Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 379
Перейти на страницу:

«Божачка, дзякуй, што выбавіў з бяды, – выдыхнуў з сябе паветра, сеў у мокрую росную траву, – ледзьве не ўляцеў у пельку... Каб зрабіў яе жанчынай, то не выбавіўся б з яе сіло ніколі ў жыцці... Як казаў святы Мацвей? «Дзе скарб ваш, там будзе і сэрца ваша. Свяцільня целу ёсць вока. Дык вось, калі вока тваё будзе чыстае, дык усё цела тваё светлае будзе. І вось, калі святло, якое ў табе, – цемра, дык якая ж цемра? Ніхто не можа служыць двум гаспадарам: бо альбо будзе аднаго ненавідзець, а другога любіць; альбо аднаго пачне трымацца, а другім будзе пагарджаць. Не можаце служыць Богу і Д’яблу...»

Зорка заміргала яшчэ больш, як быццам падтрымлівала думкі хлопца.

Тое, што ў яго бок даўно зіркала Аксана, ён прыкмеціў, прыкмеціў і – спужаўся. Бо ўсе ў вёсцы ведалі, што маці Аксаны была вядзьмяркай, зналася з чорнай магіяй, як і старая Макушыха, якая і передала ўсё сваё ўменне дачцы, а пасля і ўнучцы Аксане...

І тады ён пачаў баяцца яе. Баяўся яе позірку, яе вачэй. Бо яны кожны раз мяняліся – у залежнасці ад Аксанінага настрою. Маглі быць чорнымі, як сажа. Гэта калі нехта яе мог узлаваць ці не па ейнаму выходзіла. Калі ж яна хацела нечага дамагчыся і тое ўдавалася, то вочы рабіліся зялёнымі, як у яшчаркі. Калі ж душа яе была ўлагоджана і калі яе хоць да скулы прыкладай, то тады яна глядзела на свет ужо блакітнымі, бы сінеча неба, вачмі...

Высока ў небе, між міргатлівых зорак, ляцеў самалёт.

Пульсуючы чырвоны агеньчык суправаджаў яго ў сузор’і Паненкі, потым выбіўся на Валацужны шлях, і далей ўжо знік у густой плойме дробных зорачак, – толькі слабое гудзенне ледзь-ледзь далятала да зямлі...

Глядзеў неадрыўна ў неба, як быццам шукаў там адказы на свае пытанні, якія яго хвалявалі і непакоілі: як не паддацца на спакусы і чары Аксаны Журавель; як выбавіцца з яе цянётаў – нейлонавай мярэжы, але так, каб не ўгнявіць яе, не ўзлаваць, каб тое выглядала натуральна і немусова. Калі ж зрабіць насуперак, то тады чорнымі і гнеўнымі зробяцца вочы, і яна здольная будзе адпомсціць за няўвагу да яе, за крыўду, нанесеную ім, і тады ўжо не знайсці паратунку ад яе гневу. А рабіць тое яна ўмела, не адзін чалавек з Забалацця мог тое пацьвердзіць...

Як і магла пацьвердзіць маці.

Аднойчы яна бачыла, як непадалёк ад яе, стоячы ззаду, бы грак, махала рукамі Макушыха – наводзіла на яе сурок, бяду. За што і пра што – невядома... Маці, расказвала, рэзка тады азірнулася, адчуўшы, як па спіне прайшоўся колкі халадок, і тая не паспела нават апусціць рукі – так і застыла з паднятымі. А потым ужо рэзка апусціла, сагнулася, і нішком пашкандыбала прэч...

Маці пасля таго праляжала месяц у ложку – адняліся ногі. І ў бальніцы не маглі даць ніякай рады. Каб не дзед Нікадым, то і невядома, ці хадзіла б яна, ці ўстала хаця б з ложка.

Ён успомніў пуньку – і ўспамін сваёй агіднасцю апёк душу: гэта ж трэба так прыспічыла ёй, што рашылася на такое... У нейкі момант пачаў сам сабе прызнавацца, што ў ім пачалі тады нечакана змагацца два жаданні, і на нейкі момант у ім прачнуўся мужчына, – і тады ж спакуслівае жаданне затлуміла галаву чадным туманам, і ён гатовы ўжо быў рынуцца следам за спрадвечным інстынктам... Але, мусіць жа, нягледзячы на яго волю, тое імкненне было задушана і перапынена, і юрлівы змей не здолеў пачаставацца забароненым плодам, ад чаго звыш меры была здзіўлена дзяўчына. Тады ж і прыйшла радасць, што не ўваліўся ў палонку ці яму, што не зганьбіў, не спаганіў сваю душу, не выпэцкаў яе ў бруд блудніцы-вядзьмяркі, не аддаў ёй у палон. А ці не самае страшнае і агіднае – прадаць душу д’яблу?..

«Ты сёння вылузаўся, Уюн, з яе кіпцюроў, – як не хваліў самога сябе хлопец, адчуваючы, яе млосная радасць разліваецца па ўсім целе, – і радуйся. Але ж і думай над тым, як увогуле знікнуць з яе вачэй. Але як тое зрабіць, здзейсніць? З’ехаць? А куды? З’ехаць ад маці? Альбо разам з маці? Тое ж нельга зрабіць... Але ладна, не трэба цяпер пра тое, ноччу нельга ламаць галаву над такімі праблемамі... Як казаў Максім – “маладыя гады, маладыя жадання.” Будзе жаданне – знойдзецца і выхад...»

З возера чуўся павеў волкага паветра. Не ветру яшчэ, а толькі яго подых, пачатак, яго нараджэнне.

Вінцук сцепануўся ад холаду – адчуў яго спіной, адчуў мокрымі, зарошанымі каленьмі; ён укленчыў перад небам і не падымаўся, не ўставаў – адцягваў чамусьці тую хвіліну, як нечага чакаў. Зажмурыў вочы, быццам яго сляпіла дзённае сонца, і прымаў з неба боскае дабраслаўленне, энергію месяца і духоўную сілу...

Ужо даўно аціхла вёска, яе адолеў глыбокі сон.

Ні ў адной хаце не гарэла святло. Толькі на калгаснай ферме вуркатаў рухавічок – кульгавы Змітрок падаграваў ваду для ранішняй дойкі. Там гарэў ліхтар, яшчэ – на бетонным слупе каля будынка ашчаднай касы.

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)