Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
Шалгуноў падняўся, падышоў да акна, пачаў углядацца ў дахі дамоў, у людзей, што шпацыравалі па вуліцы.
– Задерживается почему-то Александр Михайлович, видимо, уговаривает бунтовщика, как всегда, миндальничает. Что касаемо меня, так я бы его за шиворот да и приволок бы сюда…
Сямёнаў і Гогель весела падтрымалі яго:
– Вы совершенно правы, уважаемый Павел Никанорович!
За дзвярыма пачуліся галасы, і ўсе зразумелі, што Лосеў прывёў на допыт бунтаўшчыка і дыктатара Каліноўскага. Шалгуноў паспяшаўся заняць сваё месца.
Дзверы расчыніліся, за парогам стаялі Лосеў і асуджаны – трымаў рукі за плячыма.
– Господа офицеры, здравия желаю! – звярнуўся адразу да ўсіх Лосеў.
Каліноўскі, агледзеўшы тых, хто збіраўся яму наладжваць допыт, трохі паразважаўшы, павітаўся па-свойму:
– Панове следчыя, царскія служкі, маё вам вітанне!
– Садитесь, подследственный! – паказаў Шалгуноў рукой на табурэтку пасярод пакоя. – Не могли бы вы оставить хотя бы на время допроса и объясняться с нами на человеческом, имеется в виду, – на русском языке. Вы же прекрасно владеете им, в Петербурге на нем разговаривали, не так ли?
Кастусь паглядзеў на Шалгунова:
– У вас цяжкасці з нашай мовай? Вы ж адукаваныя людзі, панове, вам жа даверана не толькі душыць свабоду і “насаждать” свой парадак, але і ўмець размаўляць з людзьмі. Як жа вы даведаецеся пра змову супраць цара, калі не будзеце ведаць, пра што гаворыць просты народ?
– Ну, это, извините, не ваша забота… Разобрались же с вами. Поняли.
Каліноўскі не звярнуў ніякай увагі на заўвагу Гогеля, працягваў, вымаўляючы цвёрда кожнае слова:
– Панове, а давайце тады я на польскай буду гаварыць. А мо лепей на французскай? Але ж вы ганьбуеце польскую, не ўспрымаеце яе. А пасля таго, як задушылі паўстанне “дзекабрыстаў”, дык і на французскую скоса гледзіцё… Таму мне нічога не застаецца, як гаварыць на мове маіх бацькоў, і мне абсалютна ўсё роўна – будзеце вы мяне разумець ці не.
– Ну, как знаете, только для себя вы хуже делаете, – Лосеў падышоў да Шалгунова, нахіліўся над ім. – Павел Никанорович, как председатель Особой следственной комиссии подпишитесь, пожалуйста, что я вам доставил диктатора.
Як толькі Лосеў зачыніў за сабою дзверы, Шалгуноў яшчэ больш стражэў: загаварыў афіцыйна:
– Господа! Каково ваше мнение по поводу заявления подследственного относительно рабочего языка? Что скажете вы, уважаемый Иван Иванович?
– Дерзкое и непозволительное заявление! Последственный не отдает себе отчета, в каком положении находится. Не он должен диктовать нам свою волю, а мы ему.
– Павел Никанорович, я уверен, что ежели мы применим к нему особые меры воздействия, то он не только заговорит на русском языке, но попросит через несколько минут пощады…
Шалгуноў перакрывіўся:
– Ну нельзя же так, уважаемый Николай Валерьянович! Что будут о нас потом говорить потомки? Что мы костоломы, чтобы выбивать показания силой и пытками.
– Ну, – развел руками Гогель, – тогда и вы миндальничайте с ним… Я злой, а вы – добрый.
– Ну, ладно, ладно… А что скажет сам подследственный – как нам избежать специальных допросов? Что вы предложите?
– Што? Мне вядома, што паручнік Гогель выдатна валодае мовай маіх продкаў. Больш таго, ён выдатна перакладае з рускай на беларускую і наадварот. Ды нават умее гэта падаваць у стэнаграме. Для яго гэта будзе практыка Упэўнены, што стэнаграмы-пратаколы допытаў ён перадасць дакладна і непрадузята.
Шалгуноў павярнуўся да Сямёнава, уперыўся ў яго вачыма:
– Как вы к этому относитесь, Иван Иванович?
– Думаю, есть выход из создавшегося положения. Мы с поручиком можем составить официальный протокол допроса – стенограмма на двух языках. Основной составим, конечно же, на русском. Его то подследственный и подпишет. Так будет правильно, подследственный? – звярнуўся ён ужо непасрэдна да Каліноўскага.
– Але толькі пасля таго, як я прачытаю, выпраўлю недакладнасці, дапоўню тое, што вы пастараецеся прапусціць.
Шалгуноў зноў абвёў усіх позіркам:
– Все согласны с такой постановкой вопроса?
Усе амаль у адзін голас адказалі:
– Согласны.
– Тогда начинаем допрос. К подследственному вопрос первый – ваша фамилия, имя и отчество?
– Маё імя – Ігнацій Вітажэнец. Жыву ў кватэры № 16 чыноўніка Жаброўскага ў Гімназіяльным доме пры Замкавай вуліцы, у Святаянскіх мурах. Жыву там па білеце Гарадзенскага паліцэйскага ўпраўлення ад 15 кастрычніка гэтага года...