Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Секунду-другую, Гары быў упэўнены, што дамблдоравы вочы зірнулі ў куток, дзе сядзелі яны з Ронам.
— Раскошная прамова, — пакланіўшыся, заявіў Малфой. Мы ўсе будзем сумаваць па вашаму... эээ... звышіндывідуальнаму падыходу да сваёй справы, Альбус, і будзем спадзявацца што ваш пераемнік зробіць усё магчымае, каб прадухіліць, гэтыя... а... “ЗАБОЙСТВЫ”
Містэр Малфой падыйшоў да дзвярэй халупы, адчыніў іх і кіўком запрасіў Дамблдора на выхад. Фадж працягваў круціць кацялок, чакаючы пакуль выйдзе Хагрыд, але той не спяшаўся. Ён глыбока ўздыхнуў і старанна прамовіў:
— Калі тосьці ждае НЕШТ высьтліць, няхай дзе за ПАВУКАМІ. Там ён знойць адказку! Я сё кзаў.
Міністр стаяў здзіўлена вытарапіўшыся на яго.
— Добр, добр, жо іду, — нацягваючы свой кратовы шынэлак, сказаў волат. Але, калі Фадж ўжо збіраўся выходзіць надворак, Хагрыд зноў супыніўся і гучна дадаў. — І камусьць прыйца карміць Фанга куль мне ня будзе.
Дзверы зачыніліся і Рон скінуў з сябе і Гары мантыю-невідзімку.
— Мы трапілі як гном у пастку, — прахрыпеў ён. — Дамблдора няма. Лепей бы яны сёння ж школу закрылі. Без Дамблдора напады будуць штодзённа.
Фанг заскуголіў, драпаючы закрытыя дзверы.
РАЗДЗЕЛ XV
Арагог
У наваколлях Хогвартса пакрысе пачаў адчувацца подых лета. Неба і вада ў возеры зрабіліся бэзава-блакітнымі, а ў аранжэрэях заквітнелі вялізныя, быццам капусныя качаны кветкі. Аднак, з замкавага вакна больш не было бачна Хагрыда, які хадзіў бы па наваколлі ў суправаджэнні свайго гіганцкага дога Фанга, таму Гары здавалася, што знадворку, што ўсярэдзіне замка ўсё скрайне няправільна.
Разам з Ронам ён хацеў наведаць Герміёну, але ў шпітальнае крыло іх не пусцілі.
— Мы больш ня можам вас пусціць, — строга заявіла ім мадам Помфры праз шчыліну ў дзвярах крыла. — Ёсць рызыка, што злачынца можа вярнуцца, каб дабіць гэтых небаракаў...
Пасля сыходу Дамблдора, жах, як ніколі ранней, распаўсюдзіўся па Хогвартсе. Нават сонца, што сагравала сцены замка звонку, здавалася, не жадала пранікаць у ягоныя вокны. Ува ўсёй школе было цяжка знайсці твар, які б не выглядаў заклапочаным, а кожная спроба засмяяцца амаль адразу прыпынялася, бо смех здаваўся пранізлівым і ненатуральным.
Гары ўвесь час праўтараў пра сябе апошнія словы дырэктара: “Пакуль у школе ёсць адданыя мне людзі, я ніколі САПРАЎДЫ не пакіну яе”... “Калі хтосьці ў Хогвартсе папросіць аб дапамоге, ён заўжды яе атрымае...” Але ніяк не мог зразумець, якая з іх карысць. Да каго ім з Ронам трэба звярнуцца, калі ўшчэнт усе былі збянтэжанымі і напалоханымі?
Хагрыдаў намёк аб павуках было зразумець значна прасцей... аднак, справа была ў тым, што цяпер іх не было бачна. Куды б хлопчык не накіроўваўся ён, як і Рон, што рабіў гэта з вялікай неахвотай, шукалі павукоў, але тыя, здавалася, кудысьці зніклі. Да таго ж цяпер ім не дазвалялася хадзіць сам-насам, па школе Гары і Рон рушылі выключна ў кампаніі іншых грыфіндорцаў, што, вядома, ані не палягчала іхнай задачы. Большасць з яго аднагодак была задаволена тым, што з класы ў класу іх вядуць настаўнікі, але Гары гэта вельмі стамляла.
Аднак, складалася ўражанне, што адзін чалавек, атрымліваў ад пануючай у Хогвартсе атмасфэры жаха і падазронасці сапраўдную асалоду. Драко Малфой, напышліва рушыў па калідорах, быцца толькі што быў прызначаны на старасту. Гары ані ніяк не мог зразумець, чаму той весяліцца, пакуль, праз два тыдні пасля сыходу Дамблдора і Хагрыда, на чарговых занятках па зеллеварству не пачуў, іх зларадную размову з Крэйбам і Гойлам.
— Я заўсёды ведаў, што менавіта мой бацька будзе тым, хто пазбавіць Хогвартс ад Дамблдора, — нават не спрабуючы гаманіць цішэй, заявіў Драко. — Мой бацька лічыць, што горшага за Дамблдора дырэктара ані яшчэ не было. Хутка ў нас будзе новы, годны дырэктар. Дырэктар, які не пажадае, ЗАЧЫНЯЦЬ патаемную залу. А МакГонагал на гэтай пасадзе доўга не пратрымаецца. Яна займае яе часова...
Міма Гары, нават не зірнуўшы на пустое герміёніна месца і яе кацёл, прайшоў Снэйп.
— Сэр, — гучна прамовіў Малофой, — чаму б вам не падаць заяву, на дырэктарскую пасаду?
— Ну-ну, Малфой, — адказаў Снэйп, ня ў сілах схаваць усмешкі на сваіх тонкіх вуснах. — Управа толькі часова звольніла Дамблдора з пасады. Магу цябе ўпэўніць, што вельмі хутка ён вернецца ў школу.
— Годзе вам, — з ухмылкай на вуснай працягваў Малфой. — Бацька абавязкова аддасць за вас свой голас, калі вы пажадаеце заняць гэту пасады. А Я скажу яму, што ня ведаю лепшага за вас настаўніка...