Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 332
Перейти на страницу:

Кастусь не звярнуў увагі на пытанне Лосева:

– Цікава атрымліваецца, палкоўнік Лосеў. Гэта напамінае казку ці байку, калі мядзьведзь аддае ваўку ягня і просіць таго, каб пашкадаваў беднае стварэнне і не еў яго. Вы просіце ў Мураўёва-вешальніка, каб ён мяне не вешаў? Няўжо вы пазбавіце яго «высокопревосходительства», вешальніка ў генеральскіх пагонах, асалоды? Не паверу!

– Это ваше право. Но у вас, к сожалению, нет выбора. Совершенно никакого-с.

– А вось тут вы памыляецеся, хаця і лічыце сябе прафесійным шпігам і следчым.

– Это почему же? – паглядзеў на яго са шчырым здзіўленнем жандарм.

Каліноўскі адышоў ад акна, ступіў колькі крокаў да дзвярэй, дзе сядзелі Лосеў і яго памагаты. Фавелін безуважна глядзеў на Лосева.

– Не разумееце? Растлумачыць? Добра… Белая Русь, Літва, Польшча, Каўказ з Чачнёй і разам з імі сярэднеазіяцкія народы, з якіх вы зрабілі калоніі Расейскай імперыі, доўга, вельмі доўга будуць памятаць вашыя крывавыя подзьвігі на іх тэрыторыі. І праз стагоддзі не забудуць нашчадкі вашы зладзействы, і таму будуць помсціць, помсціць і помсціць… Кроўна помсціць. Вы проста не ведаеце народ. Вось дзе праўда!

Каліноўскі пацёр пальцамі скроні, пахіснуўся. Убачыўшы гэта, да яго падышоў Фавелін:

– Вам плохо, диктатор Калиновский? Прилягте…

На гэты раз Вікенцій паслухаўся доктара, падышоў да ложка і сеў на металічную перакладзіну.

Лосеў, не ўстаючы з табурэткі, пераставіў ногі і павярнуўся да вязня:

– Вы, из-за вашей правды, можете оказаться в безвестности. Как и ваши соратники. Вам выгоднее рассказать подробно о вашей борьбе, назвать имена сподвижников. Это пойдет в архив. А архив будет храниться столетия и столетия. И вы через эти столетия подниметесь на пьедестал славы.

– Я хачу свабоды майму народу, а не славы сабе. А вас я разумею палкоўнік, вельмі разумею. Вы б дорога заплацілі за тое, каб я вам расклаў усё па палічках, на сподачку падаў вам ключ ад сакрэтаў нашага вопыту барацьбы, раскрыў стратэгію і тактыку, тэхналогію арганізацыі і згуртаванасці нашых касінераў. Гэта б для вас была гатовая інструкцыя па папярэджванню такіх паўстанняў, у зародышы. Але ж хіба можна папярэдзіць вывяржэнне вулкана – народнага гневу?

– Отбросим вулкан, Викентий Константин Семенович. Речь идёт о вашей жизни. Восстание потерпело крах, и вам ничего не остается, как признать этот факт. А раз так, то вы и признаете свое поражение. А побежденных мы строго не судим. При условии, если они согласны сотрудничать с нами. Я уверен – ваши касинеры в тюрьмах подтвердят мои слова, посоветуют выбрать жизнь... Они вам простят и то, что вы их втянули в бессмысленную борьбу.

– Прайграўшы, мы ўсё роўна перамаглі вас. Паказалі, што мы – народ, а вы захопнікі і душыцелі. Ваш двухгаловы арол усё роўна некалі абламае сваю крывавую дзюбу.

Лосеў устаў. З цяжкасцю стрымліваючы сябе, каб не перайсці на крык.

– Вы забываетесь, осужденный! Я хотел вам помочь, но видит Бог… Не хотите добровольно? Хорошо. Пеняйте на себя, когда особая следственная комиссия армейских костоломов возьмет вас в свои тиски, – вытянет из вас, выпотрошит всё до ниточки. И еще – вы заговорите на нашем языке, на том, которому учились в Петербурге…

– Напужаў вецер млын…

– Простите, о чем это вы? – спытаў Лосеў, не зразумеўшы слоў Вікенція.

– Пра тое, што не ў вашай уладзе забараніць мне гаварыць на мове маіх бацькоў. Пад час Вялікага Княства Літоўскага вашыя паслы прыязджалі да Вялікага князя і размаўлялі на мове нашага народа. Таму і вы будзеце вымушаны слухаць мяне на маёй мове.

Фавелін падышоў да Вікенція, узяў за руку, пачаў слухаць пульс.

Лосеў даў зразумець, што размова скончана.

– Вы редкий орешек, Викентий Константин Семенович. И это мне нравится. Мне интересно, в удовольствие с вами работать.

Калі за паліцмайстрам, Лосевым і доктарам Фавеліным зачыніліся дзверы, асуджаны колькі хвілінаў нерухома ляжаў у ложку. Потым, перамагаючы слабасць, падняўся.

Падышоў да акна. Не звяртаючы на холад, які сыходзіў з вуліцы, прыхінуўшыся, доўга стаяў у здранцвенні, слухаючы, як гулка б’ецца сэрца. Да яго слыху далятаў касцёльны звон, напамінаючы, што пачалося вячэрняе богаслужэнне.

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)