Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 125
Перейти на страницу:

А самым непрыемным момантам стала нечаканае зьяўленьне школьнай камісіі ў нас дома. Адразу пяць чалавек на чале з намесьнікам дырэктара аднойчы ўвечары прыйшлі праверыць, у якім стане знаходзіцца наша кватэра, ці ёсьць спальнае месца ў дачкі і дзе яна робіць урокі. А яшчэ яны зазіралі ў лядоўню і шафы з прадуктамі.

Падставай для такой своеасаблівай праверкі стаў ліст намесьніка начальніка Ленінскага РАУС Магілёва Аляксандра Пушына ў аддзел адукацыі райвыканкаму. У ім Пушын адкрыта ўказаў на палітычны характар таго, што адбываецца („грамадзянка бярэ актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах“) і запатрабаваў „прыняць меры прафіляктычнага ўзьдзеяньня“.

Ліст быў перанакіраваны з аддзелу адукацыі ў школу. І „мерай узьдзеяньня“ аказалася так званае сацыяльнае расьсьледаваньне, вынікі якога цяпер і паступілі нарэшце ўва ўсе інстанцыі. Пры неспрыяльным разьвіцьці падзей у сучаснай Беларусі такое расьсьледаваньне — гэта просты шлях да прызнаньня, што дзіця знаходзіцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы, што можа прывесьці ягоных бацькоў да пазбаўленьня бацькоўскіх правоў.

Такой была патэнцыйная цана майго ўдзелу ў фотасэсіі салідарнасьці з пабітым міліцыяй рэнтгенолягам магілёўскай стаматалягічнай паліклінікі Андрэем Вярбіцкім. Мы, восем жанчын, 19 кастрычніка вырашылі сфатаграфавацца з партрэтам Вярбіцкага, каб потым адаслаць яму ў турму, дзе доктар тады знаходзіўся, зробленыя сваімі рукамі паштоўкі.

Не пасьпелі мы зрабіць здымак, як да нас пад’ехаў мікрааўтобус з амонам і ўсіх затрымалі. На нас склалі пратаколы пра ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Аднак у судзе справа стала развальвацца, тройчы яе матэрыялы адпраўляліся на дапрацоўку. Гэта значыць, рашэньня суду пра маю вінаватасьць дагэтуль няма, але камісія ўжо прыходзіла.

Таму на online-паседжаньне савету прафіляктыкі я запрасіла юрыста цэнтру „Вясна“ Барыса Бухеля. Ён быў вельмі зьдзіўлены формай дачыненьняў чыноўнікаў ад адукацыі. Спаслаўшыся на COVID-19, было вырашана правесьці афіцыйнае паседжаньне з дапамогай мэсэнджару. Гэта значыць, што рэальнага сходу не склікалі, размова ішла з карцінкамі на экране, а хто і як пры гэтым вёў пратакол паседжаньня — вялікае пытаньне.

Пры гэтым каранавірус раней не перашкодзіў прыйсьці камісіі ў нашу кватэру. Хоць артыкулу 23.34 КаАП няма нават у пераліку падставаў, якія даюць права падазраваць тую ці іншую сям’ю ў праблемнасьці. Інакш кажучы, перасьлед мяне ад пачатку быў незаконным.

Гісторыя была б няпоўнай бяз згадваньня яшчэ адной важнай акалічнасьці. Я выхоўвалася ў Чавускім доме-інтэрнаце, я сірата. Нягледзячы на гэта, змагла атрымаць дзьве вышэйшыя адукацыі, займалася дванаццацьцю відамі спорту, у некаторых зь іх кандыдат у майстры. Я вельмі цаню сваю сям’ю і гатовая за яе змагацца.

„Як правільны акорд у канцы музычнай фразы“

Андрусь Такінданг, музыка:

— Мы з калегамі з гурту Recha прадчувалі затрыманьне. Шэраг нашых знаёмых, калег-артыстаў ужо адбывалі адміністрацыйныя пакараньні за выступы ў дварах. А Recha ледзь не штодня ўдзельнічала ў народных, дваровых канцэртах.

4 лістапада мы прыехалі на менскую вуліцу Нёманскую. Жыхары сабраліся безь сьцягоў і лёзунгаў на ўрачыстае адкрыцьцё насьценнага малюнка, зацьверджанага і ўзгодненага з ЖЭСам. Публіка была цудоўная — дзеці танчылі, дарослыя падпявалі. Нам шчодра аддзячылі: уручылі самаробнае печыва, кветкі. Калі выяжджалі са двара на таксоўцы, машыну пераняў стылёва апрануты ў цывільнае мужчына: „Стаяць, міліцыя. Тэлефоны на сядзеньне“.

З двух вялікіх бусаў падбеглі амонаўцы ў балаклавах, хтосьці са зброяй, хтосьці без, і прымусілі перайсьці ў аўтобус, які стаяў побач.

Загадалі сесьці на падлогу, дарогай пачалі апытваць у даволі экспрэсіўнай манеры. Фізычнага гвалту амон не ўжываў, а дзьмутая, пацанская агрэсія выглядала абсурдна і камічна. Быццам да дарослага чалавека сталі чапляцца школьнікі-хуліганы: непрыемна, страшна і сьмешна. „Э, эфіёп, колькі вам заплацілі?“, „Ага, у вас пячэньне бел-чырвона-белае“, „Гэты нярускі каторы — беларус?“, „У арміі служыў ці не?“, „Крамбамбулю знаеце, вашых дружочкаў?“… Мацюкі, гопніцкія наезды ішлі ад маладых, 20-гадовых, старэйшыя ж амонаўцы дарогай паводзілі сябе больш стрымана.

У Фрунзенскім РУУС, куды нас даставілі, міліцыянты, якія паводзілі сябе карэктна, выгадна адрозьніваліся ад калег, што строілі кпіны, мацюкаліся, кідалі домру аб падлогу, быццам вартыя жалю злыя дзеці, на якіх і форма сядзела неяк асабліва няўклюдна. Ня ведаю, як усе гэтыя розныя супрацоўнікі ўжываюцца, трываюць адзін аднаго ў адных кабінэтах. Агульны матыў і ў пастарунку, і на Акрэсьціна — „Чаго ж вам усім дома не сядзіцца? Грайце канцэрты ў сваіх кватэрах“.

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)