Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 110
Перейти на страницу:

Неаспрэчным пераможцам першага тура выбараў ад 19 чэрвеня стаў Аляксандр Лукашэнка, які набраў 45 % галасоў. Фаварыта, прэм’ерміністра Вячаслава Кебіча, хаця перайшоў у другі тур, падтрымала толькі 17,4 %. Кандыдаты дэмакратычнай апазіцыі Пазьняк і Шушкевіч агулам атрымалі 23 % галасоў. На Пазьняка галасавала 13 %, а на Шушкевіча — 10 %. Васіль Новікаў атрымаў 5 % галасоў. Трохі больш за 10 адсоткаў выбаршчыкаў прагаласавала за некалькіх іншых, менш значных кандыдатаў.

10 ліпеня амаль 80 % выбаршчыкаў першым прэзідэнтам Беларусі выбрала Аляксандра Лукашэнку. Грамадзяне Беларусі выразна выказаліся за радыкальныя змены, якія ў ходзе выбарчай кампаніі абяцаў прэзідэнт — за сумленную дзяржаву, грамадскую справядліваць і супраць рыначнай гаспадаркі.

Куды вядзе Беларусь Аляксандр Лукашэнка?

Першыя месяцы прэзідэнтуры Лукашэнкі прайшлі пад знакам фарміравання апарату ўлады на аснове поўнасцю адданых новаму кіраўніку дзяржавы людзей. На кароткі час страцілі свае пасады некаторыя супрацоўнкі Кебіча. У кастрычніку, пад выглядам удасканальвання дзяржаўнага апарату, Лукашэнка атрымаў згоду Вярхоўнага Савета самастойна прызначаць кіраўнікоў мясцовай адміністрацыі. Некалькі тыдняў пасля выбараў прэзідэнт падаўся ў першае замежнае падарожжа. У Маскве паўтарыў ён яшчэ раз тое, што гаварыў падчас выбарчыай кампаніі: яго палітычнай мэтай з’яўляецца палітычная, гаспадарчая і ваенная інтэграцыя з Расіяй. Адначасна першыя рашэнні ў гаспадарчай галіне паказалі, што прэідэнт, так як раней ягоны папярэднік прэм’ерміністр Кебіч, не меў ніякай ідэі выхаду з крызісу і здзяйснення перадвыбарчых абяцанняў.

1994 год быў перыядам далейшага скарачэння аб’ёмаў вытворчасці, раптоўнага росту цэн на тавары і паслугі, 50-адсоткавай інфляцыі штомесяц і зацягваючыхся прастояў на прадпрыемствах з прычыны недахопу сыравіны і паліва, а ў многіх выпадках таксама з-за браку збыту на выпушчаную прадукцыю. Беларускі ўрад, з прычыны ўдзелу прэм’ерміністра Кебіча ў прэзідэнцкай кампаніі, не прымаў непапулярных рашэнняў наконт структурных змен у прамысловасці. Не змяніўся профіль вытворчасці заводаў-гігантаў, якія ў савецкі час працавалі на патрэбы імперыі. Замарожанне працоўнага саставу і ранейшых напрамкаў вытворчасці давяло гэтыя прадпрыемствы да грані банкруцтва. Кошты вытворчасці ва ўмовах імпарту сыравіны і паліва сталі прычынай таго, што вырабы гэтых заводаў страцілі канкурэнтаздольнасць нават на непераборлівым расійскім рынку. Апрача таго ў выніку адносна хуткай рэструктурызацыі расійскай прамысловасці айчынны рынак папоўніўся сваімі таварамі, якія раней завозіліся ў Расію з Беларусі. Па гэтай прычыне вытворчасць беларускай прамысловаці, асабліва машынабудаўнічай і хімічнай, заставалася ляжаць на складах. Напрыклад, Мінскі трактарны завод, які яшчэ ў 1993 г. дастаўляў на рынак 82 тыс. трактароў, у 1994 г. з-за недахопу вузлоў, энергіі і перш за ўсё збыту, выпусціў толькі 43 тыс. машын. Па палітычных прычынах не абвяшчалася банкруцтва прадпрыемстваў, ані не праводзілася іх прыватызацыя, не скарачаліся аб’ёмы занятасці, а работнікі высылаліся на некалькі тыдняў або месяцаў у бясплатныя водпускі. Такім чынам колькасць беспрацоўных не павялічвалася.

Раптоўны рост цэн на энерганосьбіты выклікаў далейшае паступовае скарачэнне іх спажывання. У 1994 г. у выніку ўвядзення Расіяй свабодных цэн кошт аднаго кубаметра прыроднага газу вырас у 11, а нафты — у 16 разоў. Доля паліва ў агульных коштах вытворчасці з 13,5 % у канцы 1993 г. у снежні 1994 г. павялічылася да 24,9 %, а матэрыяльнага фактара з 69,7 % да 80,2 %. Паслядоўнасцю гэтага стала радыкальнае зніжэнне зарплат работнікаў, занятых у вытворчай сферы. У снежні 1994 г. зарплаты складалі ўсяго 7 % коштаў вытворчасці (у 1990 г. — 29 %). У параўнанні з 1993 г. рэальныя заработныя платы панізіліся на 25 %.

1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)