Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 332
Перейти на страницу:

У другім лісце дапаўняе:

“Дарагі дружа Баляслаў, вось што яшчэ. Пра становішча ў краі я напішу табе асобна, але мой загад, просьба, пажаданне, - як хочаш расцэньвай, - неабходна захаваць і зберагчы сілы паўстання да вясны. Мы акрыяем, мы набудзем новую моц. Адступаць ні ў якім разе нельга! Асабіста для цябе заданне: надрукуй абавязкова ваенныя статуты, каб было чым кіравацца інсургентам, за зімовы час арганізуй ваенныя школы. Мы павінны вучыцца змагацца, толькі так мы можам выстаяць і аказаць супраціў маскалям! Іначай – загінем!”

І тады ж рэвалюцыйны камісар Вікенцій Канстанцін Каліноўскі ад імя Літоўскага аддзела выдае цыркуляр, у якім пералічвае прозвішчы тых грамадзянаў, якія павінны з’ехаць за мяжу, ратавацца ад арышту. Дадае яшчэ ў цыркуляры, што паўстанцкі цэнтр пераканаўча жадае, каб такія ад’езды рабіліся непасрэдна пад яго кантролем...

…Каліноўскі спыніўся каля акна. Касцёльныя спевы, што далятаюць да яго, напамінаюць пра той час, калі ён, стаўшы на калені, выпрошваў у Іісуса Хрыста перамогі ў распачатай справе.

У горле горка і суха. Злёгку ванітуе і не праходзіць слабасць у нагах.

Грымнулі запоры, чуў, як за спіной прачыніліся дзверы.

– Здравствуйте, молодой человек!

“Зноў Лосеў. Зноў прыйшоў, каб вырваць з мяне паказанні. Што ж, вырывай, калі табе тое ўдасца…”

Каліноўскі няспешна павярнуўся да дзвярэй. Убачыў, што каля парога стаялі Лосеў, паліцмайстар і доктар Фавелін.

– О, якія ў мяне госці! Вітаю вас!

Вязень схіліўся ў паклоне, заўсміхаўся.

– Не прапаноўваю вам сесці, бо не маю патрэбнай мэблі.

– Ничего, Викентий Константин Семенович, мы со своими табуретками пришли. Только доктор Фавелин не пожелал нести ее, согласился постоять. Осмелюсь спросить, удовлетворяют ли условия. в которых вы находитесь? Нет ли жалоб на какие-либо неудобства?

– І калі я вам пра іх скажу, то вы мне тут жа створыце ўсе неабходныя ўмовы?

– По мере возможного, что сможем и что положено.

Вязень кісла ўсміхнуўся.

Фавелін падышоў да Каліноўскага, спытаў:

– Может, вы присядете на постель, у вас очень ослаблен организм.

– Дзякую, доктар! Мне так лепш стаяць, бо баляць бакі ад жалезных прэнтаў.

Лосеў разгарнуў папку, павярнуўся да асуджанага.

– Не могли бы вы, Константин Семенович, ответить нам на несколько вопросов?

– Чаму ж не, задавайце іх, пан палкоўнік!

– Прекрасно. Как вы очутились в Вильно? Кроме этого интересно знать, где служили или учились до этого? Из какого сословия? По одежде вашей видно, что не мужицкого происхождения, не так ли?

– Вы вельмі назіральны, Аляксандр Міхайлавіч! – з’едліва пахваліў жандарма асуджаны.

– Профессия такая.

– Прафесія шпега-выведніка?

– Да нет, не только это, Викентий Константин Семенович, не только. У меня к вам, как к диктатору, особое и пристальное внимание. Даже не внимание, а профессиональный интерес. Мне импонирует ваш ум и проницательность, ваша высокая эрудиция. И руководствуюсь я одной лишь гуманной целью – помочь вам сохранить жизнь, избежать виселицы, к которой вы сами себя подталкиваете.

Каліноўскі рассмяяўся ўголас:

– Не вы мяне, а я сам сябе падштурхоўваю да віселіцы? Вунь вароны за акном пачынаюць смяяцца.

Лосеў не звярнуў увагі на яго словы, толькі злёгку нахмурыўся, уздыхнуў незадаволена: гаворка распачыналася не ў тым кірунку, як яму жадалася б.

– Как бы оно ни было, уважаемый сударь Калиновский, но никто не будет отрицать тот факт, что только я один могу вам помочь сохранить жизнь.

– І вы хочаце, каб я паверыў у тое?

– А это уже ваше дело.

– Ладна, уявім на хвілінку, што я паверыў. Што з гэтага вынікае? На чым грунтуюцца вашы абяцанні?

– На вашей честности, на вашем чистосердечном признании, что вы совершили преступление по отношению к России и царю-батюшке. Августейший монарх не жаждет вашей смерти. Как только вы признаете свои заблуждения и отречетесь от своих взглядов, вам сразу же будет дарована жизнь.

– Будзьце так ласкавы, палкоўнік, патлумачыць мне падрабязней, што я канкрэтна павінен расказаць і ў чым прызнацца.

Фавелін не глядзеў ні на асуджанага, ні на Лосева, думаў пра сваё, вельмі шкадаваў, што не змог папярэдзіць арышт гэтага чалавека. А мог бы тое зрабіць. Але ці то не хапіла часу, ці ён недзе схібіў.

– От вас требуются почти незначительные уступки. А именно… Вы должны раскрыть конспиративную сеть всей вашей повстанческой организации. Назовете все явки, имена ваших сподвижников и помощников, – конечно же, живых и тех, кто не успел переметнуться за границу… И я обращаюсь к генерал-губернатору Михаилу Николаевичу Муравьёву с прошением о милосердии, так как вы на данный момент не представляете совершенно никакой опасности. И он, имея в душе сострадание, сразу же заменит вашу смертную казнь через повешение на ссылку в уединенную местность где-нибудь в Сибири. Вместе с вашей невестой. У вас есть невеста, Викентий Семенович?

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)