Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 114
Перейти на страницу:

— Мы страцілі ўжо двух грыфіндорцаў, гэта калі не лічыць грыфіндорскага прывіда, — загінаючы пальцы, зароў, сябра блізнятаў Візлі — Лі Джордан, — таксама па аднаму чалавеку страцілі Хафлпаф і Рэйвенкло. Цікава, чаму АНІХТО з настаўнікаў не заўважыў, што дагэтуль не пацярпеў ані адзін са слізэрынцаў? Хіба не відавочна, што ўсі беды ідуць праз Слізэрына? СПАДКАЕМЦА Слізэрына, ПАЧВАРА Слізэрына... чаму папросту не выкінуць са школы ўсіх слізэрынцаў?

У адказ на яго заяву адчуўся бурны пляск далоняў і ўсеагульнае ківанне галовамі.

За спіною ў Лі сядзеў Персі Візлі, але ён не спяшаўся падзяліцца з прысутнымі сваімі думкамі. Ён быў збляднелы і агаломшаны.

— Персі ў шоку, — ціха паведаміў Гары Джордж. — Та дзяўчына з Рэйвенкло... Пенелопа Клірвотар — яна таксама прэфект. Закладаюся, ён думаў што пачвара не адважыцца напасці на ПРЭФЕКТА.

Але Гары слухаў яго напаўвуха. У яго з галавы не выходзіла выява Герміёны, ляжалай у шпітальным крыле, быццам яна была выразанай з каменя. Калі вінаватага ў нападах не знайдуць у бліжэйшы час, Гары прыйдзецца назаўжды вярнуцца жыць разам з Дурслі. Том Рэдл выдаў Хагрыда, бо баяўся, што пасля закрыцця школы ізноўку будзе жыць у маглаўскім прытулку. І цяпер Гары добра яго разумеў.

— І што цяпер рабіць?— ціхінька спытаў Рон у Гары. — Думаеш яны падазраюць Хагрыда?

— Мы павінны пайсці і пагаманіць з ім, — быццам нешта сабе вырашыўшы, адказаў Гары. — Я ня веру ў тое, што на гэты раз у нападах вінаваты ён, але калі ён выпускаў пачвару ў мінулы раз, ён ведае як трапіць у патаемную залу, для пачатку нам хопіць і гэтага.

— Але ж, МакГонагал сказала нам, што мы павінны заставацца тут, калі не вучымся...

— Думаю, — як мог ціха, сказаў Гары, — час скарыстацца старой бацькавай мантыяй.

*

У спадчыну ад свайго бацькі, Гары атрымаў толькі адну рэч — доўгую, срабрыстую мантыю-невідзімку. Употай ад усіх выйсці са школы і дабрацца да Хагрыда хлопчыкі маглі толькі скарыстаўшыся ёй. Спаць Гары і Рон паклаліся разам з усімі і, дачакаўшыся пакуль Нэвіл, Дын і Шымас скончылі абмяркоўваць патаемную залу і, нарэшце, паснулі, усталі, зноўку апрануліся і накінулі на сябе мантыю-невідзімку.

Падарожжа ў цемры па замкавых калідорах ані не было прыемным. Колькі разоў, Гары ўжо хадзіў тут ноччу, але ніводнага разу не бачыў у гэты час столькі народу. Настаўнікі, прэфекты і прывіды парамі блукалі па калідорах, азіраючыся пры кожнай старонней актыўнасці. Да таго ж мантыя ані не рабіла хлопчыкаў нячутнымі. У адзін асабліва напрыжаны момант, калі яны апынуліся ў колькіх ярдах ад месца, якое ахоўваў Снэйп, Рон стукнуўся аб нешта нагой. На шчасце, Снэйп чхнуў як раз той самы момант, калі хлопчык вылаяўся. І калі сябры дасягнулі дубовых дзвярэй уваходу, сапраўднай палёгкай для іх, было ўбачыць іх прыадчыненымі.

Знадворку была ясная, зорная ноч. Гары і Рон кінуліся да хагрыдавай халупы, арыетуючыся на асветленныя вокны і знялі мантыю, толькі апынуўшыся ля дзвярэй..

Мінула колькіх секунд, пасля таго, як яны пастукаліся. Хагрыд адчыніў дзверы і  хлопчыкі апынуліся перад нацэленым на іх арбалетам. За спіной у брамніка гучна брахаў агромісты дацкій дог — Фанг.

— Вох, — прамовіў Хагрыд, апускаючы зброю. — Што вы двой тут збыліся?

— Што гэта?— спытаўся, кажучы на арбалет Гары, калі яны ўтраіх зайшлі ўсярэдзіну.

— Нічог... нічог, — прамармытаў у адказ волат. — Чкаў тут... ну, не стотна... сьдайце... я габат зраблю...

Ён цяжка разумеў, што робіць. Калі Хагрыд ставіў на агонь імбрык, ён ледзь не затушыў комін, плюхнуўшы ў яго вадой, а нэрвова тузануўшы рукой, разбіў імбрычак

— Хагрыд, з табою ўсё добра?— спытаўся Гары. — Ты ўжо чуў аб Герміёне?

— А, так чу, сё добр, — адказаў брамнік крыху ломкім голасам.

Увесь час ён занепакоенна паглядаў на вокны. Потым наліў гасцям два вялізных кубка кіпня (забыўшы пакласці туды гарбаты ў пакуначках). А як толькі ён сабраўся паставіць на стол талерку з фруктовым кексам, у дзверы зноўку нехта загрукатаў.

Харыд выпусціў кекс з рук. Гары і Рон у паніцы зірнулі адно на аднаго і, накінуўшы на сябе мантыю, прыселі ў кутку. Хагрыд праверыў, ці надзейна яны схаваліся і, схапіўшы арбалета, зноўку адчыніў дзверы.

— Вечар добры, Хагрыд.

За дзвярыма стаяў Дамблдор. Ён выглядаў неверагодна сур’ёзным, а следам за ім рушыў яшчэ адзін, вельмі дзіўна выглядаючы чалавек.

Незнаёмец быў невялічкага росту, мажным мужчынам, з ускудлачанымі сівымі валасамі і выразам заклапочанасці на твары. Яго вопрадка ўяўляла сабой надзвычай дзіўную сумесь стылей — касцюм ў палоску, пунсовы гальштук, доўгая чорная мантыя і пурпуровыя боты. Падпахаю чалавек трымаў лаймава-зялёны кацялок.

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)