Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 229
Перейти на страницу:

Але неяк я паткнуўся ў шафу па патрэбную кнігу — «Июнь 41 года» Некрыча, якога толькі што разграмілі ў друку, — а кнігі не аказалася. Памятаю добра: днямі ставіў на пэўнае месца ў шафе, а цяпер яе там няма. I ніхто ня бачыў, нічога ня ведае. Прапала кніга. Перад тым цягам доўгага часу атрымліваў з Мальмэ ад адной эмігранткі даўгія лісты з апісаньнем яе асабістых прыгодаў у Менску падчас акупацыі. Напісаныя дробненькім почыркам на дужа тонкай паперы, яны былі вельмі цікавыя, бо мелі масу падрабязнасьцяў, прозьвішчаў, датаў. Я зьбіраў іх у пачак (набралася ўжо, можа, лістоў дваццаць), таксама ставіў за шкло ў шафу. Пасьля кнігі зьніклі і тыя лісты. Каму яны маглі спатрэбіцца? Але вядома, каму. Мяркуючы па ўсім, пасьля таго, як з кватэры вымяталіся гаспадары, туды прыходзілі госьці.

Што гэта менавіта так, неўзабаве пераканаў і наступны выпадак.

Неяк позьняй восеньню мяне ўгаварылі з замежнай камісіі СП зьезьдзіць у Румынію. Прытым аднаму. Ехаць мне туды ня надта хацелася, знаёмых там не было. Праўда, у Бухарэсце выйшла некалькі маіх кніжак, і жанчына з замежнай камісіі надта пераконвала: маўляў, румыны вас чытаюць, любяць і дужа просяць. Паездка тая прынесла мне мала радасьці, разбалеўся зуб, давялося яго выдзіраць, заплаціўшы за тое ці ня ўсе мае камандзіровачныя. Прымалі, аднак, добра, праўда, пацікавіўшыся напачатку, што я пішу — вершы ці прозу? Тое шмат пра што мне сказала. Але там усё ж адбылося некалькі добрых знаёмстваў зь літаратарамі, і адзін зь іх, аўтар манаграфіі пра расейскую літаратуру, падарыў мне сваю візытоўку з прозьвішчам Утан. (Гэткае прозьвішча на той час меў генэральны сакратар ААН.) Дома да мяне ў габінэт прыйшоў для размовы Барыс Клейн, мы пагутарылі, я распавёў пра паездку і паказаў тую візытоўку. Барыс шчыра зьдзівіўся: ты сустракаўся з У Танам? Кажу, так, сустракаўся, і ён нават напісаў пра мяне ў кніжцы. Госьць усё зразумеў, мы пасьмяяліся і разьвіталіся.

Празь які дзень у Горадні падняўся таемны шум наконт У Тана. Знаёмы доктар цікавіцца, з кім я сустракаўся ў Румыніі? А што, і Генсек ААН быў там? — Ды не, кажу, што яму там рабіць? Звоніць дырэктар бібліятэкі: ня можаце назваць, якія кнігі напісаў У Тан? Тут спатрэбіліся, а знайсьці ня можам. Пытаюся, каму спатрэбіліся? — Toe не тэлефонны разгавор… Але ведама, каму. Словы Клейна яны запісалі, а візытоўку, вядома, ня бачылі і падумалі, што тое — нелегальна прывезеная кніга У Тана. Значыцца, дзесь пад канапай у мяне — жучок.

58. Ідэалягічныя дывэрсанты

Пасьля малавясёлай гісторыі з публікацыяй «Праклятай вышыні» намеры мае наконт ваенна-франтавой тэмы пачалі марнець. Хоць я і бачыў там яшчэ нямала магчымасьцяў і ў галаве мроілі пэўныя пляны, але, прыкінуўшы, як тое будзе сустрэта начальствам і крытыкай, рашыў устрымацца. Тым болей, што і ў партызанскім мінулым бачылася мне ня менш цікавага, можа, найперш сваёй маральнай праблематыкай. Трэба зазначыць, што як за тую, так і за іншую тэму я браўся пасьля ўсіх. Як ужо іншыя напісалі шмат і пра фронт, і пра партызанаў. Каб не замінаць іншым, я стараўся сьціпла ісьці сьледам і падбіраў пакінутае.

Падобна, у краіне махнулі кіраўнічай рукой на эканоміку, прамысловасьць, на далейшы ўздым сельскай гаспадаркі і ўзяліся за любімы канёк — уздымаць ідэалёгію. З поваду ідэалёгіі праводзіліся пленумы ўсіх узроўняў, творчых саюзаў; рэдакцыі і выдавецтвы ўмацоўвалі выпускнікамі ВПШ ды АГН. Неверагодных памераў дасяглі Галоўі аблліты, сьпісы забароненых тэмаў і зьвестак набылі таўшчыню тэлефонных даведнікаў. У рэдакцыях і выдавецтвах галоўным чалавекам стаў цэнзар, які прыдзірліва мацаў кожны радок і пры парушэньні дакладваў наверх, каб апэратыўна зрабіць аргвывады. Прапагандовым апаратам было вынайдзена ёмістае і ўнівэрсальнае азначэньне: ідэалягічныя дывэрсіі. Для іх выяўленьня пры кожным парткаме працавалі ідэалягічныя камісіі, якія таксама выносілі свае вэрдыкты. Для пачатку ва ўсіх інстанцыях правялі кампанію па выяўленьні абстракцыяністаў і барацьбе зь імі.

Аднойчы мяне паклікалі ў абкам, дзе першы сакратар Уладзімір Міцкевіч, чалавек двухмэтровага росту і з квадратнымі пашчэнкамі, папытаўся, ці ведаю я, што такое абстракцыянізм. У меру маіх ведаў і разуменьня я спрабаваў растлумачыць, што гэта такое, і сказаў, што ў літаратуры абстракцыянізму няма. «А Еўтушэнка?» — было зададзена пытаньне. — «Ну які ж Еўтушэнка абстракцыяніст, ён самы што ні ёсьць сацыяльны рэаліст», — сказаў я. — «А ваш Карпюк?» Тое мяне ўжо зусім зьдзівіла: «Карпюк — абстракцыяніст?» Але, як хутка выявілася, абкамаўскі бос клікаў мяне зусім не затым, каб слухаць мае тлумачэньні.

1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 229
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)