Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 125
Перейти на страницу:

Мне пасьля гэтага страшна стала. Я і так шарахаюся ад кожнага бусіка, а цяпер — падыходжу да пад’езда, а там мікрааўтобус, якога раней не было. Думаеш: на мне адны шкарпэткі і адны майткі... Што калі забяруць на 15 сутак?.. Я чакаю, што можа быць помста. У нас цяпер толькі законы фізыкі дзейнічаюць.

А я проста не хацела дапамагаць таму чалавеку, які ўдзельнічаў у катаваньнях — ускосна альбо непасрэдна... Улічваючы, што ў мяне таксама суткі былі на Акрэсьціна.

Білі ўсіх. Дзяўчат, мужчын, дарослых жанчын. Пагражалі на бутэлькі саджаць. Размовы мацюкамі, „чэлядзь паднявольная“ — гэта самае мінімальнае. У параўнаньні зь іншымі людзьмі я не пацярпела. Пару сінякоў было. Там пры затрыманьні білі без разбору. Павыскоквалі з рэйсавага аўтобуса і сталі хапаць... Хто не пасьпеў уцячы, той я. Білі ў бусе. Гэта ў жніўні ўсё было.

У камэры было два ложкі безь нічога і нас чалавек дваццаць. Тры дні не кармілі, не паілі. З крана цякло нешта накшталт вады. У некаторых дзяўчат месячныя: ірвалі на сабе футболкі, каб неяк прыбіраць кроў. Сукамэрніцы ўсе былі пабітыя. Нам яшчэ пашанцавала, што нікога з нас не згвалтавалі, але зь іншых камэр дзяўчат — так. Сэксуальны гвалт быў з ужываньнем дубінак, мне пра гэта расказалі людзі, якім няма падстаў ня верыць.

Хацелася б асобна прывітаньне мэдыкам перадаць, якія працуюць на Акрэсьціна. Як можна не аказваць дапамогу людзям, асабліва тады?! Гэта ж горш за Асьвенцім было! Пераламаюць рукі, ногі, хрыбетнікі, крывацёкі... У мяне ёсьць знаёмыя, якія ў тыя дні на „хуткай“ працавалі. Яны гавораць, што іх проста не пускалі, якіх толькі падстаў яны не прыдумлялі, каб людзей забраць. Гэтых лекараў потым знайшлі і пакаралі суткамі. Цяпер жа прычын для затрыманьня ня трэба.

Я хадзіла на пратэсты дапамагаць людзям. Сяджу ўвечары 9 жніўня, інтэрнэту няма, загадзя падпісалася на SMS-рассылку з навінамі. Я іх чытаю і не магу сядзець дома. Сабрала торбу зь бінтамі, перакісам вадароду, нашатыром — усё, што першае на розум прыйшло. І пайшла адна да стэлы. На жаль, мая торба спатрэбілася. Там і сьвятлашумавыя былі, і раненьні ад гумовых куляў. Бачу, на траве чалавек курчыцца. „Што з табой?“ Ён паказвае кроў на назе; хутка перавязала, таблетку абязбольвальнага ў рот. „Можаш ісьці?“ Панюхаў нашатыру і пайшоў. Чалавек дваццаць за вечар перавязаць атрымлівалася. Такіх лекараў вельмі шмат было. Ня трэба рабіць зь мяне героя... Я хадзіла 9, 10 і 11 жніўня. І ў апошні дзень мяне затрымалі.

Як спраўляюся? Акрамя палітычнай сытуацыі, у жыцьці ёсьць шмат іншых сфэр. А так — у чаканьні вясны. Я ўпэўнена, што мы пераможам. Ну вось як інакш жыць?! Цяпер у мяне стадыя ня тое каб бясьсільля... На гэтай сынусоідзе „Нас расстраляюць — мы пераможам“ я цяпер у ямцы. Настолькі абурае гэтае ўсё беззаконьне, невыкананьне правоў чалавека, правоў грамадзян. У мяне ёсьць блізкія, зь якімі можна падзяліцца, зьняць стрэс.

Так, мы паздымалі шторы правільных колераў, ну а як цяпер? Вось гавораць, што пратэст зьдзьмуўся. Нічога ня зьдзьмулася. Разумееце, раней гэта быў бурлівы паток, а цяпер суп, што кіпіць пад вечкам у рондлі. Яно бамбане. Людзі ўжо ня змогуць зьмірыцца, пункт невяртаньня пройдзены.

Я часта думаю, што будзе, калі гэты дзень надыдзе. Усе будуць хадзіць абдымацца, у Менск прыедуць беларусы з усіх куткоў сьвету, шампанскае будзе ліцца ракой... Ты проста ня будзеш баяцца выйсьці на вуліцу, калі гэта ўсё скончыцца. Хутчэй бы гэты дзень настаў.

„Сорамна, што я нашу форму, а брат пацярпеў ад людзей у форме“

Яўген, вайсковец, Смаргоні:

— Я служыў старшым афіцэрам аддзела ідэалягічнай работы вучэбнага цэнтру інстытуту памежнай службы ў Смаргонях. Восем з паловай гадоў аддаў службе.

Да жніўня мне мая праца прыносіла задавальненьне, я ведаў, што я дапамагаю людзям, быў такім вайсковым івэнт-мэнэджарам: з аднаго боку адказваў за прапаганду, ідэалёгію, інфармаваньне людзей пра службу, краіну і тое, што ад іх патрабуецца; з другога — арганізоўваў сьвяты, культурныя мерапрыемствы, сплавы. Хіба што перад выбарамі адмовіўся расказваць пра Бабарыку і Ціханоўскага — гэта стаў рабіць мой начальнік.

Як „надзейнага“, мяне ўзялі назіральнікам на выбары, дзе я зьвярнуў увагу на завышэньне яўкі. Быў скандал, выклікалі майго начальніка, потым мне трэба было тэрмінова зьезьдзіць у Менск, я вяртаюся — на маім назіральніцкім месцы ўжо сядзіць мясцовы дэпутат. Пры гэтым на рабоце вырашылі, што я езьдзіў кансультавацца з апазыцыяй ці яшчэ зь некім.

Мая сяброўка Вольга Будай — адна з актыўных жыхарак Смаргоняў. Мне начальства пачало гаварыць, што я, маўляў, ня з тымі сябрую, трэба неяк спыняць камунікацыю. Але сяброў не выбіраюць. Дзе работа, а дзе сяброўства.

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)