Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Золата князёўны - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Золата князёўны

Электронная книга - «Золата князёўны». Краткое содержание книги:

“Золата князёўны” – чарговая кніга пісьменніка, перакладчыка, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. У зборнік увайшлі апавяданні і байкі. Большасць апавяданняў – гэта гісторыі з уласна перажытага, перадуманага. Аўтар, былы паводнік добра ведае і доўгае расстанне з домам, і сум па бацькоўскай хаце, і радасці вяртання, і шчаслівыя моманты сяброўскіх, сямейных сустрэч. Апавяданні, сабраныя ў зборніку, рознапланавыя, рознаколерныя і шматкультурныя. Кожнае з іх – гэта іншая часапрастора, але ўсе разам спалучае добрае пяро аўтара, яго здольнасць назіраць за чалавечымі паводзінамі, уменне разумець захаванні і парывы душы кожнага са сваіх персанажаў. Невялікія па аб’ёме творы нясуць у сабе багаты арсенал інфармацыі, пачуццяў, планаў.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 44
Перейти на страницу:

І адразу закрыў яму рот далоньню, каб не крыкнуў чаго спрасоньня. І прашалясьцеў яму на вуха: “Гля…Нарушитель…Баба”. А конь тым часам павярнуў з ракі ў ручай і спакойным крокам набліжаўся да “сакрэту”. Выцягнулі чырвоныя байцы з похваў шаблі і сталі за стаўбурамі хвояў, якіх тут расло незьлічона.

А калі параўняўся конь з байцамі, выступілі яны з-за дрэваў і Федзя спакойна ўзяў каня за вобраць. Ускрыкнула Канстанцыя, пашкадавала што так саманадзейна насьмелілася на гэтую небясьпечную гульню. Але ўжо тузануў яе за руку кацап у шапцы з вострым верхам, падобным на цыцку каровіну, сьцягнуў з каня, кінуў на зямлю. “Конік мой конік, чаму ты не пачуў небясьпеку, чаму не панёс назад?” – думала Канстанцыя пакуль чырвоны баец прывязваў коніка да дрэва і яшчэ не ўсьведамляла, што гэта найвялікшая няўдача яе жыцьця.

- Ну, что пани? Отъездилась? Показания – откуда, куда, зачем – будешь кому надо давать. А нам – просто – давать. Скидавай порты, прелюбодействовать будем… - А калі ўбачыў, што не разумее яго дзяўчына, проста нахіліўся і рыўкам разарваў кашулю да пояса, агаліўшы тугія грудзі. Ускочыла князёўна на ногі, апякла позіркам гвалтаўніка, уськінула руку. А ў руцэ – пісталет, не пісталет нават, а цацка небясьпечная, малюсенькі такі. Блізка было, хапіла б Фёдару гэтай цацкі каб пакінуць сьвет, але малодшы сябра і напарнік яго, Ігнат Порфір’ев, салдат рэвалюцыі, пагрузіў сваю шаблю у сьпіну паненкі, аж вастрыё паміж грудзямі вылезла. Захлынулася крывёй дачка класавага ворага, выпусьціла з рота чырвоную бурбалку і абсела на зямлю, дзе Чорны Ручай з Іслаччу зьліваецца. І зьявілася ў Ракаве магіла-склеп пад чатырохскатным дахам-капліцай і кароткай эпітафіяй “Загінула ад бальшавіцкіх рук”. На могілках каталіцкіх, побач з гасьцінцам. Нябожчыкаў ракаўцы здавён хаваюць асобна – юдэяў, каталікоў і праваслаўных.

* * *

Зьвінелі над Ракавам касьцёльныя званы. Несьлі на руках труну з дзіўнага чырвонага дрэва. Ляжала ў труне ў шлюбным убранстве Канстанцыя. І была яна нават прыгажэйшая, чым у жыцьці. Адпяваў князёўну кардынал ажно з Кракава. Праводзіць сабраліся амаль што ўсе ракаўцы – каталікі, праваслаўныя, юдэі. Калі працэсія праходзіла паўз дома Пупкіна, той зьняў кіпу, ды прыстроіўся ў хвасьце даўжэразнай калоны.

* * *

Вярнуўся прыгаломшаны, выцягнуў зэдлік і сеў ля ганку на ўлюбёным месцы. Сядзеў доўга, пераводзячы вочы ад сьценаў сінагогі, што месьцілася за царквою, на званьніцу. Нарэшце вымавіў сам сабе: “Ай-ай! Што ты скажаш на гэтае няшчасьце? Хто ж мог падумаць, што гэтае дзіцё рашыцца дзейнічаць само…” Потым змоўк і зноў перакідваў погляд пукатых чорных вачэй са сьцен царквы на сьцены сінагогі. А калі вярнуўся ў хату, Фіра сказала:

- Міхоль, я маю ў запасе пару словаў…

- Кажы, Фіра.

- Там ніякія не дакументы…

- І я так думаю, Фіра.

- Трэба паслаць туды надзейнага чалавека, Міхоль. Пашлі Кур’яна, ён шмат разоў насіў табе кантрабанду…

- Не, Фіра. Кур’ян хітры. Ён праверыць што нясе. Трэба новы чалавек. Трэба мужык зь вёскі. Чэсь Пякарскі зь Міхалова прасіў пазычыць грошай. Хоча купляць зямлю.

- Ты даў, Міхоль?

- Ён не адказаў, як зьбіраецца вяртаць, Фіра. Я не такі багаты, каб рабіць прэзэнты мужыкам.…

* * *

- Слухайце, Чэсь, - сказаў Міхоль Пупкін Пякарскаму, паклікаўшы таго ў “залу”, – я не сквапны, як вы маглі пра мяне падумаць. Я хачу даць вам магчымасьць самаму зарабляць неблагія грошы. Празь нейкі час вы здолееце сабраць патрэбную суму.

Чэсь, высокі, – Міхоль ледзьве даставаў яму да грудзей, – хударлявы прыгорблены мужчына гадоў трыццаці пяці, у пацёртых нагавіцах і дашчэнту стаптаных чаравіках, нярвова камячыў кепку. Слухаў уважліва, баючыся прапусьціць хоць адно слова. У ваччу сьвяцілася надзея.

- Толькі, Чэсь. Наша гутарка – У “крамнай” палове хаты былі кліенты, таму Міхоль панізіў голас, – не павінна стаць нікому вядомай. Нават жонцы.

- І жонцы? А як жа ж…

- Праца, якую я маю прапанаваць будзе займаць не шмат часу. Разы тры-чатыры на месяц. І то – начамі. Жонцы трэба што-небудзь прыдумаць. Але, Чэсь, праца будзе небясьпечная. Затое і заробкі большыя, чым у вашага пана Маслоўскага. Ці згодзен?

- А гэта… Не красьці? Ці гэта…Не рабаваць?

- Не-не! Ну што вы, Чэсь! Ці ж я падобен на злодзея, ці на бандыта? Звычайны гэшэфт, толькі крыху незаконны. Трэба будзе хадзіць за мяжу, насіць туды і адтуль тавары. Калі зловяць, будзеш казаць, – шукаў карову, заблукаў, а мяшок знайшоў. Ну? Дык вы згодны?

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 44
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)