Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Золата князёўны - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Золата князёўны

Электронная книга - «Золата князёўны». Краткое содержание книги:

“Золата князёўны” – чарговая кніга пісьменніка, перакладчыка, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. У зборнік увайшлі апавяданні і байкі. Большасць апавяданняў – гэта гісторыі з уласна перажытага, перадуманага. Аўтар, былы паводнік добра ведае і доўгае расстанне з домам, і сум па бацькоўскай хаце, і радасці вяртання, і шчаслівыя моманты сяброўскіх, сямейных сустрэч. Апавяданні, сабраныя ў зборніку, рознапланавыя, рознаколерныя і шматкультурныя. Кожнае з іх – гэта іншая часапрастора, але ўсе разам спалучае добрае пяро аўтара, яго здольнасць назіраць за чалавечымі паводзінамі, уменне разумець захаванні і парывы душы кожнага са сваіх персанажаў. Невялікія па аб’ёме творы нясуць у сабе багаты арсенал інфармацыі, пачуццяў, планаў.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 44
Перейти на страницу:

Чырвонаармеец Афоня Ягораў сутаргава сьціскаючы вінтоўку – патрон у патроньніку, палец на спуску – з жахам углядаўся ў цемру. Пост, абсталяваны дахам -“грыбком” знаходзіўся непадалёк ад калючай агарожы ў паўсотні мэтраў ад брукаванкі. Дарога перагароджвалася рухомай заслонай – казламі з жэрдак, заплеценымі тым жа калючым дротам. Побач з заслонай – будка з дошак. Там, у будцы ягоны напарнік. Ён ахоўвае дарогу і забясьпечвае рэжым пропуску. Які там пропуск! Сьпіць, мабыць, на ўслоне.

Ён, Афоня, пісар. І трапіў у гэты жах выпадкова. Пару дзён таму вартавы, які сёньня павінен быць тут, пад гэтым вось “грыбком”, заснуў і ледзьве не здарылася бяды. Вораг рыхтаваў тэрарыстычны акт. Пачаў капаць яму для закладкі фугаса пад ганак казармы. І толькі выпадковасьць – аднаму з чырвоных байцоў захацелася па патрэбе – спудзіла тэрарыста. Няладны вартавы трапіў на месяц у “карцэр” – сутарэньне гэтага ж будынку – а ён у гэты страшны лес, дзе празь некалькі дзесяткаў мэтраў варожая тэрыторыя.

Х-гу-у-у-у-у, крычаць совы. Ш-ш-ш-ш-ш, шумяць верхавіны. Страшна! К-ш-шы-к! К-ш-шы-к! К-ш-шы-к! А гэта не страшна. Гэта дзікая качка.

І раптам! Крокі! І нешта цёмнае, вялізнае, гарбатае – павольна, як у страшным сьне і зусім блізка! Якія там “Стой, кто идёт! Стой, стрелять буду!” Якія папераджальныя стрэлы ўверх! Афоня здрыгануўся і націснуў на спуск. У кронах загуло і на зямлю абрынулася страшэнная залева.

Так асірацеў Янка Пякарскі і панёс страты Міхоль Пупкін. Афоня паехаў у падмаскоўныя Мыцішчы ў пазачарговы адпачынак, а камісар навапольскіх памежнікаў на месяц атрымаў тэму для выступленьняў перад асабовым складам.

* * *

Сонца як сабака высалупіла язык і цяжка дыхала. Мурзатыя босыя падлеткі, падымаючы воблакі гарачага пылу, гулялі ў “пікара”. Па белым ад сьпёкі небе ў бок Менску раз-пораз праляталі самалёты зь белымі крыжамі. Калі яны праляталі, падлеткі кідалі гульню і задзіралі галовы. Самалётны звон, ад якога сьвярбела скура, расьцякаўся над Ракавам, над ракою, над навакольнымі лясамі. Дзяржаўную мяжу не перасякаў, яе не было зь верасьня трыццаць дзевятага. Толькі ракаўцаў усё роўна не пускалі ў Вялікае Сяло і Траскоўшчыну, а велікасельцаў – у Ракаў.

Міхоль Пупкін, які з-за малога росту меў сярод местачковых яўрэяў мянушку “Дзі Фэртэле” – “чвартка” – сядзеў на вынесеным зэдліку у цяньку ля сьцяны сваёй хаты. Хата больш не служыла крамай, але ганак з трох прыступак, без усялякіх там сенцаў і тамбураў проста ад ходніка вёў да ўваходу. Над уваходам выдзяляўся сьлед ад колішняй шыльды.

Па твары Міхоля сьцякаў пот і ён раз-пораз сьціраў яго ручніком, што вісеў на шыі. Абыякавым позіркам праводзіў людзей, якія часам праходзілі ля зачыненай царквы. Міхоль гутарыў з жонкай.

- Міхоль, пра гэтых фашыстаў кепска пісалі ў газэце. Велвел па мянушчы “Гуле”, той, што з Юрздаўкі, я не вельмі яму давяраю, ён замнога меньціць языком, але ён добра чытае па-руску, дык Велвел казаў, што фашысты ні за што забіваюць яўрэяў. Міхоль, ідзе вайна, а ты сядзіш ля ганку і нечага чакаеш. Ты хочаш мець непрыемнасьцяў, Міхоль? У цябе двое сыноў, трэба нешта рабіць.

- Золатка маё, Фіра! Ты рвеш мне сэрца. Я не ведаю, што рабіць, Фіра. Палякі давалі нам гандляваць, але ненавідзелі нас. Прыйшлі рускія, сказалі што яны ўсіх любяць – і зачынілі сінагогу, разрабавалі краму. Прыйдуць немцы – паглядзім, Фіра. Скажу табе па-сакрэту, - Міхоль азірнуўся ў бакі, - я маю тое-сёе на чорны дзень…

Пупкін змоўк. Грымячы па бруку коламі, з тарахценьнем на плошчу выехалі тры матацыклы з вазкамі. Дзятва спыніла гульню і цікавала. На кожным па двое, ў жалезных шапках і з кароткай зброяй на грудзях. На вазку устаноўлена яшчэ нейкая зброя, даўжэйшая. Абдалі сьмярдзючым дымам, затармазілі. Міхоль ускочыў, неўпрыкмет зьдзёр з галавы кіпу і засунуў у кішэнь. Халера іх ведае, можа балбатун Велвел такі мае рацыю. Хацеў даць лататы ў хату, але падумаў, што гэта выкліча падазрэньне. Не ўсьведамляў, што гэта найвялікшая памылка яго жыцьця.

Немцы, запыленыя, з чорнымі, сьпечанымі сонцам тварамі, пакінулі матацыклы, спакойна агледзеліся. Выглядалі сыта і ўпэўнена. Той, што быў бліжэй утаропіўся на Міхоля:

- Ком гір! – І падмацаваў рухам пальца, паклікаў.

- Фіра, зачыні дзьверы! – не азіраючыся кінуў Міхоль, стараючыся інтанацыяй не выклікаць пярэчаньняў. Падыйшоў. Зірнуў немцу ў вочы. Бледна-блакітныя яны выражалі стому і абыякавасьць.

- Юдэ? – Рэзка як пошчак пугі, запытальна.

- ? – Зрабіў выгляд, што не разумее.

- Ду біст юдэ? Ты ест еврэй?

- Не, паночку! Я тутэйшы, беларус! – Павярнуўся паўабарота управа, да царквы, старанна перажагнаўся “трыма пярстамі”. – Вось!

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 44
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)