Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 114
Перейти на страницу:

Гары змрочна ўсміхнуўся, уявіўшы сабе, што было б, калі ён паспрабаваў абмеркаваць сваю далейшую чарадзейскую кар’еру з дзядзькам Вернанам і цёткай Пятуньей. Не, хлопчык ані не застаўся без падтрымкі — Персі Візлі з задавальненнем падзяліўся з ім сваім вопытам.

— Усё залежыць ад таго, у які бок цябе цягне, — сказаў ён. — Аднак, ніколі ня шкодна ведаць сваю будучыню, таму, я бы абавязкова абраў вяшчунства. Шмат хто кажа, што маглазнаўства самая лёгкая з навукаў, але што да мяне, я мяркую чараўнік павінен добра разумець немагічную супольнасць... вазьмі напрыклад нашага тату, ён увесь час вымушаны мець справу з магламі. З іншага боку, майго брата Чарлі заўсёды цягнула бліжэй да прыроды, таму ён абраў догляд за чарадзейнымі істотамі. Шукай, у чым ты мацней, Гары.

Аднак, адзіную схільнасць якую Гары ў сабе адчуваў была схільнасць да квідытча. Нарэшце, ён абраў тыя ж самыя навукі, што Рон, разважаючы так, нават калі яму не надта будуць давацца новыя заняткі, на іх хаця б будзе сябра на якога можна абапярэцца.

*

Наступнай гульнёй грыфіндорскай каманды быў матч супраць Хафлпафа. Вуд настойваў, каб яны трэніяваліся штовечара пасля вячэры, таму ў Гары не было часу ані на што акрамя квідытчу і хатняй работы. Тым ня меньш, ці то з-за таго, што гулялі яны значна лепей, ці то з-за таго, што на вуліцы не было дажджоў, але вярнуўшыся напярэдадні суботняга матчу ў спальню, каб пакінуць там сваю мятлу, Гары адчуваў, што Грыфіндор мае як ніколі добрыя шанцы на атрыманне Кубка школы.

Аднак, хлопчык ані не доўга быў у добрым настроі. Падымаючыся па лесеньке на самым версе, ён ўбачыў ашалелага Нэвіла.

— Гары... ня ведаю хто гэта зрабіў. Я зайшоў...

Спалохана паглядаючы на Гары, Нэвіл адчыніў дзверы.

Змесціва гарынай валізы было раскідана па ўсёй падлозе, побач з разарванай мантыяй. З ложка была сцягнута пасцельная бялізна, а на матрац вытрахнута змесціва камоднай скрыні.

Адкрыўшы рота, Гары падскочыў да ложка, наступаючы на вырваныя з “Трывання з тролямі” старонкі.

Як толькі з дапамогаю Нэвіла, Гары зноўку паклаў пасцельную бялізну на ложак у спальню завіталі Рон, Дын і Шымас. Убачыўшы тое, што тварылася ў пакоі, Дын гучна вылаяўся.

— Што тут здарылася?

— Сам не разумею, — адказаў Гары. Тут, Рон падняў з падлогі гарыну мантыю. Усі кішэні былі адарваны.

— Тут хтосьці нешта шукаў, — заявіў ён. — Правер, можа штось знікла?

Гары пачаў збіраць з падлогі свае рэчы і кідаць іх назад у валізу. І толькі калі туды былі пакладзены апошнія колькі кніг Локхарта, хлопчык зразумеў чаго не хапае.

— Дзённік Рэдла, яго няма, — напаўголаса сказаў ён Рону.

— ШТО?

Гары кінуўся да дзвярэй спальні, Рон паспяшаў следам. Разам, хлопцы спусціліся ў напалову пустую гасцёўню, каб далучыцца да Герміёны, што ў самоце чытала кнігу “Старажытныя руны без праблем”.

Дзяўчынку напалохала навіна.

— Той хто яго скраў... мог быць толькі грыфіндорцам... іншыя наш пароль ня ведаюць...

— Менавіта так, — пагадзіўся Гары.

*

Калі наступнай раніцай яны прачнуліся, свяціла сонца і дзьмуў лёгкі, свежы ветрык.

— Ідэальнае надвор’е для квідытча!— з энтузіязмам заявіў за грыфіндорскім сталом Вуд, раскладваючы па талеркам гульцоў сваёй каманды яечню. — Гары, давай варушыся, ты павінен добра пад’есці.

Гары між тым азіраў усіх прысутных за сталом, яму было цікава, хто ж з тых, каго ён тут бачыў, быў новым уладаром рэдлаўскага дзённіка. Герміёна пераконвала яго заявіць аб крадзяжы, аднак хлопчыку не падабалася гэтая ідэя. Прыйшлося б распавядаць настаўнікам пра дзённік, а як шмат сярод іх ведае за што Хагрыда выкінулі са школы пяцьдзесят год таму? Больш таго, Гары ня вельмі хацелася зноў варушыць гэтую справу.

Толькі яны разам з Ронам і Герміёнаю выйшлі з галоўнай залы, каб падняцца наверх і сабраць усе неабходныя для квідытчнага матчу рэчы, як да спісу гарыных турботаў дадалась яшчэ адна. Ледзь паставіўшы адну ногу на мармуровыя сходы, Гары зноў пачуў:

“Прыйшоў час забіваць... дай мне ўсадзіць... дай разарваць...”

Гары ўскрыкнуў настолькі гучна, што Рон і Герміёна занепакоена адскочылі ўбок.

— Голас!— прамовіў ён, азіраючыся на сяброў праз плячо. — Толькі што я зноўку яго пачуў... а вы?

Вылупіўшы вочы, Рон патрос галавой. А Герміёна нечакана ляпнула сябе па лобе.

— Гары... мне здаецца, што я сёе-тое зразумела! Мне трэба збегаць ў бібліятэку!

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)