Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 150
Перейти на страницу:

– Гляньце, пане Фрода! Гляньце! Вецер зьмяніўся! Нешта здарылася. Не па ягоным робіцца, так. Ягоная цемра над сусьветам разбураецца. Хацеў бы я пабачыць, што ж там дзеецца!

Была гэта раніца пятнаццатага сакавіка. Сонца ўздымалася над далінаю Андуйну. Над усходнім ценем задзьмуў паўднёва-заходні вецер. I Тэядэн канаў на полі Пеленару.

Пакуль Фрода з Сэмам глядзелі, паланіца ахінула ўвесь Эфэл Дуат. А тады зьявілася постаць, што стрымгалоў рушыла з захаду. Спачатку толькі чорная плямінка на зіхоткай паласе над вяршынямі гор, яна расла, пакуль ня ўрэзалася стралою ў чорнае покрыва высока над хобітамі. Летучы, узвыла пранізьліва, голасам назгула, аднак не было болей у тым голасе колішняй жуды. Енк гора й адчаю нёс горкія зьвесткі для Цёмнай вежы. Ачольца прывідаў пярсьцёнка сустрэў свой кон.

– Ці не казаў я вам – здарылася нешта! – гукнуў Сэм. – Шаграт хваліўся: "Няблага вайна йдзе", а Гарбаг зусім ня быў пэўны. I ён не памыліўся. Усё наладжваецца, га, спадару Фрода? Ці ня болей цяпер надзеі ў вас?

– Ну, Сэме, не нашмат, – Фрода ўздыхнуў. – Тое – за гарамі. А мы ідзем на ўсход, а не на захад. Я так стаміўся! I пярсьцёнак цяжэе, Сэме. Я бачу яго перад вачыма ўвесь час, нібы вялізнае вогненнае кола.

Сэмава імклівая радасьць адразу згасла. Ён зірнуў на гаспадара заклапочана, узяў за руку.

– Ну, ня трэба, спадарыку Фрода. Я толькі што атрымаў адно з двух, чаго болей за ўсё жадаў, – крыху сьвятла. Досыць, каб дапамагчы нам, хоць, ведаю, і небясьпека зь яго таксама. Паспрабуйце яшчэ крышачку прайсьці, а тады мы заляжам дзе-небудзь ды адпачнем. А зараз падсілкуйцеся кавалачкам эльфавага хлябца. Мо крыху настрой падымецца.

Падзялілі блінок лембасу, ды ледзь яго пражавалі, бо ў роце цалкам перасохла. I паклыпалі далей. Хоць сьвятла хапіла ўсяго, каб ператварыць цемру ў шэрае сутоньне, сябры пабачылі: яны на самым дне глыбокай даліны між гор. Дно тое паціху падымалася на поўнач, а пасярод яго ляжала перасохлае рэчышча ручаіны. За ім пад адхонамі ўсходніх схілаў вілася набітая сьцежка. Каб ведалі, дык хутчэй яе сягнулі б, бо яна адлучалася ад моргульскага шляху ля заходняга краю мосту й па доўгай вычасанай у скалах лесьвіцы спускалася на дно цясьніны. Карысталіся ёю віжы ці пасланцы, каб хутчэй дабрацца да малых паўночных замчышчаў ці крэпасьцяў паміж Кірыт Унгалам ды цясьнінаю Ізенмуту, жалезных сківіцаў Карах Ангрэн.

Небясьпечна было хобітам крочыць па такой сьцежцы, але ж час прысьпешваў, а Фрода адчуваў, што ня здолее лезьці праз нагрувашчаньні валуноў і крывыя расколіны Маргаяў. Дый меркаваў, што ў паўночным напрамку паляўнічыя шукацьмуць у апошнюю чаргу. Усходні шлях на роўнядзі або заходні бальшак, што вядзе прэч з Мордару, – вось іх абшнараць спачатку. Толькі аддаліўшыся дастаткова ад Кірыт Унгалу, наважыцца Фрода шукаць якія сьцежкі на ўсход, да апошняй, адчайнай часткі сваёй вандроўкі. Таму хобіты перасеклі пустое рэчышча й рушылі па орцкай сьцязе, хапаючыся на кожным павароце за цэўі мечаў.

Болей не пасьвятлела, бо Арадруйн па-ранейшаму выванітоўваў вялізманыя аблокі дыму. Заходні вецер біўся аб іх, цясьніў іх, і яны ўздымаліся вышай і вышай дый разыходзіліся наверсе гіганцкай накрыўкай, чыя цэнтральная калёна вырастала зь ценяў у неабсяжную вышыню. Хобіты клыпалі болей за гадзіну, калі раптам пачулі тое, што спыніла іх. Неверагодны гук, але ж памыліцца нельга – гэта цьвірчэла вада. Леваруч з разлогу, такога рэзкага й вузкага, нібыта яго зрабілі ўдарам волатавай сякеры, высочвалася вада – магчыма, апошнія рэшткі нейкага салодкага дажджу, што нарадзіўся над сонечным морам і сустрэў урэшце горкі кон, праліўшыся на сьцены Чорнай зямлі, каб згубіцца бясплодна сярод пылу. Тут ён выбіваўся з скалы маленькім імклівым струменьчыкам, цёк празь сьцежку і, паварочваючы на поўдзень, хутка зьнікаў між мёртвых камянёў.

Сэм кінуўся да ручаіны, гукаючы:

– Калі толькі пабачу панну зноў, вось скажу ёй! Спачатку сьвятло, а цяпер вада! – тады спыніўся раптам і дадаў: – Дазвольце-тка мне выпіць першым, спадару Фрода.

– Добра, але ж месца тут і на двох хопіць.

– Не, я ня тое маю на ўвазе. Калі вада, ну, атрутная ці накшталт таго, і хутка наступствы, ну, калі вы мяне разумееце, дык тады лепей мне, чымся вам.

1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)