Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 179
Перейти на страницу:

У цэнтры — цудоўная мармуровая ванна, а хутчэй басейн, уладкаваны ў падлозе, у чатырох вуглах якога — чатыры мармуровыя статуі, якія адначасова выконвалі функцыю кранаў такім чынам, як служыць для гэтага славутая статуя ў Бруселі.

— Чорт пабяры! — вылаяўся Друцкі. — Вы на гэта павінны былі ўбухаць кучу грошай!

— І густу, — захіхікаў бландзінчык, — статуі Адоніса і Апалона работы Певеры, а Нептуна і гладыятара выйшлі з майстэрні ван Рэцка.

Яны прайшлі далей. Кватэрка сапраўды была абстаўлена раскошна, хоць насцярожвала ў ёй Друцкага дзіўная любоў гаспадара да мяккасці ліній і паўтонавасці фарбаў. Прасторная спальня з каласальным нізкім ложам была завешана каштоўнымі карцінамі эратычнага зместу, а хол пры ўваходзе ў яе быў выкананы ва ўсходнім стылі.

Службовы пакой агледзець не было магчымасці, таму што на тактоўнае пытанне гаспадара служка адказаў, што ён яшчэ ў ложку і нікога прыняць не можа.

У малой куханьцы стаялі важкія куфры, ужо запакаваныя.

— Я выязджаю ў Лісабон, — патлумачыў бландзін, — і вельмі хацеў бы, каб мая кватэра на гэты год знаходзілася ў руках цывілізаванага і культурнага чалавека.

— Што? Вы толькі на год з’язджаеце?

— Думаю, так, — прапанаваў гасцям крэслы бландзін. — Я працую ў дыпламатычнай службе, і мяне перавялі ў тамтэйшае пасольства.

Далей сталі агаворваць умовы. Малады чалавек відавочна не разбіраўся ў справе ці быў надта багаты, каб клапаціцца пра дадатковы даход ад найму кватэры, таму што выставіў адносна невысокую для такой раскошы суму: сто долараў за месяц. Для яго галоўным было пытанне захавання абстаноўкі і, прыгледзеўшыся да Друцкага, ён заявіў, што яму давярае.

Уладжваннем усіх фармальнасцей заняўся агент, таму што бландзін са служкам ад’язджаў заўтра ўвечары, Друцкі ж збіраўся засяліцца паслязаўтра ранкам. Заставалася яшчэ знайсці прыслугу. Паколькі бландзін адрэкамендаваў вартаўніка як цалкам прыстойнага чалавека, у якога вялікая сям’я, Друцкі паслаў па яго агента.

Вартаўнік паведаміў, што мае двух сыноў і дзве дачкі, і да паслуг шаноўнага пана заўсёды нехта будзе, і ён абавязкова будзе задаволены, таму што яны і так рабілі тут генеральную ўборку і ўсё тут ведаюць. Перад тым, як пан заселіцца, кватэру прывядуць у парадак, і ўсё будзе ззяць, «як лялька».

Лепшае Друцкаму цяжка было ўявіць, і ён быў цалкам задаволены. Ён яшчэ прысвяціў некалькі гадзін пакупцы неабходных дапаўненняў, як пасцель і падобнае, пасля чаго вярнуўся ў атэль, загадаў падаць рахунак і пераапрануўся.

«А, дарэчы, гэта забаўна, — падумаў Друцкі, — ужо колькі гадоў у мяне не было сваёй кватэры!»

Раздзел 14

Аліцыя, ужо апранутая на выхад, аддавала Юзэфовай распараджэнні, калі ў кухню зазірнула таксама гатовая Юлька:

— Мы выходзім, Аля?..

— Зараз, — кіўнула ёй галавой Аліцыя і хутка скончыла інструктаж.

— Чаму гэта сёння такі шыкоўны абед? — спыталася Юлька, калі яны былі ўжо на лесвіцы.

— У нас сёння госць.

— Доктарчык, — выпаліла Юлька.

Аліцыя засмяялася:

— Не, не пан Чухноўскі. Мой стары знаёмы, пан Вінклер.

— Стары! — з ноткай расчаравання скрывілася Юлька. — Вельмі стары?

— Не вельмі.

— Але, напэўна, надта сур’ёзны і нудны, як флякі з алеем.

— О, не. Убачыш.

Аліцыя прамовіла гэта не раздумваючы і толькі зараз заўважыла, што ў яе словах гучаў нібыта гонар. Таму яна дадала:

— Вельмі прыемны чалавек.

Аліцыя праводзіла Юльку да школы і паехала на Мядовую.

У варотах яна сустрэлася са стажорам Мадронем, які няўклюдна ёй пакланіўся і, акінуўшы яе постаць захопленым позіркам, уздыхнуў.

Раптам Аліцыя адчула жаданне какетнічаць, неадольнае жаданне ўздзейнічаць на пачуцці Мадроня. Мадроня, Мартыновіча, Пяшкоўскага, кожнага мужчыны, кожнага без выключэння. Яна цяпер хацела адчуваць сябе жаданай, чароўнай, акружанай прагнымі позіркамі. Ёй гэта было патрэбна як выпрабаванне пачуццяў Друцкага, а можа, — думала яна, — таму, каб менавіта для яго стаць больш каштоўнай.

— Якая вы сёння цудоўная, — клыпаў ля яе Мадронь, спатыкаючыся на круглыя камяні двара. — Я яшчэ ніколі не бачыў вас такой…

— Прыгожай? — спыталася яна, раскрываючы вусны.

— О, не! — задрыжэў ён. — Гэта нельга называць так банальна! Што значыць прыгажосць у параўнанні з вамі! Калі б я мог знайсці словы, — усклікнуў ён, — якімі можна вас апісаць, я стаў бы аўтарам найлепшых… эратычных твораў, якія вядомы паэзіі свету!

Яны міналі цемнаваты ўваход, і Аліцыя затрымалася перад лесвіцай:

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)