

Паўстань! Ня бойся і ня трусь!

Ратуйма нашу Беларусь!»

Адозва гэтая шырока раскідалася і расклейвалася на вуліцах гораду Слуцку. Агенты ГПУ, згледзеўшы яе, пачалі, як мага, шукаць ейных аўтараў і выдаўцоў. У рэшце рэштаў дзякуючы зрадзе яны былі знойдзеныя і арыштаваныя. Сярод арыштаваных знаходзіўся і Юры Лістапад як галоўны абвінавачаны, Макарэня і ягоныя найбліжэйшыя сябры: Мяцельскі, Дзямідовіч, Казак Мікола і Курбыка. У 1926 годзе ўсіх іх,.за выняткам Курбыкі, засудзілі ад 3 да 5 год. У працэсе замяшалі, між іншага, і ведамага беларускага паэта Якуба Коласа, якому закідалі, што ён падтрымваў Слуцкую арганізацыю, але Коласа ня судзілі. Усіх абвінавачаных бараніў ведамы дзеяч і паэта Жылуновіч і ягоная абарона прычынілася да таго, што і галоўных абвінавачаных засудзілі ня так сурова. Працэс Слуцкай арганізацыі быў вельмі галосны. Яго называлі працэсам Лістапада. Адседзеўшы кару, Лістапад працаваў у беларускім выдавецтве ў Менску, а пасьля быў замешаны ў новы працэс Беларускага Нацыянальнага Цэнтру ў 1933 г. і сасланы ў канцэнтрацыйны лягер у Сібір.

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)