Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
- Автор: Свабода Радыё
- Год: 2021
- Язык: белорусский
- Год: Радыё Свабода
- Жанр: Публицистика
Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:
Спачатку ў чатырохмясцовай камэры было дзевяць дзяўчат, на наступную раніцу я засталася адна. Суд адбыўся 20 кастрычніка. Мне далі штраф — 20 базавых.
У справах усіх маіх сяброў быў адзін сьведка — засакрэчаны сілавік, які заявіў на судзе, што мы ішлі ў натоўпе і выкрыквалі лёзунгі. У чацьвярых з кампаніі ў пратаколах былі пазначаныя розныя месцы затрыманьня, але адзін час.
У канцы лістапада мы з калегамі — супрацоўнікі „Белавія“ і Нацыянальнага аэрапорту „Менск“ — запісалі відэазварот, у якім заявілі: „Мы не наркаманы, не алькаголікі і ня польская фальшыўка. Мы грамадзяне Беларусі і жадаем жыць у свабоднай і прававой дзяржаве, у якой выконваюцца закон і правы чалавека, дзе праводзяцца раўнапраўныя перадвыбарчыя кампаніі і сумленныя празрыстыя выбары“.
Мы падтрымалі беларусаў, якіх звольнілі за іх грамадзянскую пазыцыю, і асудзілі затрыманьні мэдыкаў і пэнсіянэраў.
„Хочам у будынку нашага аэравакзалу сустракаць гасьцей, а не праводзіць суайчыньнікаў, вымушаных пакідаць межы нашай краіны, баючыся за сваё жыцьцё толькі таму, што выказвалі свой пункт гледжаньня. Мы бачым будучыню нашай краіны без рэпрэсій, перасьледаў, палітычных зьняволеных“.
Пасьля таго, як наша відэа зьявілася ў сетцы, з кожным з дванаццаці чалавек, якія выказаліся ў звароце, правялі ідэалягічную гутарку.У аэрапорт прыехалі начальнік аддзелу кадраў „Белавія“ і намесьнік генэральнага дырэктара ў ідэалягічных пытаньнях. Акрамя іх, на сустрэчы прысутнічалі некалькі маіх кіраўнікоў.
Пыталіся, чаму мы запісалі зварот у форме „Белавія“. Я патлумачыла, што бяз формы мы безаблічныя. Кажу, таму, што ў кастрычніку мяне называлі прастытуткай у Жодзіне. Быў момант, калі ў мяне пацяклі сьлёзы ад успамінаў пра перажытае ў ІЧУ.Сказала: гэты відэазварот павінны былі запісваць вы як кіраўнікі. У нас шмат супрацоўнікаў пацярпелі ў жніўні-верасьні. Яны проста вярталіся з працы і ня ўдзельнічалі ў акцыях.
Працоўны транспарт праходзіць праз станцыі мэтро „Магілёўская“ і „Ўручча“. Аўтобус спыняецца, мэтро зачыненае, людзі ідуць пешшу. Тады хапалі ўсіх без разбору. Жанчыны, якім за 60 гадоў, уцякалі ад амону, і ня ўсім удалося.
Мне сказалі: „Вы працуеце на дзяржпрадпрыемстве, вы ж разумееце, у каго большая частка акцый. На што вы ўвогуле разьлічвалі?“ Быў і такі аргумэнт: „Мы плацім вам заробак“. Я адказала, што грошы мне не даюць проста так, я працую.Яшчэ спасылаліся на тое, што шмат каму цяпер заробак затрымліваюць, а мне нават далі 13-ы. Я ня вытрымала і сказала, што гэта плявок у твар — 13-ы заробак — 400 рублёў.
На разьвітаньне начальнік аддзелу кадраў сказаў: „Не хачу сустрэць вас праз год і каб вы мяне ненавідзелі“. Намесьнік генэральнага дырэктара па ідэалёгіі дадаў, што, можа быць, калі б ён быў у маім узросьце, зрабіў бы сапраўды гэтаксама, але ня ўпэўнены.
Падзеі разьвіваліся імкліва: празь дзень мяне выклікалі ў офіс „Белавія“ да начальніка наземнага комплексу і прапанавалі два варыянты: альбо я дапрацоўваю да заканчэньня кантракту ў студзені 2021-га і на гэты час пераходжу на працу ў офіс, альбо пішу заяву „пры згодзе бакоў“.Я ўзяла паўзу, каб падумаць.
У мяне забралі пропуск з фармулёўкай „у мэтах бясьпекі аэрапорту“. Я працавала інспэктарам групы пошуку багажу. Празь дзень пропуск вярнулі — у мяне была працоўная зьмена.
У выніку я напісала заяву аб звальненьні „пры згодзе бакоў“.У заяве паказала, што прашу звольніць мяне ў сувязі з тым, што мае маральныя прынцыпы, а таксама паняцьце сумленнасьці і справядлівасьці не адпавядаюць ідэалягічным нормам авіякампаніі.
Адзначу, што гендырэктар „Белавія“ Гусараў у маёй гісторыі ні пры чым. З пачатку верасьня ён быў на лячэньні і, хутчэй за ўсё, ня ведаў, што адбываецца.
4 сьнежня мяне звольнілі, а празь некалькі тыдняў я даведалася, што на мяне і маіх калегаў, якія запісалі відэазварот, завялі адміністрацыйную справу паводле артыкулу 23.34.
На той момант яшчэ аднаго супрацоўніка папрасілі з працы, у дваіх забралі пропускі. Зрабілі часовыя. Сказалі, што звольняць усіх, але не адным махам, каб не было так рэзанансна.
24 сьнежня да мяне дадому ў Мацавічы прыехалі супрацоўнікі міліцыі аэрапорту і забралі мяне на допыт.У нас была цікавая размова з адным супрацоўнікам органаў. Ён, як і многія іншыя яго калегі, пытаўся: маўляў, чаго вам не хапае, у „Белавія“ добры заробак. Паводле яго, некаторыя опэры атрымліваюць 700 рублёў, начальства па 2000.
Вось я, кажа, звычайны магілёўскі хлопец, у свой час прыехаў у Менск з адной зубной шчоткай, а цяпер у мяне трохпакаёвая кватэра. Я ўдакладніла: „Дык яна ж у вас ільготная“. Ён пацьвердзіў. Спытала: „А чаму астатнія службы ня маюць ільготаў?“