Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 125
Перейти на страницу:

Такая рэакцыя, можа быць, зьвязаная зь вельмі вялікай колькасьцю затрыманых. Камэры поўняцца дактарамі, бізнэсоўцамі, артыстамі, інжынэрамі, праграмістамі, беспрацоўнымі, пэнсіянэрамі, студэнтамі.

Пасьля нас адправілі на Акрэсьціна. Асабісты агляд. Ланцужок з крыжам трэба здаць на захаваньне. Я сьпяшаюся, таму ніяк не магу адчапіць карабін. „Не хвалюйся“, — кажа міліцыянт, усьміхаецца і дапамагае.

Мінімалістычны функцыянал. Жоўтыя сьцены, карычневая драўляная падлога, туалет, дээспэшная лава, стол, мэталічныя ложкі. Спачатку нас разьмясьцілі ў камэру на чатырох. Сядзець разам, усім гуртом — гэта вялікая ўдача. Пэўна, што эпічнае затрыманьне Recha не засталося незаўважаным, і нашыя сваякі здагадваюцца, дзе мы знаходзімся. Але ўсё адно ў зьняволеньні найбольш хвалюесься за каханых і родных, якія, у сваю чаргу, на волі перажываюць за вязьняў.

Агледзеўся, памыўся пад кранам, адціснуўся ад падлогі, памаліўся. Настрой бадзёры, прыўзьняты. Даўно маральна рыхтаваўся да арышту, таму ўся гэтая сытуацыя выклікала своеасаблівую палёгку, як правільны акорд у канцы музычнай фразы.

Тым часам у калідоры пануе супрацьлеглая атмасфэра. Там лаюцца, перабрэхваюцца між сабой супрацоўнікі з канвою: чатыры вязьні, пяць пратаколаў, некага ня могуць далічыцца. Дыялёг хлопцаў густа перасыпаны мацюкамі. Відаць, адзін да аднаго міліцыянты ставяцца яшчэ з большай варожасьцю, чым да затрыманых.

А 22:00 зьмяншаюць сьвятло, адбой, можна разгарнуць матрац і легчы спаць. А 6:00 сьвятло запальваецца ярчэй, трэба хуценька падняцца і скруціць матрац. У вакенца дзьвярэй перадалі туалетную паперу. Ура, можна жыць! Запрацавала выцяжка, у камэры пачало зьяўляцца болей паветра, перастае сьціскаць скроні. На сьняданак каша і салодкая гарбата.

Музыкі па-рознаму рэагуюць на затрыманьне. Ігар і я пачуваемся добра, у Кастуся баліць галава, у Лёні праблемы з нагой. Жартуем, размаўляем. Аказваецца, акардэаніст Ігар — пятае дзіця ў сям’і. Бубнач Лёня ня дужа ладзіў з бацькам, але цудоўна пачуваўся з бабуляй і дзядулем.

„Я інтравэрт у дэпрэсіі, мне доўга сярод людзей цяжка. Але вас, хлопцы, пакуль што ня хочацца задушыць“, — прызнаецца басіст Косьця.

„А мне вусьцішна, — кажа Лёня. — Я мушу дачцэ казку чытаць, а ня тут сядзець. Як жа цесна, усё цісьне. Мы ж для дзяцей гралі, завошта нас сюды?“

Лёня, вольналюбны, лясны, добры, пяшчотны, уразьлівы чалавек, найбольш востра з нас перажывае зьняволеньне.

На абед у вакенца камэры перадаюць суп, кампот, кашу з рыбнай катлетай і два боханы хлеба, чорнага і белага (напэўна, каб мы маглі сабе шахматы зьляпіць).Ежа мне падабаецца, так карысна і рэгулярна не харчаваўся ніколі. Але няма куды траціць спажытую энэргію і не хапае пітва (кубак гарбаты зранку, кубак кампоту ў абед). Таму порцыі кашы абмяжоўваю, мяса адразу выкідаю, ад вячэры адмаўляюся. Санаторый-прафілякторый: дзякуй Богу, ня трапілі сюды ў жніўні пад гарачую руку.

Уначы нас перавялі ў двухмясцовую камэру і выдалі адзін матрац на ўсіх. Відаць, не хапае месца на Акрэсьціна — значыць, на маршы затрымалі шмат народу. Начую на падлозе. Час цячэ марудна: гуляем у словы, мэдытуем, я малюся, раблю зарадку, вучымся прысядаць на адной назе. На калідоры пачынаюцца суды праз скайп, сьцішваемся і прыслухоўваемся.

Затрымалі каля гандлёвага цэнтру, ішоў купляць зарадку для тэлефона, не крычаў, ня пляскаў — 15 сутак. Ішоў пратэставаць супраць беззаконьня — 15 сутак.Затрымалі — значыць, вінаваты.

На наступны дзень судзілі і нашу групу. Мяне першага адканваявалі ў асобны кабінэт, пасадзілі перад ноўтбукам. На экране зьявіўся адвакат: „Андрэй, вас ня білі? Як сябе адчуваеце?“ У залі суду пабачыў маці і сваю Ганначку, пачуў гоман падтрымкі.

Адвакат добра рабіў сваю справу, знайшоў сьведку з канцэрту, спрытна апытаў беднага амонаўца (якое добрае беларускае вымаўленьне ў шмат якіх міліцыянтаў, адчуваецца, што людзі прыехалі зь вёсак і не пасьпелі страціць дзеканьне, цеканьне ды іншае аканьне-яканьне). Адвакат паказаў відэазапіс з выступу Recha, прад’явіў маё пасьведчаньне творчага работніка, пэнсійныя пасьведчаньні маці, бабулі. І ў нейкі момант я пачаў хвалявацца, што мяне выпусьцяць, а музыкаў пакінуць. Але ўсё скончылася добра: вырак, як і ў маіх сяброў-дружочкаў — 15 сутак. Пасьля прысуду стала яшчэ лягчэй, са спакойнай душой клаўся спаць, аднак уначы зноўку прагучаў загад: „Паўлёнак, Лісецкі, з рэчамі на выхад“.

1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)