Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 110
Перейти на страницу:

20 ліпеня 1992 г. Кебіч падпісаў з прэм’ерміністрам Расіі Ягорам Гайдарам шэраг ваенных дамоў, якія вярталі шчыльную мілітарную сувязь абедзвюх дзяржаў. Па гэтай прычыне дайшло да рознагалосся паміж Кебічам і старшынёю Вярхоўнага Савета Станіславам Шушкевічам. На думку Шушкевіча, падпісаныя прэм’ерміністрам пагадненні моцна абмяжоўвалі суверэнітэт Беларусі.

На пачатку 1993 г. беларуская армія налічвала 130 тыс. салдат. Большасць каманднага саставу складалі расіяне. У той час 13 тыс. беларускіх афіцэраў, якія праходзілі службу на тэрыторыі Расіі і іншых былых савецкіх рэспублік, заявілі аб сваім жаданні служыць у беларускім нацыянальным войску. Прынятая ў снежні 1992 г. праграма рэарганізацыі ўзброеных сіл прадугледжвала скарачэнне колькасці салдат да 60 тыс. Абарончую сістэму Беларусі мела папаўняць 100-тысячная расійская армія, дыслацыраваная на тэрыторыі рэспублікі. Летам 1992 г. генерал Чавус спрабаваў падпарадкаваць расійскія гарнізоны беларускаму Міністэрству абароны, аднак гэтая акцыя закончылася яго адстаўкай.

У арміі, якой камандавалі Кастэнка і Казлоўскі, скора пачалася чыстка. У выніку войска развіталася з тымі афіцэрамі, якія выказваліся за незалежнасць і дэсаветызацыю. Чальцоў Беларускага згуртавання вайскоўцаў масава пераводзілі на ніжэйшыя пасты, пазбаўлялі кантакатў з салдатамі або звычайна звальнялі са службы. У маі 1993 г. звальненне атрымаў старшыня БЗВ палкоўнік Мікола Статкевіч, якога абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі афіцэрскага гонару». Прычынай абвінавачання стала ўзлажэнне ім, супольна з лідэрамі апазіцыйных партый, вянкоў да помніка ахвярам мінскага гета ў той час, калі адбываліся афіцыйныя ўрачыстасці з нагоды дня перамогі над фашызмам. Расійскія генералы не пераносілі беларускай мовы і нацыянальных сімвалаў у арміі. У снежні 1993 г. БЗВ было забаронена. Легальным застаўся Хаўрус афіцэраў Беларусі (ХАБ), заснаваны па ініцыятыве генерала Казлоўскага ў красавіку 1992 г. у процівагу БЗВ. ХАБ не пазбягаў палітыкі. Быў калектыўным чальцом новага посткамуністычнага палітычнага блока — Народнага руху Беларусі, патрабаваў змяніць у канстытуцыі запіс аб мовах і прысвоіць рускай мове статус дзяржаўнай.

26 сакавіка Вярхоўны Савет пачаў дэбаты па вызначэнні палітычнага статусу дзяржавы. Камуністычныя дэпутаты, аб’яднаныя ў дзвюх фракцыях «Саюз» і «Беларусь», распараджаліся амаль 90 % мандатаў і сталі моцным палітычным апірышчам для прэм’ерміністра Кебіча. Хаця старшыня ВС Станіслаў Шушкевіч не згаджаўся з незалежніцкімі канцэпцыямі БНФ і выказваўся за канфедэрацыю былых савецкіх рэспублік, аднак супраціўляўся заключэнню ваенна-палітычнага дагавору з Расіяй, паколькі ішло гэта ўразрэз з ранейшымі пастановамі парламента аб нейтралітэце дзяржавы. Шушкевіч, намагаючыся замарудзіць ратыфікацыю падпісаных прэм’ерміністрам трактатаў з Расіяй, запрапанаваў усенародны рэферэндум па гэтай справе. Фракцыі «Саюз» і «Беларусь» адхілілі прапанову старшыні і абавязалі яго, як кіраўніка дзяржавы, распісацца пад ратыфікаванымі дакументамі.

Працэс інтэграцыі Беларусі і Расіі праходзіў незвычайна марудна, а тармозіў яго расійскі бок. Кіруючыя расійскімі фінансамі і гаспадаркай віцэпрэм’еры Сяргей Шахрай і Ягор Гайдар трактат з Беларуссю лічылі лішнім абцяжараннем Расіі. Расіяне, хаця не спяшаліся даваць датацыі для архаічнай беларускай гаспадаркі, аднак зацікаўленыя былі захаваннем палітычнага і мілітарнага кантролю за гэтай тэрыторыяй, пакідаючы за Кебічам поўную свабоду вырашання ўнутраных пытанняў. Па вядомых прычынах Расія не была зацікаўлена ростам значэння згуртаванай вакол Беларускага народнага фронту нацыянальнай і празаходняй апазіцыі. Інтэграцыйнаму працэсу не спрыялі таксама кастрычніцкія падзеі ў Маскве і драма вакол тамашняга парламента. Шушкевіч падтрымаў прэзідэнта Ельцына, а беларуская парламенцкая большасць — ягоных праціўнікаў Руцкога і Хазбулатава.

Восеньская сесія Вярхоўнага Савета, якая пачалася 9 лістапада 1993 г., завяршала перыяд застою і таптання на адным месцы беларускай палітыкі. Дэпутаты фракцыі «Саюз» і «Беларусь» паўторна запрапанавалі заключэнне пагадненняў з Расіяй, якія наблізілі б абедзве краіны ў палітычным і гаспадарчым плане. Апазіцыя заклікала парламент да самароспуску і правядзення дэмакратычных выбараў. Сімвалам працы Вярхоўнага Савета ў 1993 г. стала бясплённая дыскусія. У дзяржаве не вырашаліся наспелыя праблемы. Уся рэальная ўлада апынулася ў руках Кебіча, які аднак не прапанаваў ніякіх спосабаў вырашэння нагрувашчаных гаспадарчых пытанняў, апрача ўключэння беларускай фінансавай сістэмы ў расійскія структуры. За сабою пакідаў ён неабмежаваны кантроль на тэрыторыі фармальна незалежнай Беларусі. Усе сталі рыхтавацца да прэзідэнцкіх выбараў.

1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)