Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 110
Перейти на страницу:

8 снежня Станіслаў Шушкевіч разам з прэзідэнтамі Расіі Барысам Ельцыным і Украіны Леанідам Краўчуком падпісалі пагадненне аб фармальнай ліквідацыі СССР і стварэнні Супольнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Новая дамова давала Расіі права трымаць сваю армію на тэрыторыі Беларусі і абавязвала Беларусь каардынаваць замежную палітыку з Масквой. Гэта стала прычынай сур’ёзнага расколу ў самой апазіцыі. БНФ лічыў, што інтарэс Беларусі патрабуе пазбягаць якіх-небудзь палітычных і ваенных сувязей з Расіяй, а падпісанае Шушкевічам пагадненне абмяжоўвала суверэнітэт рэспублікі. БСДГ і АДПБ падтрымалі Шушкевіча і адначасна стварылі блок партый і арганізацый «Новая Беларусь».

Сацыялдэмакраты і лібералы лічылі, што без удзелу БНФ будзе ім лягчэй паразумецца з наменклатурай і распрацаваць праграму рэформы, якая дазволіла б стрымаць лавінна нарастаючы гаспадарчы крызіс. Партыі, якія ўваходзілі ў склад «Новай Беларусі», чакалі прапановы правядзення беларускага «круглага стала» і перадачы наменклатурай часткі ўлады і ўплываў апазіцыі. Аднак такое не адбылося і БСДГ ды АДПБ вярнуліся да супрацоўніцтва з БНФ і далучыліся да акцыі збору подпісаў пад патрабаваннем роспуску Вярхоўнага Савета і абвяшчэння новых парламенцкіх выбараў. Апазіцыйныя партыі меркавалі, што ў склаўшайся гаспадарчай сітуацыі лёгка будзе ім атрымаць перамогу на выбарах і затым адклікаць карумпіраваны ўрад Кебіча.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам для адклікання Вярхоўнага Савета трэба было сабраць 350 тыс. подпісаў выбаршчыкаў. У красавіку 1992 г. апазіцыя даставіла ў Цэнтральную выбарчую камісію 450 тыс. подпісаў грамадзян, якія патрабавалі абвяшчэння новых парламенцкіх выбараў. Справа трапіла на разгляд у Вярхоўны Савет. Парламент незалежнай Беларусі, ігнаруючы ўстаноўленыя сабою законы, пераважнай большасцю галасоў адкінуў магчымасць скарачэння тэрміну сваіх паўнамоцтваў. Супраць гэтай акцыі выступіў таксама старшыня ВС Станіслаў Шушкевіч, які шукаў паразумення з прэм’ерміністрам Кебічам і падтрымоўваючымі яго камуністамі. Верыў ён, што парламент пад ягоным кіраўніцтвам — надзейны вартавы незалежнасці, здольны правесці структурныя рэформы.

29 кастрычніка 1992 г. Шушкевіч быў выбраны старшынёю Канстытуцыйнай камісіі, якая мела падрыхтаваць законапраект аб дзяржаўным ладзе Беларусі. Канфлікт паміж апазіцыяй і падтрымоўваючай Кебіча большасцю разыграўся вакол пытання прэзідэнцтва. Лагер улады, спадзеючыся перамогі Кебіча на прэзідэнцкіх выбарах, імкнуўся надзяліць кіраўніка дзяржавы як найбольшымі паўнамоцтвамі. Апазіцыя, баючыся вяртання камуністычнай дыктатуры, у якой пост І сакратара партыі заменены быў бы прэзідэнтурай, намагалася мінімалізаваць значэнне кіраўніка дзяржавы. На думку дэпутатаў ад БНФ, палітычная традыцыя Беларусі патрабавала парламенцкага кіравання. Апазіцыя прапанавала, каб прэзідэнт выбіраўся Вярхоўным Саветам. Праўрадавая большасць, аднак, прыняла такі варыянт канстытуцыі, у якой будучы прэідэнт надзяляўся правам поўнага кантролю за выканаўчай уладай, назначання чальцоў урада, старшынь Вярхоўнага суда, Канстытуцыйнага трыбунала і Нацыянальнага банка (арт. 100). Усе названыя пасады патрабавалі згоды парламента.

У чэрвені 1992 г. Вярхоўны суд зарэгістраваў Партыю камуністаў Беларусі і Аб’яднаную аграрна-дэмакратычную партыю Беларусі. Гэтая апошняя прадстаўляла інтарэсы дырэктараў калгасаў і саўгасаў і выступала супраць якіх-небудзь форм раздзяржаўлення зямлі. У красавіку 1992 г. узнікла Партыя народнай згоды, якой чальцамі стала частка наменклатуры ніжэйшых інстанцый, зайцікаўленая і правядзеннем прыватызацыі, і ўзмацненнем беларускіх дзяржаўных структур. Вясною 1993 г. дырэктары вялікіх прадпрыемстваў заснавалі Беларускі навукова-вытворчы кангрэс — партыю, якая, так як і прэм’ерміністр Кебіч, выказвалася за вяртанне шчыльных палітычных і гаспадарчых сувязей з Расіяй.

У 1992 г. былая партыйная і дзяржаўная намеклатура прадстаўляла даволі кансалідаваны лагер згуртаваны вакол прэм’ерміністра Кебіча. Кантралявала яна фінансы, гаспадарку, сродкі масавай інфармацыі, усе дзяржаўныя ўстановы, мела абсалютную большасць у Вярхоўным Савеце. У такой сітуацыі Кебіч мог дазволіць сабе поўнасцю ігнараваць апазіцыю. На кіруючыя пасты ў арміі вярнуліся генералы, якія раней абвінавачваліся ва ўдзеле ў загаворы супраць Гарбачова. Анатоль Кастэнка стаў камандзірам Беларускай ваеннай акругі, а Павел Казлоўскі — міністрам абароны. Казлоўскі замяніў на гэтай пасадзе генерала Пятра Чавуса, прыхільніка стварэння беларускай нацыянальнай арміі.

1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)