Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— Гэта татаў бос!— прашапатаў Рон. — Карнэліюс Фадж — міністр па справах магіі!
Гары моцна пхнуў Рона локцем, каб той замаўчаў.
Хагрыд збляднеў і пакрыўся потам. Сеўшы ў адно з крэслаў ён пераводзіў погляд з Дамблдора на Фаджа, з Фаджа на Дамблдора.
— Дрэнныя справы, Хагрыд, — сказаў, вельмі невыразным голасам, міністр, — вельмі дрэнныя. Я не мог не прыехаць. Чатыры напада на магланароджанных. Справы зайшлі надта далёка. І міністэрства павінна нешта рабіць.
— Гэт не я, — з маленнем у вачах пазіраючы на дырэктара, заявіў волат. — Прафес Дамблдор, сэр, вы ж ведце, што я ніколь...
— Я магу падцвердзіць, Карнэліюс, што цалкам давяраю Хагрыду, — змрочна паглядаючы на Фаджа, прамовіў Дамблдор.
— Аднак, Альбус, — няёмка працягваў Фадж, — запіс у справе Хагрыда, кажа супраць яго. Міністэрства павінна штось рабіць... з намі ўжо звязаліся прадстаўнікі школьнай управы.
— Я ў чарговы раз кажу табе, Карнэліюс, што затрыманне Хагрыда не дапаможа справе, ані ў найменьшай ступені. — адказаў прафесар. У яго блакітных вачах запалаў агонь, які Гары раней ніколі не бачыў.
— А цяпер паглядзі на ўсё маімі вачыма, — занепакоена круцячы ў руках кацялок. — Я знаходжуся пад моцным ціскам. І трэба, каб было бачна, што я нешта раблю. Калі высветліцца, што гэта не Хагрыд, яго выпусцяць на волю і я больш не скажу ні слова. Але зараз я абавязан яго затрымаць. Адыйдзі. Не перашкаджай мне рабіць сваю працу...
— Затрмаць мне?— з дрожжу ўва ўсім целе спытаўся Хагрыд. — Дзе затрмаць?
— Не надоўга, — прамовіў міністр, ня гледзячы волату ў вочы. — Гэта нават не пакаранне, а так, мера засцярогі. А калі мы зловім іншага злачынцу, мы з прабачэннем выпусцім цябе...
— Толь не ў Азкабан?— зароў Хагрыд.
Аднак, перш чым Фадж паспеў штось адказаць у дзверы зноў пастукалі.
Дзверы адчыніў Дамблдор. На гэты раз была чарга Гары, атрымаць локця, за гучны вох.
Захутаны ў доўгую дарожную мантыю і халодна ды задаволена ўсміхаючыся ў хаціну завітаў містэр Люцыюс Малфой. Убачыўшы яго, Фанг пачаў рыкаць.
— Вы ўжо тут, Фадж, — ухвальна сказаў ён. — Добра, добра...
— Што т тут робш?— разлютавана зароў Хагрыд. — Прэч з маго дому!
— Мой ты чалавеча. Павер, яне атрымліваю асалоды, ад таго, што знаходжуся... у гэтым месцы... ты называеш гэта домам?— насмешліва прамовіў Малфой, азіраючы невялічкі пакойчык. — Я толькі завітаў у школу і мне сказалі, што дырэктар тут.
— І што ты хацеў ад мяне Люцыюс?— ветліва спытаў Дамблдор, аднак, у яго блакітных вачах па ранейшаму палаў вагонь.
— ЖАХЛІВЫЯ справы, Дамблдор, — ляніва прамовіў містэр Малфой, выцягваючы з кішэні доўгі скрутак пергаменту, — аднак, школьная ўправа лічыць, што для вас надыйшоў час адыйсці. Вось загад аб звальненні... можаце праверыць, тут усе дванаццаць подпісаў. Баюся, мы палічылі, што вы згубілі былую хватку. Колькі ўжо нападаў адбылося? Яшчэ два па апоўдні? Калі так, хутка Хогвартс пакінуць усе магланароджанныя навучэнцы, а мы ведаем, якая гэта будзе ЖУДАСНАЯ страта для школы.
— Як, — устрывожана прамовіў Фадж. — Чакай, Люцыюс, Дамблдор звольнены... не, не... толькі не зараз...
— Зацверджанне... ці звальненне... дырэктара, справа ўправы, Фадж, — пасміхаючыся заявіў Малфой. — А паколькі Дамблдор, так і не змог прыпыніць гэтыя напады...
— Але глядзі, Люцыюс, калі ДАМБЛДОР ня зног прыпыніць напады... — прамовіў Фадж, на верхняй губе якога з’явіліся кропелькі поту, — хто тады ЗМОЖА?
— Мы яшчэ высветлім гэта, — з гідкай ўсмешкай сказаў Малфой. — Але, так прагаласавалі ўсе дванаццаць сябраў управы...
Хагрыд ускочыў на ногі, ледзь не стукнуўшыся аб столю калматай галавой.
— І кольк з іх ты мусіў гэт зрабіць пагрозмі і шатажом, а Малфой?— прароў ён.
— Мой ты чалавеча, твой нораў, калі-небудзь цябе загубіць, — сказаў містэр Малфой. — Раю цябе, Хагрыд, не раўці гэдак на ахоўнікаў Азкабану, ім гэта наўрацці будзе да спадобы.
— Ты ня мош скінуць Дамблдора, — волат лямантаваў так моцна, што Фанг ў сваім кошыку замуліўся і пачаў скуголіць. — Зробш гэта і ў маглнарожных вучняў не застнецца ань воднаг шанцу! Забоствы рацягнуцца!
— Супакойся, Хагрыд, — адрэзаў Дамблдор. Потым павярнуўся да Люцыюса Малфоя.
— Калі ўправа жадае мяне звольніць, Люцыюс, я вядома ж паслухаюся яе рашэння.
— Але... — пачаў заікацца міністр.
— НЕ!— зароў Хагрыд.
Дамблдор не адводзіў яскрава-блакітных вачэй ад халодна-шэрага позірку Малфоя.
— Аднак, — павольна і вельмі выразна прамовіў дырэктар, каб ніхто з прысутных не прапусціў ані слова, — пакуль у школе ёсць адданыя мне людзі, я ніколі САПРАЎДЫ не пакіну яе і вы гэта ўбачыце. Роўна як і тое што, калі хтосьці ў Хогвартсе папросіць аб дапамоге, ён заўжды яе атрымае.