Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 332
Перейти на страницу:

Палкоўнік Шалгуноў разгарнуў “Дело Особой следственной комиссии о политическом преступнике Викентии-Константине Калиновском”.

– Так и запишем для начала – преступник называет себя Витоженцем. Вы настаиваете на этом?

– Так, я – Вітажэнец. Займаюся распрацоўкай матэрыялаў «Гістарычных характараў славянскіх народнасцей”.

Старшыня камісіі са здзеклівай усмешкай паглядзеў на вязня.

…У дзверы нехта пастукаў.

Людвіка адразу вызначыла, што постук належаў не мужчыне. Тады – каму? У каго з’явілася пільная справа да яе?

Падышла да дзвярэй, прыслухалася.

– Адчыніце, цётачка Людвіка! Гэта я – Караліна.

“Божачка ты мой! – маўкліва ўсклікнула Радзевіч. – Што за новае няшчасце?”

Караліна хутка зайшла ў прачыненыя дзверы.

Абняліся, прытуліліся адно да аднаго.

– Развітацца я прыйшла. Мо ўжо ніколі і не ўбачымся…

– Чаму ж так сумна, Каралінка? Не трэба так казаць, золатца маё…

Дзяўчына заплакала, зноў прытулілася да пляча жанчыны.

– Прыду дадому, а там мяне жандары чакаюць… Я ведаю пра тое. Але нікуды і ўцячы не магу, бо ўсё роўна зловяць. Яны будуць пытацца ў мяне пра дыктатара, а я ім нічога не скажу…

– Ведаю, Караліна, ведаю, што не скажаш… Ты – мужная дзяўчына.

– Прызнацца хачу вам, цётачка Караліна… Кахаю я вельмі яго. Але я нават не маю права імя яго прамаўляць. Ведаю, што яго сэрца належыць другой, але нічога з сабой парабіць не магу…

– Ведаю, што мяне чакае Сібір, ведаю, што выйду я замуж за паляка Саковіча, што нараджу яму дачку Алёну… Але перад маімі вачыма заўсёды будзе стаяць ён. Даруйце мне, цётачка, за мае прызнанні. Мне цяжка трымаць іх у душы.

– Дзякую за давер, дзяўчынка мая! Мо ў мяне пераначуеш, Кароля?

Дзяўчына адмоўна пакруціла галавой:

– Ой, не, нельга мне падвяргаць вас і вашую сям’ю рызыцы. Можа, яны сочаць за мной і ведаюць, да каго я пайшла. Так што я і так затрымалася, цётачка Людвіка! Бывайце, я пабягу!

Людвіка абняла яе за плечы, паглядзела ў мокрыя вочы, адчула, што і яна вось-вось заплача, прашаптала:

– Няхай беражэ цябе Езус Хрыстус…

– Во што яшчэ, цётачка. Мусіць, я вінавата ў адным недаглядзе. Прызнацца хачу. Ён даверыў мне зберагчы дакументы арганізацыі… Перад самым прыходам жандармаў я зайшла ў кватэру, дзе кватараваў Вітажэнец. Кинулася да тайника, а там – пуста. Няўжо шпікі апярэдзілі мяне і яны іх знайшлі? Дараваць сабе таго не магу, я ж не выканала галоўную просьбу і заданне…

– Адразу супакоіць цябе хачу, Каралінка. Твае хваляванні дарэмныя.

– Чаму – дарэмныя? – не разумела Яцына.

– Таму, што тыя дакументы, пра якія ты гаворыш, не папалі ў рукі жандармаў. Калі той раніцай пастукалі да мяне ў дзверы і сказалі, што зграя жандармаў уварвалася ў бацькоўскі дом, я кінулася адразу туды. Вобыск рабілі пільны. Перавярнулі ўсё ў хаце. Арыштавалі ўсіх, хто ў ёй быў – брата Юзафа. Забралі бацьку і маці, якія мелі сталы ўзрост, якіх паважалі ў горадзе. Тры сястры забралі – Марыю, Алену і Схаластыку, малалетку. Нават служанку Карусю не прамінулі, і яе зрабілі вінаватай… Тады ж і арыштавалі яго, Кастуся… Усё ішло добра, ды здрада Парфіяновіча…

– Ведаю пра здраду. Нечакана для ўсіх…

– Дык вось… Калі апусцела хата, я рашыла праверыць ноччу тайнік, пра які мне сказаў Вікенцій… Дастала пячатку Народнага ўрада. Так што ніякай памылкі ты не дапусціла. За што табе шчыра дзякуе дыктатар.

Загарэліся шчасцем і радасцю вочы дзяўчыны:

– Вы… вы бачыліся з ім, цётачка?

Людвіка Радзевіч моўчкі і з лёгкай усмешкай пахітала галавой:

– Не я, а Ядвіга Макрыцкая. Сына яе асудзілі на смерць, а ён, пераапранушыся ў чужое адзенне, збег з Пецярбурга…

Нейкі момант маўчалі. Караліна прысела на табурэцік і тут жа паднялася:

– Пара мне, пара, цётачка! Як хораша, што я завітала да вас.

Яна тройчы пацалавала жанчыну і хуценька вышмыгнула за дзверы.

……………………………………………………………

– Продолжим, господа! – Шалгуноў абвёў усіх позіркам, як быццам правяраў, ці ўсе знаходзіліся на сваіх месцах. – Вопрос к последственному – ваша фамилия, имя, отчество?

Каліноўскі сядзеў на табурэтцы насупраць Шалгунова, глядзеў сабе пад ногі.

– Я пра гэта вам казаў – Ігнацій Вітажэнец.

– Хорошо. К какому сословию принадлежите? По вашей одежонке сразу видно, что вы не из бедняков. Фамилия, имя, отчество…

– Вітажэнец. Ігнацій. Скончыў віленскую гімназію, універсітэт скончыць не паспеў, на вялікі жаль. У польскай арганізацыі не прымаў удзел, але чуў пра такую. Мінулым летам мяне захапіла бандыцкая шайка Віславуха, але я ў кастрычніку збег ад іх. Вярнуўся ў Вільню. У былых універсітэцкіх мурах наняў за невялікія грошы кватэру, каб весці працу. А я займаўся распрацоўкай і даследваннем матэрыялаў славянскіх народаў – гістарычны аспект. Я веру, што вы дасканала ва ўсім рабярэцеся і адпусціце мяне на свабоду. Памыляцца могуць усе, у тым ліку і жандармы.

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)