Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 114
Перейти на страницу:

Куляю яна кінулася наверх.

— ШТО, яна зразумела?— рассеяна спытаўся Гары, ён азірнуўся, спрабуючы здагадацца адкуль ішоў голас.

— Нашмат больш чым я, — адказаў Рон і зноў пахістаў галавой.

— Але навошта ёй спатрэбілася бегчы ў бібліятэку?

— Ты ж ведаеш нашу Герміёну, — паціснуўшы плячыма адказаў Рон. — Калі яна ў нечым сумняваецца, адразу ж бяжыць да бібліятэкі.

Гары нерухома стаяў, спрабуючы яшчэ раз пачуць голас, аднак з галоўнай залы пачалі выходзіць людзі. Усе яны, громка размаўляючы, спяшалі да дзвярэй на вуліцу, каб трапіць на квідытчны стадыён.

— Цябе лепш паспяшацца, — заўважыў Рон. — Хутка ўжо адзінаццатая... пачатак матча.

Гары кінуўся да грыфіндорскай вежы, забраў са спальні свой Німбус 2000 і хутка далучыўся да грамады, што па траўніку спяшала на поле. Аднак яго думкі заставаліся ў замку, разам з тым бесцялесным голасам. Пакуль ён пераапранаўся ў сваю пунсовую спартыўную вопрадку, адзіным суцяшэннем для яго было тое, што ўся школа цяпер тут на стадыёне.

Пад бурнае апладыяванне каманды выйшлі на поле. Вуд дзеля размінкі абляцеў вакол стадыёна. Мадам Хуч выпусціла мячы. А апранутыя ў канарэечна-жоўтыя мантыі гульцы хафлпафскай каманды згрудзіўшыся разам і пакуль на гэта быў час, абмяркоўвалі тактыку сваёй гульні.

Гары ўжо сядаў на мятлу, калі на поле амаль што выбегла прафесарка МакГонагал з пурпуровым мегафонам у руках.

У хлопчыка сэрца абвалілася з хуткасцю каменя.

— Матч адмяняецца, — прамовіла ўсем прысутным на стадыёне прафесарка. З трыбунаў адчуўся незадаволены гуд і ўскрыкі. Апанураны Олівер Вуд, імгненна прызямліўшыся падбег да настаўніцы.

— Але, мадам прафесар!— закрычаў ён. — Мы павінны гуляць... Кубак... ГРЫФІНДОР...

Не звяртаючы на яго словы ўвагі, прафесарка працягвала:

— Усім навучэнцам, як мага хутчэй, трэба рушыць да сваіх гасцёўняў, дзе галовы іхных Дамоў паведамяць ім ўсю дадатковую інфармацыю. Калі ласка, паспяшайце!

Апусціўшы мегкафон, яна паклікала да сябе Гары.

— Потэр, думаю вам лепей ісці са мной...

Жадаючы ведаць у чым яго падазраюць на раз, Гары паспяшаў услед за прафесаркай, крайком вока заўважыўшы, як з незадаволенага натоўпу выдзерся Рон і пабег ў іх бок. На гарына здзіўленне, МакГонагал ані гэтаму не супрацівілася.

— Так, вам магчыма таксама лепей ісці з намі, Візлі.

Сёй-той з навучэнцаў паабапал іх скардзіўся на адмену гульні, іншыя ж выглядалі занепакоеннымі. Услед за прафесаркай, Гары і Рон ўвайшлі ў замак і падняліся па мармуровых сходах, але на гэты раз яны не накіраваліся ані ў чый кабінэт.

— Дзеля вас гэта будзе сапраўдным шокам, — на дзіва далікатным голасам, сказала настаўніца, калі яны наблізіліся да шпітальнага крыла. — Адбыўся новы напад... падвойны...

Ува ўлонні Гары, ад жаху ўсё перакруцілася. МакГонагал штурхнула дзверы і яны ўвайшлі ў палату.

Мадам Помфры схілілася над ложкам на якім ляжала нейкая шасцігодка з доўгім павойным валоссем. Гары адразу пазнаў яе, гэта была та самая дзяўчына з Рэйвенкло, якую ён выпадкова спытаў, як прайсці ў слізэрынскую гасцёўню. А на суседнім ложку ляжала...

— ГЕРМІЁНА!— пралямантаваў Рон.

Расплюшчыўшы шкляныя вочы, Герміёна ляжала нерухома, як статуя.

— Іх знайшлі ля бібліятэкі. — растлумачыла МакГонагал. — Мяркую вы ня можаце растлумачыць чаму? А вось што знайшлі побач з імі...

Прафесарка паказала хлопцам маленечкае круглае люстэрка.

Вытарапіўшыся на Герміёну, Гары і Рон пакруцілі галовамі.

— Я праводжу вас да грыфіндорскай вежы, — цяжка вохнуўшы, прамовіла настаўніца. — Тым больш мне ўсё роўна трэба зрабіць перад навучэнцамі аб’яву.

*

— Усі вучні павінны вяртацца ў межы сваіх Дамоў да шостай гадзіны вечара і нікому з іх нельга аб’яўляцца па-за межамі дамовых гасцёўняў пазней гэтага часу. Ад аднаго да другога кабінэта вы будзеце хадзіць толькі ў суправаджэнні настаўнікаў. Без іх забаронена нават выходзіць у прыбіральню. Усі квідытчныя трэніроўкі і матчы, таксама як і ўсе іншыя вечаровыя мерапрыемствы будуць перанесены ці адменены.

Грыфіндорцы, знатоўпіўшыся ў гасцёўне ў цішыні слухалі галаву свайго Дому. Яна скруціла пергамент з якога чытала аб’явы і крыху прыглушаным голасам дадала:

— Наўрад какусь з вас трэба казаць, што я вельмі рэдка бываю настолькі прыгнечанай. Калі віноўны ня будзе злоўлены, цалкам верагодна, школа будзе зачынена. Таму, ўсі хто мае хоць якія думкі наконт таго хто стаіць за нападамі, прашу распавесці іх мне.

Крыху нязграбна, прафесарка вылезла праз адтуліну за партрэтам. Як толькі яна знікла грыфіндорцы імгненна пачалі пераказваць адно аднаму свае версіі.

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)