Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 110
Перейти на страницу:

9 верасня БСДГ, АДПБ і БСП падпісалі ідэйна-праграмнае пагадненне «Вясна-94». Новая кааліцыя ад пачатку карысталася падтрымкай Станіслава Шушкевіча, які сярод лібералаў і сацыялдэмакратаў шукаў палітычнай апоры на час прэзідэнцкіх выбараў. Да кааліцыі не далучыўся БНФ — фармальнай прычынай быў прыняты кааліцыяй прынцып вяршэнства інтарэсу адзінкі над інтарэсам народа. У сапраўднасці «Вясну-94» і БНФ дзялілі розныя канцэпцыі змагання за ўладу, а таксама стратэгічныя мэты. На думку чальцоў «Вясны-94», прапагандаванне лозунгаў нацыянальнага адраджэння ва ўмовах невялікага зацікаўлення гэтымі пытаннямі з боку беларускага грамадства, не прадвяшчала поспеху на надыходзячых выбарах. Для БНФ адрачэнне ад асноўных мэт было б перакрэсліваннем сэнсу існавання гэтай арганізацыі і змірэннем з існуючым станам культуры і нацыянальнай свядомасці.

Пачатак 1994 г. у Беларусі быў незвычайна багаты ў палітычныя падзеі. Прэзідэнцкія выбары, прадугледжаныя на чэрвень, прымушалі паасобныя лагеры да ўзмоцненай актыўнасці, рэдкай на беларускай палітычнай сцэне. У пачатку студзеня БНФ і Свабодныя прафсаюзы Беларусі спрабавалі арганізаваць усеагульную забастоўку з патрабаваннем адстаўкі прэм’ерміністра Кебіча і хуткага правядзення гаспадарчых і структурных рэформ. Тым часам Кебіч аб’ядноўваў вакол сябе ўсіх прыхільнікаў аднаўлення старога ладу ды інтэграцыі з Расіяй. Акружэнне прэм’ерміністра палічыла, што сур’ёзнай перашкодай на шляху да аб’яднання з Расіяй з’яўляецца старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч. Фармальна ад яго подпісу залежала прыняццё або адхіленне ўсялякіх міждзяржаўных дакументаў. З асобай Шушкевіча звязаны былі міністр унутраных спраў Уладзімір Ягораў і шэф беларускага КДБ Эдуард Шыркоўскі. Прыхільнікі хуткай інтэграцыі з Расіяй працэдуру адхілення Шушкевіча ад пасады кіраўніка дзяржавы пачалі з адстаўкі абодвух сілавых міністраў. Зручнай прычынай для гэтага паслужыла г. зв. справа літоўскіх камуністаў — пражываючых у Мінску Нікаласа Буракявічуса і Юозаса Ермалавічуса, якіх шукалі літоўскія следчыя органы за здраду радзіме. Выдача літоўцам уцекачоў моцна абурыла камуністычных дэпутатаў, якія спешна прагаласавалі за адстаўку міністра ўнутраных спраў і шэфа КДБ. Дэпутат Аляксандр Лукашэнка патрабаваў яшчэ прагаласаваць за адстаўку Станіслава Шушкевіча, але яго прапанова не была прынята. Неўзабаве Аляксандр Лукашэнка, тады старшыня парламенцкай камісіі па барацьбе з карупцыяй, атрымаў магчымасць вынесці больш красамоўныя аргументы супраць старшыні Вярхоўнага Савета. Абвінаваціў ён Шушкевіча ў раскраданні дзяржаўнай маёмасці — шэф парламента не заплаціў рахункі вартасцю 100 долараў за матэрыялы пры будове дачы.

26 студзеня дэпутаты (209 галасоў за і 39 супраць) адклікалі Шушкевіча з займаемай пасады. Некалькі дзён пазней новым старшынёю ВС стаў генерал міліцыі Мячыслаў Грыб. 15 сакавіка Вярхоўны Савет ухваліў тэкст першай канстытуцыі незалежнай Беларусі.

Выступленне Аляксандра Лукашэнкі супраць Шушкевіча і некалькіх звязаных з ім дзяржаўных чыноўнікаў стала пачаткам маланкавай кар’еры гэтага палітыка. У якасці прызнання атрымаў ён магчымасць часта выступаць на кантраляваным урадам тэлебачанні. Лукашэнка скарыстаў гэты шанц і пры кожнай нагодзе гаварыў беларусам тое, што яны хацелі пачуць — аб карупцыі сярод дзяржаўных чыноўнікаў, аб загаворы дэмакратаў, аб здрадніках, якія ў змове з замежнымі выведкамі разбурылі Савецкі Саюз. Нечакана ў посткамуністычным лагеры з’явіўся палітык, які ў рэйтынгах папулярнасці хутка абагнаў прэм’ерміністра Кебіча, хаця за ім стаяў увесь прапагандысцкі апарат дзяржавы. Лукашэнка раней доўгі час працаваў у сектары прапаганды камсамола, затым быў палітруком у пагранічных войсках. Пасля нейкі час узначальваў калгас, выконваючы адначасна абавязкі дэпутата Вярхоўнага Савета БССР. Падчас шматлікіх публічных выступленняў вясной 1994 г. удалося яму стварыць вакол сябе міф чалавека з народа, які смуткуе з-за дэмаралізацыі палітычнай эліты суверэннай Беларусі.

У ліку сур’ёзных кандыдатаў на прэзідэнцкае крэсла, апрача Аляксандра Лукашэнкі і прэм’ерміністра Вячаслава Кебіча, апынуліся лідэр БНФ Зянон Пазьняк і Станіслаў Шушкевіч, якога падтрымоўвалі сацыялдэмакраты, лібералы і свабодныя прафсаюзы. У першай палове 1994 г., у ходзе выбарчай кампаніі, беларуская гаспадарка апынулася ў катастрафічным становішчы. Усё гэта абцяжарвала самога Кебіча. Яго вобраз у вачах грамадства не змаглі паправіць сродкі масавай інфармацыі, якія безупынна паказвалі яго як пасланца лёсу, гаранта гаспадарчай інтэграцыі з Расіяй. Амаль тое ж, што і Кебіч, гаварыў Лукашэнка, але ён мог яшчэ ўказваць на віноўнікаў складанага матэрыяльнага становішча грамадства. Апрача дэмакратаў, на спіску абвінавачаных у давядзенні гаспадаркі да руіны былі таксама Кебіч і яго акружэнне. Станіслаў Шушкевіч, які выступаў з сацыялдэмакратычнай праграмай, лічыўся палітыкам хісткім і нерашучым. Мог ён перш за ўсё спадзявацца на падтрымку інтэлігенцыі і часткі чыноўнікаў. Шушкевіч адклікаўся да незалежніцкага электарату і такім чынам змяншаў Пазьняку шанцы перайсці ў другі тур галасавання. Свайго кандыдата вылучыла Партыя камуністаў Беларусі. Яе лідэр і заадно кандыдат у прэзідэнты Васіль Новікаў зыходзіў з такога пункту погляду, што Кебіч не надта выразна выказваўся за ліквідацыю прыватнай уласнасці і не меў адпаведнай праграмы грамадскай апекі.

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)