Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 332
Перейти на страницу:

Тады ён пачаў маліцца. Малітва была доўгай і шчырай.

Калі ж адчуў, што знямог ад яе, з цяжкасцю дайшоў да ложка, упаў на халодныя драціны і праваліўся ў беспамяцтва…

7.

Караліна з хваляваннем ішла да дыктатара.

Радасць, замешаная на ўнутранай трывозе, прымушала дзявочае сэрца гулка біцца ў грудзях. Яна ўяўляла, як прадстане перад пільным позіркам кіраўніка паўстання, што гаварыць будзе, адказваць на яго пытанні. А што ён будзе пра шмат аб чым пытацца, была ўпэўнена, – яна ўсё ж асоба адказная – сакратар яго.

Каля дзвярэй, на якіх прымацаваны металічны квадрацік з паметай “№ 16”, пастаралася ўзяць сябе ў рукі.

Ціхенька пастукала ў дзверы. Потым яшчэ. А потым два разы гучна і два ціха, – як вучыў Цытус.

Дзверы прачыніў ён, дыктатар..

– Езус пахвалёны ў хату! – праказала, адышоўшы ад дзвярэй.

– Пахвалёны, Караліна, пахвалёны! Распранайся, грэйся. У мяне акурат грубка распальваецца.

Ён дапамог зняць з яе плячэй апранаху, павесіў на вешалку. Паклаў на палічку яе футравую шапку.

– Праходзь, калі ласка, сядай.

Караліна агледзела пакойчык. Стол, два крэслы. Шафка. У кутку ложак, засцелены коўдрай. Акно зашторана парцьерай. На стале – паперы, папкі, чарніліца з ручкай. Над сталом, на сцяне, маленькі бел-чырвона-белы сцяжок. Побач – партрэты Тадэвуша Касцюшкі і Адама Міцкевіча, Тараса Шаўчэнкі і Аляксандра Пушкіна…

Караліна падышла да грубкі, прысела на бярозавую калодачку, на якой, мусіць, сядзеў часта Кастусь, прачыніла дзверцы, падставіла далоні агню.

– Зімна сёння на вуліцы. Добра, што хоць без ветру…

– Так, бярэцца на марозік. Нечакана неяк у гэтым годзе прыйшла зіма. Ранняя зіма.

Кастусь склаў на стале патрэбныя паперы, счакаў трохі, калі агойтаецца яго госця, падсеў да яе.

– Ну, што, Каралінка, давай знаёміцца бліжэй. Пра цябе я збольшага ведаю. Бацька працуе ў вучылішчы, маці – швачка, ты – хатняя настаўніца. Два браты, малодшыя за цябе. Усё правільна?

Яна кіўнула галавой, адняла рукі ад грубкі. Паправіла доўгія косы, заклала за вушы.

– Пра мяне ты што ведаеш?

– Толькі тое, што мне можна ведаць. Але хачу папытацца хіба пра адно – як звяртацца да вас, якое імя можна ўжываць?

– Сёння я Ігнацій Вітажэнец. Так і называй мяне – Ігнат, Гнат, як хочаш. Хоць ты і сказала Цытусу, што гатова ахвяраваць сабой у імя святой справы Айчыны, але гэта ад цябе я хачу пачуць сам.

– Тое ж самае і вам, Ігнат, скажу. Тое, што я павінна буду выконваць, пастараюся рабіць добра.

– Разумны адказ, Караліна. Я і не хацеў, каб ты гаварыла мне ўзнёслыя словы адданасці агульнай справе.

– Самае галоўнае, спадар Ігнат. Я не пашкадую свайго жыцця для святой вызваленчай справы.

Хацелася дадаць шчырае прызнанне: “І за цябе, дарагі Кастусь!”, але тыя словы пакінула ў душы.

– Не, Каралінка, ніхто не патрабуе ад цябе ахвяраваць жыццём. Ніхто. Усё ва ўладзе Іісуса Хрыста.

Каралінка наклала на сябе крыж.

Кастусь падняўся з крэсла, падышоў да стала. Высунуў верхнюю шуфляду. На самым дне, пад паперамі, ляжаў ключ. Ён узяў яго і падаў Караліне:

– У гэтую кватэру, калі будзе неабходна, ты можаш прыйсці ў любы час. Я папярэджу пра тое чыноўніка Жаброўскага. Скажу, што ў маю адсутнасць у кватэру можа зайсці мая сястра, каб узяць бялізну для мыцця, падрыхтаваць мне яду.

– Мне б хацелася ўзяць у вас бялізну цяпер. І вячэру падрыхтаваць.

Яна затоена паглядзела на яго.

– Не, Каралінка. Не цяпер. Потым. Ты павінна стаць маім другім “я”. Ведаць, дзе магу быць, з кім сустракаюся. Калі ж я нейкі час не буду падаваць ніякіх вестак, звязвайся з Цытусам. Альбо прыходзь сюды. Для чаго? Раскрываю табе першы сакрэт. Давай падыйдзем да стала.

Караліна паднялася з калодачкі.

Ігнат прыбраў стол. Адсунуў яго ад сцяны, прыўзняў на дзве ножкі.

– Глядзі, нічога не кідаецца ў вочы?

– Не.

Ён пазногцямі выцягнуў нябачны цвічок. У ножцы стала аказалася глыбокая адтуліна.

– Тут я хаваю вельмі важныя дакументы. Пра гэты тайнік ты будзеш ведаць адна, ніхто больш. Вось і ўсё на сёння, спадарыня Каралінка.

– Дзякую, Ігнат, за давер. Я апраўдаю яго. Да пабачэння, Ігнацій!

– Да сустрэчы, Караліна Яцына! Хай паможа нам Бог!

За Каралінай нячутна зачыніліся дзверы.

І не было чуваць, як яна спускалася па прыступках…

Частка чацвёртая

1.

У прыцемкавым пакоі Асобай следчай камісіі сабраліся адказныя асобы царскай улады – палкоўнік Павел Міканоравіч Шалгуноў, воддалеч ад яго – за асобнымі сталамі, што стаялі каля глухой сцяны, сядзелі штабс-капітан Іван Іванавіч Сямёнаў і паручнік Мікалай Валер’янавіч Гогель....

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)