Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 110
Перейти на страницу:

На дэманстрацыі некалькіх тысяч людзей, якія ў днях 19–21 жніўня арганізавалі БНФ, сацыялдэмакраты і лібералы ў абарону незалежнасці і дэмакратыі, войска, міліцыя і КДБ не адрэагавалі. Паведамленні з Масквы аб перамозе прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына над путчыстамі і прыпыненне дзейнасці КПСС выклікалі паніку сярод беларускай наменклатуры. Камуністы, апасаючыся рэпрэсій з боку лагера Ельцына, адобрывалі ўсе незалежніцкія прапановы, якія прад’яўляў БНФ.

Скліканая 24 жніўня па жаданню дэпутатаў ад БНФ нечарговая сесія Вярхоўнага Савета, па прапанове камуністычных парламентарыяў Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Ганчара, адклікала з пасады старшыні ВС Мікалая Дземянцея. На другі дзень парламентарыі прынялі пастанову аб выхадзе Беларусі са складу СССР і абвясцілі незалежнасць дзяржавы. Галасаваць за незалежнасць заклікаў з парламенцкай трыбуны І сакратар ЦК КПБ Анатоль Малафееў. Вярхоўны Савет забараніў дзейнасць палітычных партый на прадпрыемствах, у войску і адміністрацыі ды загадаў беларускаму МУС парваць усялякія сувязі з усесаюзным ведамствам.

28 жніўня 1991 г. прэм’ерміністр Вячаслаў Кебіч асудзіў падтрымку аказаную беларускімі камуністамі правадырам маскоўскага путчу і разам з чальцамі свайго кабінета абвясціў выступленне з партыі. Дзень пазней Вярхоўны Савет прыпыніў дзейнасць КПСС на тэрыторыі Беларусі. За гэтую пастанову прагаласавалі таксама камуністычныя дэпутаты. Кароткі час БНФ быў самай вялікай арганізаванай і легальнай палітычнай сілай у Беларусі.

Падчас другой нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета, якая адбылася 17–19 верасня, старшынёй і заадно кіраўніком дзяржавы выбраны быў падтрымоўваны БНФам Станіслаў Шушкевіч. Парламент памяняў назву дзяржавы на Рэспубліку Беларусь, вярнуў старажытную нацыянальную сімволіку — герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг. Апазіцыйныя групоўкі аказаліся надта кволымі, каб паспрабаваць пераняць выканаўчую ўладу. Пазбаўленыя магчымасці дзеяння камуністы рабілі ўступкі на кожным кроку. Аднак дэмакратычным партыям неўзабаве прыйшлося заплаціць высокую цану за брак волі кіравання дзяржавай.

На працягу некалькіх месяцаў пасля жнівеньскіх падзей у Маскве палітычная сітуацыя ў Беларусі стабілізавалася. Колішняя наменклатура, якая пераўтварылася ў калектыў беспартыйных спецыялістаў, пачала ствараць «рэгуляваную рыначную эканоміку». Так як і ў Расіі, хутка павялічвалася маёмасць асоб, звязаных з уладнымі элітамі. Сістэма канцэсій, дазволаў, мытных льгот, фіктыўных кантрактаў стварала заблытаны вузел нефармальных сувязей на стыку гаспадаркі і палітыкі. «Рэгуляваная рыначная эканоміка» давала магчымасць удзельніцтва ў станаўленні гаспадарчых працэсаў адносна невялікай колькасці грамадзян, галоўным чынам звязаных з лагерам улады. Залежнасць гаспадарчых суб’ектаў у Беларусі ад расійскіх сыравінных і паліўных рэсурсаў ды расійскіх рынкаў збыту прымушала ўрад Кебіча вярнуць нядаўна парваныя сувязі з Масквой.

Былыя чальцы КПСС сталі цяпер шчырымі прыхільнікамі дэмакратыі і палітычнага плюралізму. Дэмакратыі ў Беларусі — на іх думку — пагражала сур’ёзная небяспека з прычыны прыпынення дзейнасці камуністычнай партыі і патрабаванняў нацыяналізацыі партыйнай і камсамольскай маёмасці. Заўзятым абаронцам маёмасных правоў арганізацыі камуністычнай моладзі аказаўся дэпутат Аляксандр Лукашэнка. У выніку яго намаганняў Ленінскі Камуністычны саюз моладзі Беларусі, перайменаваны ў Хаўрус моладзі Беларусі (ХМБ), збярог свае структуры, памяшканні, бюджэтныя датацыі і вялікую маёмасць. Некалькі гадоў пазней ХМБ стане моцным звяном выбарчага штаба Лукашэнкі падчас ягонай прэзідэнцкай кампаніі.

Кантроль урада Кебіча за гаспадаркай і сродкамі масавай інфармацыі ставіў апазіцыю, асабліва БНФ, у выключна нявыгадным становішчы. Рэжымная прапаганда сістэматычна ўнушала грамадству, што пастаяннае пагоршванне матэрыяльнай сітуацыі гэта вынік дэмакратыі, парвання хаўрусных сувязей і нязгоды апазіцыі папраўляць гаспадарку. Восенню 1991 г. не было ўжо ніякіх шанцаў, каб урад Кебіча змяніць шляхам парламенцкіх дзеянняў. Вярхоўны Савет, з перавагай прадстаўнікоў намеклатуры, лічыў гэты ўрад фактарам, які стабілізуе эканамічнае і палітычнае становішча ў Беларусі.

1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)