Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 87 88 89 90 91 92 93 94 95 ... 125
Перейти на страницу:

Дарогаю ў Кастрычніцкі аддзел міліцыі мяне, спалоханую, запэўнівалі, што праз 15 хвілінаў па афармленьні дакумэнтаў адпусьцяць. Там склалі пратакол, што я ўдзельнічала ў „несанкцыянаваным мітынгу“. Апісалі мае рэчы і пасадзілі ў „малпоўню“. У ёй было холадна. На бэтоннай лаўцы я асьцерагалася сядзець, каб не захварэць. Прасіла ахоўнікаў даць мне кардон падаслаць. Просьбы ня чулі. Падклала паліто, але цела хутка стыла, бо была я ў адной вышыванцы. Ноч прасядзела на плястыкавай бутэльцы з вадой.

Ноччу ў аддзел прыходзіла дачка перадаць цёплыя рэчы і ежу. Ёй паведамілі, што мне цёпла і ні ў чым ня маю патрэбы.

А 4-й раніцы нас павезьлі ў ізалятар. Мне ад страху і нэрвовага ўзрушэньня было блага: не адчувала сэрца, нямелі рукі. Пакуль маю сяброўку афармлялі, прылегла ў машыне, але міліцыянт загадаў сядзець. Ізалятар нас у кепскім стане не прыняў. Зноў кінулі ў „малпоўню“, я зноў села на бутэльку. Прасіла выклікаць „хуткую дапамогу“. Дзяжурны дакараў: маўляў, я мусіла працаваць на лецішчы і фатаграфаваць унукаў, а не хадзіць на мітынгі.

Лекарка „хуткай дапамогі“ дапытвала мяне, чаму трапіла ў міліцыю, прасіла параўнаць бел-чырвона-белы сьцяг з чырвона-зялёным і патлумачыць іхныя адрозьненьні, а таксама згадаць 1990-я гады і параўнаць зь цяперашнімі часамі. Я трывала зьдзекі. Наглуміўшыся, мне зрабілі іньекцыю і на разьвітаньне пасьмяяліся з вышыванкі. У „малпоўні“ я ня вытрымала, лягла на бэтонную лаўку. Ужо на волі іншыя мэдыкі сказалі, што ў мяне быў прыступ нэўральгіі.

Раніцай звазілі ў Сьледчы камітэт, зьнялі адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі, адтуль павезьлі дамоў па лекі і ежу і зноў у ізалятар. На яго тэрыторыі ў цесным закутку службовай машыны сядзелі ўдваіх больш за гадзіну. Я пачала задыхацца, доўга прасіла адчыніць дзьверы ды звадзіць у прыбіральню. Ізалятар зноў нас ня ўзяў. Вярнулі ў аддзел, дзе са мною правялі „прафіляктычную гутарку“ і нейкім цудам выпусьцілі.

Тое, што перажыла, ні з чым не параўнаць. Трыццаць гадоў я адрабіла выхавальніцай, выйшла на пэнсію, ніколі не трапляла ў міліцыю, і толькі за тое, што сфатаграфавалася зь бел-чырвона-белым сьцягам, зь мяне так пазьдзекаваліся. Адкуль у людзей у міліцэйскай форме столькі азьвярэласьці? Я напісала скаргу ў пракуратуру і галоўнаму лекару на „мэдыка-сьледчую“. Няхай адпішуць, хто даў ім права так абыходзіцца са мною. Зьбіраюся дапамагаць тым, хто перажыў перасьлед, як я.

„У камэры я зразумела, як людзі замярзаюць у сьнезе“

Надзея, былая супрацоўніца „Белавія“:

—Першы раз мяне затрымалі 18 кастрычніка разам з шасьцю сябрамі. Хлопцы зьбіраліся на Партызанскі марш. Але ўзяць удзел у акцыі нам не ўдалося: нашу кампанію затрымалі на Трасьцянецкай і адвезьлі ў Ленінскае РУУС. Дзевяць гадзін я ды іншыя правялі ў гаражы, стоячы тварам да сьцяны.

У гараж пэрыядычна прыяжджаў амон і біў тых хлопцаў, якія былі пазначаныя чырвонай фарбай. Раўлі: „Чаго вам не хапае?“ Білі іх галавой аб мэталічны плот.

У мяне былі вільготныя сурвэткі, я перадала іх хлопцам, у якіх на руках былі чырвоныя пазнакі. Аднаму атрымалася сьцерці, другому — не.

Супрацоўнік, які складаў пратаколы проста ў гаражы, быў больш-менш адэкватны. Не абражаў. Калі ў яго зазваніў тэлефон, ён сказаў: „Я буду сёньня позна, бо «невероятных» афармляю“.

У жодзінскім ІЧУ я атрымала дубінкай па нырках. Мы ішлі калідорам. Першы канваір задаў тэмп, усе за ім ішлі падскокам, а там катакомбы, я спатыкнулася, ледзь ня ўпала і для раўнавагі дастала рукі з-за сьпіны — за гэта тут жа ўдарылі...

У ІЧУ ўсе супрацоўнікі размаўлялі матам, замахваючыся дубінкай. Абражалі. Называлі нас прастытуткамі і тэрарыстамі.

Двое сутак, якія я правяла ў ізалятары, стаў­леньне было на такім самым узроўні, і толькі калі выклікалі на допыт, я пачула: „Добры дзень! Я сьледчы з Барысава. Не хвалюйцеся, я вас біць ня буду“.

Не было ацяпленьня, наўмысна адчынілі вакно. У камэры я зразумела, як людзі замярзаюць у сьнезе. Было жудасна холадна. Не далі нічога: ні матраца, ні коўдры.

Стол быў самым цёплым месцам. Калі я на яго клалася, і гэта бачылі канваіры, яны білі нагамі па дзьвярах, пагражалі, крычалі, каб зьлезла са стала. Калі я націснула на кнопку і папрасіла зачыніць вакно, пасыпаліся мацюкі і пагрозы.

1 ... 87 88 89 90 91 92 93 94 95 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)