Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 125
Перейти на страницу:

Калі не выводзілі на шпацыр, дапамагала фортка. Калі не было холадна, тры дні правялі з прачыненым вакном, на ноч завешвалі курткамі. Лепш сьвежае паветра, чым духата.

Сьвятло на ноч не выключалі, а маскі для сну зь перадач выкідалі, таму даводзілася вынаходзіць нешта. Спаць у капюшоне выдатна, але не ўва ўсіх ён ёсьць. Я прыдумала маску для сну са звычайнай блакітнай аднаразовай маскі і жаночай пракладкі. Усё цудоўна прыклейваецца і крыльцамі фіксуецца, можна нават дзьве прымацаваць. Цемра забясьпечаная, а значыць, і глыбокі паўнавартасны сон. Гумкі ня ціснуць, за ноч маска не спадае.

Пасьля, калі новенькіх да нас падсялялі, ім па дарозе расказвалі, што мы і маскі самі робім, і дзьверы ў туалеце змайстравалі. З прасьціны: адзін канец з дапамогай жгута з пакетаў злучылі з ложкам, а другі, калі трэба было, да сьцяны прывязвалі.

Аляксандра, сядзела 20 дзён:

— У нашай камэры было шмат чаго. Са стандартнага — шампунь, гель для душу, крэм для рук. Але не хапала „ўмывалкі“, крэму для твару і бальзаму для валасоў. Хаця стаялі розныя незразумелыя слоічкі з карэйскай касмэтыкай, якія многія асьцерагаліся спрабаваць — магчыма, там штосьці патрэбнае і было.

Пакуль сядзелі на ЦІПе, думалі маску з аўсянкі рабіць, але да гэтага не дайшло.

Ваду грэлі ў бутэльках на батарэях. Нават былі сваркі, што хтосьці ўзяў замнога, калі ішлі мыцца: нас сядзела шмат у камэры (15-19 чалавек), а на батарэю мала бутэлек зьмяшчалася.

Зборы на выхад пачыналіся за дзень да гэтай даты. Звычайна гэта быў „душ“ з бутэлек. Пасьля — глябальнае мыцьцё рэчаў, каб пакінуць іх новенькім. Перад выхадам усе запляталі каласкі. Укладку зрабіць ня можаш, а так хоць з кучаравінкамі выйдзеш. Хтосьці заплятаў дзьве-тры коскі, а хтосьці і 20. А гумкі для гэтага ад масак адрывалі.

Быў у нас ці то крэм для цела, ці то мус. Мы намазваліся ім замест духоў, каб хоць неяк прыемна пахнуць.

Дзяўчаты зьбіраліся загадзя, бо маглі адпусьціць раней. Таму пасьля ўсіх збораў пачыналася пакутлівае чаканьне. Асабліва гэта адбівалася на кучарах, якія пасьпявалі распусьціцца.

„Мікітаў чаравік бачыла каля піцэрыі“

Надзея, Менск:

— Момант свайго затрыманьня 11 кастрычніка я пасьпела зьняць на відэа. А пабітым раварыстам у кадры аказаўся старэйшы брат Героя Беларусі біятляністкі Дар’і Домрачавай, архітэктар Мікіта Домрачаў. Разам зь ім на падлозе міліцэйскага аўтобуса мы даехалі да Фрунзэнскага РУУС.

Прыкладна а 16-й гадзіне я зь сяброўкай спрабавала ўцякаць ад сілавікоў па вуліцы Зыбіцкай. Прыйшлося хавацца ў жалезным боксе з кантэйнэрамі для сьмецьця. Там ужо стаіліся некалькі дзяўчат і пажылая пара.

Літаральна ў нас на вачах амонаўцы зьбілі з ровара мужчыну і проста так, без аніякай прычыны, пачалі яго жорстка біць дубінкамі і нагамі — па ўсім целе, галаве. Я ўсё гэта здымала на тэлефон, і акурат у той момант мяне самую схапілі. 

Сваю сяброўку я не магу знайсьці дагэтуль. У ізалятары на Акрэсьціна сьпісы затрыманых не агучваюць, адсылаюць у Жодзіна. Там таксама ніякай канкрэтыкі. Самой удалося выйсьці з Фрунзэнскага РУУС толькі дзякуючы таму, што схлусіла: маўляў, дома засталося малое дзіця.

Гэта было маё другое затрыманьне, мусіла схлусіць, бо адназначна пайшла б на суткі. Астатніх 60 чалавек, відаць па ўсім, адправілі ў Жодзіна, на Акрэсьціна іх няма. 

Пакуль на мяне складалі пратакол, трымалі 4 гадзіны. А сьледчы нават не чытае ніякіх пратаколаў, усё пад капірку. Пры гэтым ім хапае часу сядзець у тэлеграм-чатах, сачыць за дваровымі актыўнасьцямі і высылаць у месцы збору „групы захопу“. Гэта я зразумела зь перамоваў апэратыўнікаў у аддзяленьні міліцыі.

Самае страшнае, калі затрымлівае амон. Калі ў пастарунку мянты проста замучаныя, то гэтыя — цалкам у неадэкваце, не зьдзіўлюся, калі пад наркатой. Шалёныя вочы, суцэльны мат і асалода, калі іншым балюча.

Раптам гвалт зьмяняецца гульлівасьцю, непрыстойнасьцямі. Толькі што білі, і вось ужо адзін з ахоўнікаў прапануе з тэрмасу „хлябнуць гарбаткі“. Загадаў разблякаваць тэлефон — кажа, зараз сэлфі будзем рабіць. То дзіка крычаць, то раптам лагодныя, рагочуць. Абсалютна замбаваныя, хоць на выгляд не старэйшыя за 30 гадоў кожны.

Неўзабаве нас перагрузілі ў іншы аўтобус. Там ужо былі не амонаўцы, а звычайныя міліцыянты. Мужчына-раварыст тым часам сьцякаў крывёй, прасіў выклікаць „хуткую“. На назе быў толькі адзін чаравік, іншы страціў пры затрыманьні. Праваахоўнікі абы як пераматалі галаву, хоць кроў не спынялася. Адзін міліцыянт пры гэтым так і сказаў: капец, прабітая галава. Да моманту прыезду ў пастарунак раварыст ужо нават ня енчыў, проста ляжаў на падлозе і ледзь дыхаў. Пачалі пхаць нагамі, каб пераканацца, ці жывы хоць. Яго ўжо зусім абмяклым выцягвалі з буса, сам падняцца ня мог.

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)