Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 150
Перейти на страницу:

– Разумею, але думаю: лепей паспытаць удачы ці добраславеньня нашага разам, Сэме. Усё-ткі пасьцеражыся, бо вада можа быць ільдзяной!

Вада была не ільдзяною, хоць даволі халоднай, смак мела непрыемны, алейны й горкі адначасова, – так хобіты сказалі б ля родных хатаў. А тут пітво падалося смачнейшым за найсмачнейшае, так што смак перамог і страхі, і нават рацыю. Напіліся ўдосыць, а Сэм напоўніў біклажку. Пасьля таго Фрода палепшала, і сябры прайшлі яшчэ колькі вёрстаў, пакуль пашырэньне дарогі й грубы мур уздоўж яе не папярэдзілі, што блізка яшчэ адзін оркаў замак.

– Тут мы й збочым, Сэме, – абвесьціў Фрода. – Бо мусім павярнуць на ўсход.

Ён уздыхнуў і зірнуў на маркотныя хрыбты.

– У мяне якраз сілаў засталося, каб адшукаць якую дзірку з другога боку. А тады мушу адпачыць.

Ручво цяпер было ніжэй за сьцягу. Хобіты скараскаліся да яго й зьдзівіліся, бо знайшлі там цьмяныя лужыны, у якія сьцякалі струменьчыкі аднекуль зь верхніх крыніц. Ля заходніх гор мордарскі край хоць і быў блізкі да мёртвай пустэчы, але ж яшчэ ня цалкам зьнежывеў. Усё-ткі расло тут нешта, змагаючыся за жыцьцё, – нешта грубае, скурчанае, жорсткае. Па долах Маргаяў на другім баку даліны паўзьлі, сьцяліліся па скалах нізкія ўчэпістыя дрэвы, пукі грубай травы прабіваліся між камянёў, за іх чаплялася ссохлая цьвіль. I паўсюль тырчэлі вялізныя, перакурчаныя, пераблытаныя калючкі. Якія зь іх пагражалі даўжэзнымі тонкімі шыпамі, іншыя вытыркалі крукі-лёзы, што рэзалі ня горш ад нажа. Змарнелыя, ссохлыя леташнія лісты яшчэ віселі на іхніх галінах, скрыгочучы й шорхаючы на бязьлітасным ветры, а новыя пупышкі, хоць ледзь пачалі адкрывацца, ужо кішэлі чарвякамі. Рудыя, шэрыя, чорныя мухі, таўраваныя, бы оркі, барвянаю плямкаю ў форме вока, дзумкалі над галавою й джалілі, а над кустамі калючак віліся й клубіліся аблокі галоднага гнюсу.

– Няма карысьці з орцкага рыштунку, – выдыхнуў Сэм, махаючы рукамі. – Каб мне яшчэ й оркаву скуру!

Нарэшце Фрода ня здолеў ісьці далей. Хобіты дабраліся да вузкай, добра схаванай цясьнінкі, але ж трэ было ісьці ды ісьці, пакуль не сягнеш апошняга каржакаватага хрыбта.

– Сэме, я мушу адпачыць і паспаць, калі здолею, – вымавіў Фрода.

Азірнуўся навокал, але ж у гэтай нягеглай мясьціне нават жывёліне не было б куды запаўзьці. Нарэшце вытамленыя ўшчэнт хобіты залезьлі пад калючкі, што зьвісалі дываном зь нізкай скалы.

Там селі й падсілкаваліся. Захоўваючы лембасы на чорны дзень, зьелі палову Фараміравай ежы, што заставалася ў Сэмавым заплечніку: колькі сухой садовіны й кавалачак вэнджанага мяса; запілі вадою. Хоць напіліся з лужынаў у рэчышчы, зноў адчулі смагу. Горыччу набрыняла мордарскае паветра, ад яе перасыхала ў роце. Калі Сэм думаў пра ваду, нават ягоны жыцьцярадасны настрой вагаўся. А за Маргаямі давядзецца перасякаць жудасную роўнядзь Гаргарату!

– Вы першым пасьпіце, спадару Фрода, – вымавіў ён. – Бо зноў вечарэе. Мяркую, дзень ужо амаль скончыўся.

Фрода ўздыхнуў дый заснуў, ледзь Сэм пасьпеў дагаварыць. А той, змагаючыся з уласнаю стомаю, узяў Фродаву руку й сядзеў так да глыбокай ночы. Тады нарэшце, каб не заснуць, выпаўз з сховішча й вызірнуў вонкі. Мясьціны навокал, падавалася, поўніліся скрыгатам, трэсканьнем ды ўсялякімі шоргатамі, але ж ня чулася ані голасу, ані тупату крокаў. Высока над Эфэл Дуатам на захадзе начныя нябёсы ўсё яшчэ былі сьветлыя. Там праз расколіну ў аблоках высока над вяршынямі гор Сэм заўважыў пробліск белай зоркі. Ейная прыгажосьць над чорнай, забытай зямлёю сьціснула ягонае сэрца, і надзея адрадзілася. Ясным і халодным промнем працяла думка: урэшце цень – рэч малая, цень абавязкова міне, бо заўжды існуе сьвятло й высокае хараство, недаступнае яму. Сэмаў сьпеў у вежы нарадзіўся хутчэй з адчайнай непакоры, чым з надзеі, бо тады думаў пра сябе. А цяпер на нейкі момант і ўласны лёс, і лёс гаспадара перасталі турбаваць яго. Ён запоўз назад пад калючкі й улёгся побач з Фрода, а тады, адкінуўшы ўсе страхі, спакойна й бесклапотна заснуў.

Прачнуліся разам. Сэм пачуваўся амаль адноўленым, гатовым да наступнага дня. А Фрода ўздыхнуў. Спаў ён дрэнна, сьніў полымя, і абуджэньне не прынесла радасьці. Усё-ткі сон быў ня цалкам бескарысным і трохі суняў стому. Фрода памацнеў, дадалося сілаў несьці далей цяжар. Колькі часу, хобіты ня ведалі, ня ведалі і колькі спалі. Пасьля глытка вады й кавалка ежы рушылі ўверх па цясьніне, пакуль не ўтыкнуліся ў стромы схіл з камянямі, што пагражалі абваламі. Тут сканчаліся апошнія прыкметы жыцьця: вяршыні Маргаяў ня мелі аніякай расьліннасьці – голыя, пустыя вызубраныя каменныя пліты.

Пасьля мноства пошукаў і бадзяньняў хобіты нарэшце знайшлі, дзе падняцца; сотня ступнёў карасканьня й небясьпечнага чапляньня за хісткія камяні – і сябры сягнулі верху. Прайшлі праз расколіну паміж дзьвюма змрочнымі скаламі й за ёю апынуліся на самым краі апошняга мордарскага бар'еру. Пад імі на дне прорвы пятнаццаць сотняў ступнёў вышыні разьвіналася роўнядзь, хаваючыся ўдалечы ў змрочнай бясформавай смузе. Вецер дзьмуў з захаду, і велічэзныя высокія хмары плынелі на ўсход, але ж толькі бляклае шэрае сьвятло сягала вусьцішных палёў Гаргарату. Дымы там сьцяліліся па зямлі, зьбіраліся ў лагчынах. З расколінаў у глебе струменілася пара.

1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)