Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 125
Перейти на страницу:

Чаплялі мяне за падабайкі пад допісамі Радыё Свабода, чыталі мае перапіскі „ВКонтакте“ і Instagram, прынамсі.

Але пасьля жніўня служыць мне ўжо стала некамфортна. У часе гэтых падзей пацярпелі многія сваякі маіх салдат, бацькі.

Напрыклад, на вядомым фота, дзе на газоне ляжыць чалавек, а над ім з выцягнутымі рукамі спэцназавец, дык чалавек на зямлі — дзядзька нашага салдата. Ён наўпрост спытаў у мяне, што я пра гэта думаю. А што мне сказаць, апроч таго, што так быць не павінна, што гэта незаконна, што гэта бясчынства? Людзі ня могуць абараніць свае правы законнымі шляхамі, а на іх кідаюць войскі.

Пра такі мой адказ (адказ ідэоляга!) стала вядома кіраўніцтву.

Але і мае ўласныя сваякі пацярпелі. Мой стрыечны брат быў на Акрэсьціна чатыры дні.Адна справа, калі ты бачыш нейкія відэа, і другая — калі перад табой сіні родны чалавек стогне, ня можа падняцца і кажа, што ён яшчэ лёгка абышоўся. У мяне былі сьлёзы на вачах, што не хапіла мужнасьці выйсьці абараніць яго. Сорамна было сесьці побач зь ім, бо я нашу форму, а брат пацярпеў ад людзей у форме.

Мяне пачалі тузаць да начальства. Начальнік мой сказаў: „У мяне двое дзяцей, яны вучацца на платным, не звальняй мяне, калі ласка“.

Вядома, зь сябрамі я працягваў кантактаваць, на недзяржаўныя мэдыя як быў падпісаны, так і застаўся. І з часам, калі ўсё пачало супакойвацца, пачаліся рэпрэсіі. Ня толькі ў дачыненьні да мяне аднаго, але і да іншых супрацоўнікаў. Я адчуваў, што ідзе да майго звальненьня: пачалі абвяшчаць спагнаньні. За ўсю службу ніводнага не было, толькі заахвочваньні, а тут пачалося.

І вось 6 студзеня выклікалі ў Менск, была жорсткая размова, маўляў, Траяна будзем звальняць, што б ні рабіў, выдалі папярэджаньне аб няпоўнай службовай адпаведнасьці. Ставілі такія задачы, якія я ня мог выканаць; падрыхтаваць загад, які ніколі не рабіў… 

Набегла пяць спагнаньняў — склікалі камісію на звальненьне. Падчас яе яшчэ дыялёг такі быў: „Вось прайшло ўжо некалькі месяцаў, ты па-ранейшаму лічыш, што было няправільна зроблена ў жніўні?“ Ды вядома ж, я так лічу!

„Значыць, будзем па розныя бакі барыкад, я буду абараняць свой народ“, — мне адказвае адзін афіцэр. Я ў шоку: „А што гэта, у нас ужо два нейкія народы зьявілася? Нязгодная большасьць — гэта не беларусы?“

У выніку мяне звольнілі; налічаць, відаць, 39 тысяч штрафу за навучаньне ў інстытуце, рахунак яшчэ не прыходзіў. Буду выплочваць, будзе цяжка, нават калі па тысячы ў месяц аддаваць — гэта тры гады.

Сыходзіў я са сьлязьмі на вачах; хтосьці мяне падтрымліваў: і салдаты, і афіцэры. Мае назіраньні — большасьці абыякава, хто ва ўладзе; ёсьць невялікая частка тых, хто спачувае, і яшчэ меншая частка тых, хто гэта ўсё падтрымлівае.

Пра курсантаў нічога не магу сказаць. Яны жывуць у закрытым калектыве, мала што ведаюць. У той час, як нехта зь іх галасаваў за Ціханоўскую, іншыя ўдзельнічалі ў падзеях на вуліцах — адзін злавіў у твар цагліну і страціў зубы. Гэта таксама няправільна, я лічу; я супраць усякага гвалту.

„У мяне была бутэлька з колай, і я абліла амонаўца“

Анастасія, 13 гадоў, Горадня:

— Было 4 кастрычніка. У той дзень мне айчым прапанаваў схадзіць прагуляцца зь ім і яго сябрам у горад. Пра тое, што там будзе мітынг, я ня ведала. Мы проста пайшлі гуляць. На вуліцы Савецкай мы ўбачылі шмат міліцыі. Айчым, праходзячы міма, паглядзеў на іх. Яны спыталі ў яго: „Што, пагаварыць хочаш? Зараз пагаворым“. Але мы, не спыняючыся, пайшлі далей.

У нейкі момант мы ўбачылі, што айчымавага сябра няма побач. І зноў вярнуліся на тое месца з надзеяй знайсьці яго там.

Пачаўся канфлікт паміж айчымам і міліцыянтамі. Як усё было дакладна, я ня памятаю. Яны нешта сказалі па рацыі. І я ўбачыла, як шэсьць людзей у чорным бягуць на айчыма. Яны пачалі заломваць яму рукі. Я вельмі спалохалася і вырашыла хоць неяк яму дапамагчы. У руках у мяне была бутэлька з колай, і я абліла амонаўца.

Потым я адчула ўдар у лапаткі і ўбачыла, як мне ў твар накіроўваюць газавы балёнчык. Гэта быў сьлезацечны газ.

У мяне гарэў увесь твар. Мяне зацягнулі ў аўтазак і пасадзілі там у клетку. Тэлефон паклалі побач. Я папрасіла аддаць мне яго, каб паставіць на яго пароль. Адзін амонавец дазволіў. Другі крыкнуў: „Што ты зь ёй важдаесься?“ Зайшоў у клетку і адштурхнуў мяне.

Я пасьпела напісаць маме паведамленьне. Мама ў той дзень была на працы і пра тое, што здарылася са мной, дазналася з вайбэру.

Ала, мама Анастасіі:

— Вось глядзіце, такое паведамленьне атрымала: „Матуля, мне страшна, забяры мяне, прашу“. Я ёй пішу: „Што з табой? Дзе ты?“ У адказ яна мне прысылае фатаздымак з аўтазака. Я ёй: „Спытайся, куды цябе вязуць“. У адказ на гэта яна шле галасавое паведамленьне, дзе пытаецца ў амонаўца: „Куды вы мяне везяце?“, а ён кажа: „Яшчэ ня ведаю“.

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)