Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 125
Перейти на страницу:

Тады я пачала тэлефанаваць у Кастрычніцкі РАУС на вуліцы Гая. Там мне сказалі, маўляў, калі ваша дачка непаўналетняя, то ніхто яе ня мог затрымаць. Але неўзабаве мне Насьця патэлефанавала і сказала, што яна на вуліцы Дубко.

У Ленінскім РАУС яе апыталі, была праведзеная гутарка з псыхолягам. Там, кажа, абыходзіліся зь ёй ужо ветліва.

Я спытала, ці законнае затрыманьне непаўналетняй. Мне адказалі: „Вядома. Яна ж абліла супрацоўніка! А раптам там кіслата была?“

Пасьля інцыдэнту да нас у сям’ю ўжо прыходзіла камісія ў складзе адміністрацыі школы, псыхоляга і інспэктара.Сказалі, могуць прызнаць становішча сям’і як сацыяльна небясьпечнае або паставіць Насьцю на ўлік у інспэкцыю спраў непаўналетніх. Адказ будзе на працягу 15 працоўных дзён.

Дарэчы, той пратэст на Савецкай плошчы, дзе праходзіў сельскагаспадарчы кірмаш, не адбыўся. А мужу далі сем сутак арышту.

„Сябры пасьля турмы сказалі, што добра выглядаю“

Кацярына, сядзела 12 дзён:

— На сутках я была з касмэтыкай. Мае сваякі перадалі мне вялізны пакет сродкаў для догляду скуры, бо ведалі, што яна ў мяне дастаткова праблемная. І ўсе вельмі сьмяяліся, бо дзяўчатам паклалі рулёны туалетнай паперы, а мне — скрабы, увільгатняльныя крэмы, міцэлярную ваду.

Самае галоўнае, што я таксама дзяўчатам сваім перадавала, — гэта антыбактэрыяльнае мыла. Я мылася выключна ім, бо ў камэры вельмі шмат мікробаў, бактэрый. І абавязкова пасьля — увільгатняльны крэм, бо недахоп паветра вельмі сушыць скуру.

У нас не было гарачай вады. Быў лайфхак: мы бралі бутэлькі з вадой і ўкручвалі іх у коўдру, калі клаліся спаць, для таго, каб вада стала хаця б пакаёвай тэмпэратуры. Гэта была галоўная наша забава — цэлы дзень даглядаць сябе. Дзяўчаты мылі галаву празь дзень. Замест фэна выкарыстоўвалі ручнік: закручваеш яго ў каўбаску, нахіляеш галаву і пачынаеш узьбіваць валасы.

Нас у „палаце“ было 10 чалавек і, хоць яна разьлічаная на 10 ложкаў, была вельмі маленькая. Таму, калі гаварыць пра заняткі спортам, то гэта максымум расьцяжка, інакш ты проста забіраеш кісларод, якога і так бракуе. А калі ў нас быў шпацыр (тры разы за ўвесь час), мы зь дзяўчатамі абавязкова трэніраваліся: прысяданьні, скачкі, адцісканьні.

Калі хтосьці актыўна пратэстуе, парада — абавязкова зьняць пазногці. Шэляк (доўгатэрміновае пакрыцьцё) быў вялікай праблемай. Мне пашанцавала, бо я зьняла пакрыцьцё, калі яшчэ быў каранавірус актыўны. У каго быў шэляк, пазногці за 10 дзён так адрасьлі — чапляліся, ламаліся да крыві.

Першыя чатыры дні мы ня елі ад стрэсу, а пасьля зьявіўся апэтыт. Таму я сачыла за вагой. Я, напрыклад, дома ем толькі бялковую ежу і гародніну, а тут цябе кормяць кашамі з малаком, у перадачках — хлебцы, арэхі і каўбаса сыравэнджаная. Я пасьля турмы не магу наагул глядзець на каўбасу! Калі раней гэта быў жаданы ласунак, які дазваляеш сабе на нейкае сьвята, пару скрылікаў, то цяпер для мяне гэта асацыяцыя з турмой — усё! Дык вось, у ізалятары ў мяне была ўмова — ня есьці пасьля шасьці. Нас кармілі апошні раз у 17:00—17:30 — і ўсё на гэтым.

Зразумела, што гэта ўсё жудасна і няправільна. Ня буду паглыбляцца ў падрабязнасьці таго, што там адбывалася. Але мы сябе настроілі калектыўна на добры лад. Бо тое, чаго дабіваюцца ў турме, — каб ты пазбавіўся прыгажосьці, характару, трываласьці, сілы волі. А калі ты перамагаеш свой страх, стрэс, ты можаш і там існаваць (у нас тады яшчэ не забіралі матрацаў).

Мы ў камэры ладзілі забавы, прыдумлялі м’юзыклы, пісалі песьні і вершы. Калі я выйшла, мне мае сябры сказалі: ды ты добра выглядаеш! Пазытыўнае мысьленьне — адна з галоўных перадумоў. Плюс антыбактэрыяльнае мыла.

Рэната, сядзела 14 дзён:

— Самае галоўнае — гэта добры настрой, сон, сьвежае паветра і халаднаватая вада. Я сабе не дазваляла замаркоціцца, бо ўсё ўжо здарылася — трэба пражыць і гэты этап жыцьця.

Сьмех дапамагае разрадзіць абстаноўку і прымушае нэрвавацца наглядчыкаў. Сьпяваньне любімых песень, перастукваньне з суседзямі. Зарадка, ёга — хто што любіць.

Гімнастыка для твару — проста знаходка! Пашанцавала, што адна дзяўчына ведала практыкаваньні, рабілі амаль штодзень. Я выйшла са сьвежым тварам і безь сінякоў пад вачыма.

Мыцьцё халаднаватай вадой бадзёрыла ранкам. Шампунь мне дастаўся ад валянтэраў, але ў Жодзіне давалі бутэльку на камэру і лазьневае мыла. Пасьля шампуню апалосквала валасы халоднай вадой, каб лускавінкі закрыліся. Паціскаеш валасы, пакуль вільготныя — і кучаравінкі на месцы.

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)