Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 379
Перейти на страницу:

Не змог узляцець. Не прыняў яе запрашэнне. І таму яго падзенне было не такім балючым, як яе...

У другі раз у яе зламаліся крылы, і знікла пад імі тугое і порсткае паветра – зноў бразнулася аб зямлю, але не ў жыта, а ў нейкую лужыну – аж пырскі паляцелі ў розныя бакі. І ў скроні ўдарылі балючыя тупыя іголкі – ад таго, што не знайшла выйсце сваім жаданням, памкненням, задуманаму; сэрца і прага спатолення як бы ўшчаміліся ў шчыліну, а не ўляцелі ў вароты жаданай асалоды; скрыгатнула зубамі, матлянула адчайна галавой, – і нейкі пагрозлівы гук крыўды і шкадобы вырваўся з грудзей. То быў крык адчаю, то быў крык ваўчыцы, якая адчула сябе адрынутай самім важаком зграі...

Ёй бы кулакамі зменчыць яму твар ад крыўды і злосці, праклясці ўголас самымі страшнымі словамі, спапяліць яго ўшчэнт, каб і попелу не засталося ад яго... Але не скідала з сябе Ўюна, не біла ў грудзі кулакамі, хаця з апошніх сілаў трымала невыносны боль у скронях – самы балючы боль для жанчыны. Усё ж яна адчувала кволенькую, хаця ж і нерэалізаваную радасць ад таго, што адчувала яго, адчувала, як няроўнымі і гулкімі штуршкамі пакутавала сэрца ў Вінцуковых грудзях...

– Ну што ты, Вінцучок, што з табой, мой каханы? Ну няўжо я такая брыдкая і непрыгожая, што ты адпрэчыў мяне? Чаму, мой каханы, чаму? – Аксана ўжо зноў плакала, не саромеючыся сваіх слёз, нават і не імкнулася выклікаць у яго шкадаванне да сябе, спачуванне, а мо і разуменне таго, што ён самы апошні дурань, калі не пакарыстаўся такім момантам, які не кожнаму хлопцу і выпадае...

– Ды я, Аксана, не вінаваты я... Знянацку ўсё... Не гатовы я да такога, значыць, – як бы вінаваціўся Ўюноў, не выпускаючы з рук яе грудзі – не мог чамусьці адарвацца ад іх, як прыклеіліся, як магніт які прыцягнуў да сябе. – Вось так адразу, без... Сама ж бачыш, што і я захацеў цябе – і моцна захацеў... Значыць, не мужчына я яшчэ, а хлапчанё. І даруй за тое... Мо калі іншым разам, як пройдзе нейкі час...

– Калі ж ён прыйдзе той час, Вінцук?

– Не ведаю... Тады я сам табе скажу.

– Звар’яцею я, чакаючы...

– Не падганяй толькі час…

Яна ўздыхнула і лёгка адпіхнула хлопца ад сябе, скурчылася, абвілася вакол яго, абняўшы за спіну і калені. Маўчала... Не гаварыла нічога, чакала, калі суцішыцца боль у скронях, і яна не ведала, як пазбавіцца ад таго невыноснага болю...

Праз нейкі час з’явілася жаданне зноў раскартухаць яго, павучыць, навучыць, паказаць, што і як яна хоча, – і ўсё магло б атрымацца, сэрцам адчувала, што так бы яно і адбылося, але баялася канчаткова напалохаць, падвёўшы яго да новай паразы, – і тым самым канчаткова страціць яго... Добра яшчэ што згадзіўся завітаць да яе ў адрынку, – гэта ж, лічы, невялічкая перамога, значны подступ да галоўнага... А калі адзін раз згадзіўся, то захоча і яшчэ... Яна ж здолела разбудзіць у ім першыя промнікі таго патаемнага і інтымнага, без чаго не можа пражыць ніводзін чалавек, тым больш хлопец, у якога аж праз край б’е жаданне авалодаць жанчынай... Ён прыйдзе яшчэ да яе, прыйдзе, і не адзін раз, – яна ўгаворыць яго, закахае ў сябе...

– Ты ж прыйдзеш да мяне яшчэ сюды?

– Прыйду... Я ж казаў...

– Добра. Ты даў слова. Як у тваёй святой кнізе напісана? «Гора таму, хто кідае на вецер словы. Кара спасцігне таго, калі бязмэтна выпусціў з сэрца словы...»

– Памятаю.

– То і добра. Ты што хочаш цяпер – застацца ў мяне да раніцы ці пойдзеш дадому?

– Пайду я... Маці будзе хвалявацца – танцы ж у клубе скончыліся даўно.

Яна пагадзілася:

– Ідзі, Вінцук, да маці, ідзі. Не трэба, каб яна хвалявалася. Шануй маці. Пацалуй хіба на развітанне...

І сама падсунулася да яго, горычна ўпілася ў губы, доўга не адрывалася. А потым ціха прамовіла, як загадала:

– А цяпер ідзі, Уюн, паспяшай. А я тут застануся, тут буду спаць.

Апрануўшыся, асцярожна спусціўся па драбіне на земляны дол – на ток, дзе некалі гаспадары малацілі жыта. Адсунуў засаўку з дзвярэй, прачыніў іх. Але перад тым, як ступіць у двор – на росны мурог, напаўголаса прамовіў у праёміну вышак:

– Аксана, да пабачэння!

Адказу не пачуў. А мо і сказала ціха, ды не даляцеў адказ да яго вушэй.

Адышоўшы ад дзвярэй, агледзеўся. Было ціха – стаяла глыбокая ноч. Нішком пашыбаваў агародамі да вуліцы, якая вяла напрасткі да возера...

5.

Адбегшыся, Вінцук азірнуўся зноў.

У тым баку, дзе была Аксаніна пунька, свяціла міргатлівая зорка.

Аддыхаўся, выраўняў дыханне – як стомятроўку адолеў. Толькі цяпер затахкала неспакойна сэрца – як прачнулася ўсё роўна, зразумеўшы, якую бяду абышоў бокам Вінцук. Ды ці і абмінуў яе назаўсёды?

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)