Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 179
Перейти на страницу:

Пры тым, паводле тайнага загаду польскіх уладаў, мела быць «сарганізаваная апека над палякамі, што куплялі зямлю, з боку мясцовых тэрытарыяльных самаўрадаў, а таксама з боку земляробскіх арганізацыяў» (бал. 105). Вайсковыя польскія каляністыя, якім ужо ў 1923 г. у Беларусі і Украіне прызначана было 259 162 га і лік якіх меў усьцяж павялічацца, мелі так вялікае падтрыманьне з боку розных польскіх банкаў і таварыстваў, што ўжо ў 1932 г. на кажны прыдзелены ім гэктар зямлі прыпадала па 340 злотаў даўгу. «Кандыдатаў -жа ў асаднікі на прасторах загрожаных г. зв. беларусізацыяй падбіраў ваяводзкі ўрад» (бал. 105).У сувязі з тым што некаторыя беларусы і іншыя людзі ня польскае нацыянальнасьці стараліся мець нярухомую маемасьць у гарадох, «пачынаючы ад 1938 году ваяводзкі ўрад праводзіў пляновую акцыю ўзмацняньня польскага стану маемасьці праз агранічаньне абароту нярухомасыіямі ў прымежнай паласе, а таксама праз падтрымліваньне будаўлянай акцыі палякоў» (бал. 140).

У галіне гандлёва-прамыслова-рамесьніцкай «пачатая ваяводзкім урадам акцыя тварэньня польскіх гандлёвых, прамысловых і рамесьніцкіх пляцовак у палове 1936 году дала да сучаснае хвіліны (1939 г.) вынік у постаці колькі сот хрысьціянскіх пляцовак, існуючых у розных пунктах ваяводзтва» (бал. 107). «Рамесьніцкая-ж Палата ў паразуменьні з ваяводзкім урадам мае намер прывязьці рамесьнікаў польскіх з заходніх ваяводзтваў» (бал. 108).

У самаўрадзе, дзе агулам беларусаў ня шмат было, ад 1 сакавіка 1937 году пачалася рашучая чыстка пэрсаналу ўрадаўцаў, што паводле паходжаньня былі ня польскае нацыянальнасьці, як няпэўных з увагі на інтэрас абароны дзяржавы. Чыстка гэтая мусіла закончыцца да 31.XII.1940 году. Месцы звольненых самаўрадавых працаўнікоў не палякоў — мусілі заняць выключна палякі, што былі раней у войску. Кандыдатуры на гэтыя становішчы як у прымежнай паласе, так І на прасторах спэцыяльных мелі быць узгадняныя з зацікаўленымі вайсковымі ўладамі (бал. 117—118).

У галіне агульнае палітыкі ў дачыненьнях да беларусаў польская ўлада, між іншага, праектавала: «зарганізаваць натужную працу культурна-асьветную з мэтай падняцьця культуры «тутэйшага» жыхарства, апёртае на элемэнты культуры польскай, што ў далейшай кансэквэнцыі давяло-б да павольнае, але пэўнае палёнізацыі; адчыняць школы практычна-прафэсыйныя, а не ствараць непрадуктыўнай (ясна, для палякоў.— Я. Н.) інтэлігенцыі; адчыняць, наколькі можна будзе, як найбольш польскіх пачаткавых школаў, падбіраючы як найлепшыя і найпэўнейшыя настаўніцкія сілы; пераламаць у асьветных працаўнікоў абстракцыйны пагляд пра апалітычнасьць польскае асьветы на гэтых землях, бо польская школа мусіць мець ясна паказаную палітычную мэту і да гэтага адпаведна прытасаваны і падрыхтаваны пэрсанал; і ўрэшце праводзіць у жыцьцё прынцып: паляк праваслаўнага веравызнаньня» (бал. 166).

Гэткімі спосабамі мела быць праводжаная палёнізацыя і эксплёатацыя беларускага народу згодна з тайнай інструкцыяй польскіх уладаў, якія не хацелі нават называць беларусаў іхным уласным імем і заўсёды, калі ўспаміналі імя беларус, дык ставілі каля яго яшчэ два пагардлівыя слоўцы: гэтак званы. З усяго гэтага відаць, што палякі мелі адабраць ад беларусаў і зямлю, і гандаль, і промысел, і рамесьніцтва і, адначасна не дапушчаючы моладзь да сярэдняе і вышэйшае асьветы, а толькі паддаючы пад уплывы польскае пачаткавае школы, стараліся перарабіць беларускую душу і псыхіку ды стварыць з беларусаў парабкоў г. зв. «польскага стану посяданьня». Усе гэтыя пляны паказваюць нам, як фальшывыя былі ўсе польскія афіцыяльныя заявы і законы аб свабодзе, вольнасьці і роўнасьці ў дачыненьнях да беларускага народу. Апошнія мэтады і спосабы польскай палёнізацыйнае і эксплёатацыйнае акцыі, як бачым, былі больш завостраныя і хітрыя, чымся ранейшыя з увагі на тое, што ранейшыя мэтады — ліквідацыя беларускіх арганізацыяў, перасьледы, арышты, суды не давалі пажаданых вынікаў. Беларушчына трымалася і разьвівалася ня толькі сярод праваслаўных беларусаў, але і сярод беларусаў каталікоў, на якіх палёнізацыйная акцыя скіроўвалася ў большай меры.

Паводле таго-ж тайнага польскага «апрацаваньня», колькасьць сьведамых беларусаў узрастала на некарысьць палякоў. «Найбольшы працэнт адыходу ад польскай народнасьці праявілі паветы Наваградзкі і Нясьвіжскі (па 15%). На гэтым прасторы перапіс жыхарства з 1931 году зрабіў карэкту няточнасьці перапісу з 1921 году, у чым можна дагледзіць узрост нацыянальнае сьведамасьці сярод г. зв. «тутэйшага» жыхарства ў кірунку г. зв. беларушчыны. У гэтым самым кірунку зазначылася тэндэнцыя і ў Лідзкім павеце (3,9%), пры чым сьцьвердзіць прыходзіцца, што бязумоўна асягнутыя поступы на карысьць гэтак званай беларушчыны былі і сярод жыхарства каталіцкага» (бал. 149).

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)